надо́ўга

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
надо́ўга надаўжэ́й -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

надо́ўга, прысл.

На працяглы час.

Паехаць н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надо́ўга нареч. надо́лго

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надо́ўга, прысл.

На доўгі час, на вялікі адрэзак часу, на вялікі тэрмін. Надоўга асталася ў памяці гэтая язда, густыя лясныя пахі, спяванне птушак. Мурашка. Часта ішлі дажджы, але яны не ўсталёўваліся, неба не бывала хмурным надоўга. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надо́ўга прысл für [auf] Zeit

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

надо́лго нареч. надо́ўга.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запаміна́льны, -ая, -ае.

Які запамінаецца, надоўга застаецца ў памяці.

З. вобраз.

|| наз. запаміна́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздажджы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дажджы́цца, безас.; зак. (разм.).

Стаць надоўга дажджлівым, сырым (пра надвор’е).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхварэ́цца, -э́юся, -э́ешся, -э́ецца; зак. (разм.).

Моцна і надоўга захварэць.

Нешта ён расхварэўся.

|| незак. расхво́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асе́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак. (разм.).

Надоўга застацца на адным месцы, прывыкнуць да яго.

|| незак. асе́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)