панакрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Накрыць усё, многае або ўсіх, многіх. Панакрываць дзяцей. Панакрываць сталы. □ Тыя, хто быў перасяліўся на хутары раней, цяпер ужо абладзіліся, панакрывалі неяк саломай будынкі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвалачы́, ‑лаку, ‑лачэш, ‑лачэ; ‑лачом, ‑лачаце; пр. абвалок, ‑лакла, ‑лакло; зак., каго-што.

1. Ахутаць, накрыць сабой з усіх бакоў, зацягнуць. Хмары абвалаклі неба.

2. Працягнуць, правалачы каго‑, што‑н. вакол чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напрану́цьнакрыць’: Напрані яе радном (гродз., З нар. сл.), напрануцца, напрянуцца ’накрыцца’: Лісцяйкам напрянуся (Кос.), Napranùŭsia każuchóm (Пятк.); напрануць, напрянуць ’надзець, апрануць’ (Нас., Бяльк., Пал., Мат. Гом., Ян.), напрянуцца ’адзецца, апрануцца’, ’укрыцца’ (Нас., Мат. Маг.), рус. дыял. напрянуть ’надзець, накінуць’, укр. напрянути ’пакрыць, накрыць, нацягнуць’, незак. напрядати. Відаць, да прасл. *prędati, шматзначнага дзеяслова, які сярод іншых меў значэнне ’рабіць рэзкія рухі’ (параўн. рус. конь прядет ушами), ’накідваць’, гл. прадаць ’бегаць’ (Растарг.), прануць ’стукнуць, ударыць’ (Нас.); збліжэнне з *prętati ’хаваць’ праз стадыю ’прыбіраць’, ’нараджаць і хаваць нябожчыка’, ’апранаць’, да якога Мяркулава (Этимология–1974, 67) адносіць бел. напрануць, напрануцца, можа быць другасным, параўн. апранаць. Гл. таксама напра́тка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.

Спец.

1. Накрыць (пакрываць) якую‑н. частку самалёта, аўтамабіля і пад. капотам ​1 (у 2 знач.).

2. Перакуліцца (перакульвацца) цераз насавую частку пры аварыі (пра самалёт, аўтамабіль).

[Ад фр. capoter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убялі́ць, убялю, убеліш, убеліць; зак., што.

1. Добра выбеліць. Убяліць палотны.

2. Зрабіць усё белым, накрыць чым‑н. белым. Снег убяліў зямлю. Квецень убяліла сад.

3. Запэцкаць чым‑н. белым. Убяліць касцюм у мел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазакрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Закрыць, накрыць чым-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. дзяцей коўдрамі.

2. што. Скласці што-н. разгорнутае — пра ўсё, многае.

П. парасоны.

3. што. Закрыць, спыніць доступ куды-н. ва ўсіх, многіх напрамках.

П. усе дарогі ў горад.

4. што. Спыніць дзейнасць асобных або многіх устаноў, прадпрыемстваў.

Увечары магазіны пазакрывалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакры́ць

1. (накрыць яшчэ раз) mdecken vt, neu dcken;

2. (спыніць цячэнне) bdämmen vt, versprren vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абмалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

Малоцячы, аддзяліць зерне ад калосся, саломы. З суседняй вёскі амаль штодня прыходзіць старэйшая дачка і просіць ад бацькі дапамогі: то накасіць сена, то хлеб абмалаціць, то хлеў накрыць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазакрыва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. Закрыць, накрыць сябе чым‑н. — пра ўсіх, многіх.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Спыніць дзейнасць, існаванне — пра ўсе, многія ўстановы, прадпрыемствы і пад. Банкі пазакрываліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ǘberstülpen vt накі́нуць (што-н.); (über a) накры́ць (чым-н. што-н.);

den Hut ~ насу́нуць (нядба́йна) капялю́ш

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)