1. Набыць усё неабходнае для жылля (мэблю, хатнія рэчы і пад.). Абсталяваліся — люба паглядзець. Адно, замест крэслаў, стаялі ля сцен лаўкі на бярозавых калках.Асіпенка.
2. Спыніцца, пасяліцца дзе‑н. надоўга, назаўсёды. Бумажковы абсталяваліся жыць у Дрыбінскім раёне, у вёсцы Куляшова, Чарняўскага сельсавета.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вераго́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адпавядае рэчаіснасці, праўдападобны. Верагодныя чуткі. □ У мястэчку бытуюць самыя разнастайныя легенды, верагодныя і неверагодныя, пра майстэрства Багрыма.С. Александровіч.Калі ты пыталася ў мяне, чаму я так часта надоўга прападаю, то я прыдумваў што-небудзь больш верагоднае: хадзіў да сваякоў ці ездзіў у горад.Скрыган.
2. Дапушчальны, магчымы. Верагодны вывад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пале́пшаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Стаць лепшым. [Дзед:] — Паедзеш сёння са мною на Рудаівец. Надвор’е, здаецца, надоўга палепшала.Даніленка.//безас. Стала, зрабілася лепш. Старой, відаць, палепшала, яна пра нешта пачала гаварыць з хлопцамі і ўсміхацца.Парахневіч.[Домна:] — Ідзіце, можа, чаю напіцеся з дарогі?.. А там я вам пасцель пасцялю, адаспіцеся. Заўтра можа на дварэ палепшае.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
die ~ wird nicht lánge dáuernіран. гэ́тае задавальне́нне [гэ́тая прые́мнасць] не надо́ўга
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
акапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Выкапаць акопы, траншэі, земляныя шчыліны, зрабіць насыпы для абароны ад варожага агню. Салдаты акапаліся, заслалі акопы травой і ўклаліся спаць.Хомчанка.Вара.. зноў выскоквае са шчыліны і паўзе туды, дзе акапаўся Глінскі.Кулакоўскі.//перан. Знайсці сабе надзейны прытулак; надоўга асесці. А на хутары, паціху, Акапаўся зноў Кузьма. Агародніцтвам заняўся, Засадзіў вялізны сад.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Звязаць, змацаваць усё, многае. Пазвязваць вяроўкі. □ Хлопцы пазвязвалі шнуркамі лыжы, пачысцілі і змазалі канькі і здалі іх на дзетдомаўскі склад — да наступнай зімы.Нядзведскі.
2. Перавязаць, звязаць чым‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Дыскусія магла б зацягнуцца надоўга, але я маргнуў салдатам, каб яны пазвязвалі рукі гітлераўцам.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаро́тнік, ‑а, м.
Разм. Чалавек, які пастаянна жыве ў горы, нястачы; гарапашнік, бядняк. Сэрца супакойвала вера, што будзе час, калі сонца засвеціць і ў вузенькіх вулачках кварталаў неапалітанскіх гаротнікаў, засвеціць не на кароткі час, а надоўга, назаўсёды.Мележ.— Нічога, — адказаў адзін з сялян, — вайна спаліць усе яго [Ліпніцкага] палацы... Толькі шкада, што гэта праца такіх жа самых гаротнікаў, як і мы...Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хаце́нне, ‑я, н.
Жаданне. [Шэмет:] Смешны ты, Мацвей. Па-рознаму можна хацець. Калі я хачу, то я, не адкладваючы надоўга, пачынаю гэта рабіць. А тваё хаценне і астанецца хаценнем, бо ты не робіш тое, што ты хочаш.Лобан.// Страсная пачуццёвая цяга. У яго нутры забурліла хаценне, але хмурная міна Зосі атручвала яго сэрца, і ён моцна злаваў.Гартны.На ўсякае хаценне ёсць цярпенне.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усур’ёзпрысл.кніжн.érnstlich, ernst; in vóllem Ernst;
прыма́цьшто-н.усур’ёзetw. ernst néhmen*;
не прыма́цьчаго-н.усур’ёзetw. auf die léichte Schúlter néhmen*;
усур’ёз і надо́ўга im Ernst und für lánge Zeit
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
1. Дазволіць зрабіць з сабой што‑н. Дацца абстрыгчы. □ Хвядзько хацеў абняць і пацалаваць Параску, але яна не далася, уцякла ў хлеў.Лобан.
2.Разм. Ударыцца, стукнуцца. Увечары стала вядома: нічога страшнага ў Міхалючка не было, але ён моцна даўся аб цвёрдую зямлю, і па плячы пайшла пухліна.Чорны.
3.Разм. Дастацца. У цяжкай працы даўся хлеб, У бойках нас сустрэла слава.Хведаровіч.// Паддацца засваенню. Літары даліся хлопцу няцяжка.Брыль.
4.Разм. Стаць прадметам асаблівай увагі, інтарэсу. — Даўся вам Сямён. Ён жа такая нуда. А тыя хоць пагаварыць цікава могуць.Шыцік.
•••
Дацца ў знакі — надакучыўшы, даняць, надоўга запомніцца.
Дацца ў памяць — надоўга запомніцца, засесці ў памяці.
Дзіву дацца — моцна здзівіцца чаму‑н.
Не дацца ў крыўдукаму — сумець пастаяць за сябе, абараніць сябе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)