Тое, што і правініцца. Міхась не разумеў, што Тышкевічу трэба ад яго. Закрадвалася ў душу падазрэнне. Можа, ён у чым-небудзь правінаваціўся.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
урэ́з, ‑а, м.
Абл. Абрэз (у 1 знач.). Папаўся, браце Міхась, не дасталі твайго сэрца ні кулі варожыя, ні ўрэзы бандыцкія, а завалодалі табой.. дзявочыя вочы чорныя.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗАСІНЕ́Ц (Міхась Мікалаевіч) (20.9.1935, в. Мядзведнае Ельскага р-на Гомельскай вобл. — 13.7.1982),
бел. самадзейны жывапісец. Засл. работнік культуры Беларусі (1977). Творчай манеры ўласцівы наіўна-рэаліст. трактоўка сюжэтаў, плоскаснасць выявы, дэкаратыўнасць лакальнага колеру: «Вясна», «Маці», «Партызан», «Пах спелага жыта», «Хлеб», «Салдат вярнуўся з фронту», «Вёска будуецца», «На сенакосе», «Сям’я дома», «Печаная бульба», «Дзядулевы дудачкі», «Стары калодзеж», «Дрэва жыцця» (усе 1970-я г.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
плятка́рства, ‑а, н.
Распаўсюджванне плётак 2. Цудоўны быў ён чалавек, Пляткарства не любіў.Лойка.Каго абвінавачваць у пляткарстве? Гэткага яшчэ ніколі не было. Міхась прывык толькі да пахвальбы.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супо́ня, ‑і, ж.
Рэмень для сцягвання клешчаў хамута. Міхась .. стаў поркацца каля хамута: выцягнуў з-пад яго касмыль грывы і роўна расчасаў пальцамі, памацаў супоню, ці добра завязала.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узмахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Парывіста махнуць чым‑н. Узмахнуць рукамі. Узмахнуць вёсламі. □ Птушка ўздрыгнула, узмахнула крыламі.Арабей.Міхась узмахнуў лазінай і галопам паляцеў па гасцінцы.Дайліда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даця́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.
Разм. Уцяміць, да канца зразумець. Іван Васільевіч не адразу дацяміў, што звоняць у школе.Шамякін.Толькі цяпер Вера дацяміла, чаму Міхась павёў размову здалёк.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дае́здзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Разм. Частай ці працяглай яздой давесці сябе да непрыемных вынікаў. Што, даражэнькі, даездзіўся? — сказаў у думках Міхась, і нешта падобнае на злараднасць заварушылася ў яго душы.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напа́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Упасці многа раз. Міхась успомніў, як ён упершыню выйшаў з канькамі на лёд.. Ён так нападаўся тады і змарыўся, што назаўтра ледзьве з пасцелі падняўся.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неразу́мны, ‑ая, ‑ае.
Які не выяўляе дастатковай кемлівасці; разумова абмежаваны, тупы. Неразумны чалавек.// Які супярэчыць разважлівасці, цвярозай думцы; бяссэнсавы. Неразумная ўпартасць. Неразумнае рашэнне. □ Міхась Ланкевіч паспрабаваў спрачацца. Даказваў, што загад неразумны.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)