недо́брый

1. нядо́бры; (злой) злы, ліхі́;

2. (плохой) нядо́бры, дрэ́нны;

недо́брые ве́сти нядо́брыя (дрэ́нныя) ве́сткі;

в недо́брое вре́мя, в недо́брую по́ру, в недо́брый час у нядо́брую (ліху́ю) часі́ну;

недо́брое ме́сто нядо́брая мясці́на, нядо́брае ме́сца;

недо́брые лю́ди (о разбойниках) нядо́брыя (ліхі́я) лю́дзі;

недо́брые ру́ки нядо́брыя ру́кі;

недо́брый глаз нядо́брае (зло́е) во́ка;

недо́брый сон нядо́бры (дрэ́нны) сон;

помина́ть (укоря́ть и т. п.) недо́брым сло́вом успаміна́ць (дакара́ць і да таго́ падо́бнае) нядо́брым сло́вам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пан, ‑а, м.

1. Уладальнік маёнтка, памешчык (у дарэвалюцыйнай Расіі і ў капіталістычных краінах). Быў у адным маёнтку такі ліхі пан.. Як толькі не здзекаваўся з людзей! Не аднаго на смерць засек. Прыгонных сваіх і за людзей не лічыў. Якімовіч.

2. Асоба, якая належыць да прывілеяваных (чыноўных, арыстакратычных) слаёў грамадства дарэвалюцыйнай Расіі. Сюды, на ўлонне бароў і палян, Калісь прыязджаў з-за паўсвету Красой любавацца вяльможнейшы пан. Арочка. І я ўявіў і спевака, і сцэну, і залу, дзе не знатныя паны сабраліся, а людзі, што сумленна жадаюць жыць, без крыўды, без маны. А. Вольскі.

3. Асоба, якая карыстаецца ўладай у адносінах да залежных ад яе людзей. Выходзяць на поле плугі, Узнімаюць плугі дзірваны. Ні пана няма, ні слугі, Не гоняць народ бізуны. Купала.

4. Разм. Пра чалавека, які ўхіляецца ад працы, імкнецца набыць звычкі, уласцівыя пану. [Бацька:] — Глядзі ты, які пан стаў. Пальцам нельга крануць. Навуменка.

5. (звычайна пры звароце, часта ў клічнай форме пане). Разм. Форма ветлівага звароту або ўпамінання асобы, якая належала да прывілеяваных слаёў грамадства. [Стары:] — Выбачайце, пан афіцэр, калі я, магчыма, не так зразумеў вас... Лынькоў. [Салдат:] — Нядобрае месца для парома, пане, вось што я вам скажу. Караткевіч. // У наш час — форма ветлівага звароту да афіцыйных прадстаўнікоў або грамадзян іншых краін. Паважаныя дамы і паны!

•••

Сам сабе пан гл. сам.

[Чэшск. pan.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dark

[ˈdɑ:rk]

1.

adj.

1) цёмны

a dark night — цёмная ноч

dark red — цёмна-чырво́ны

2) сму́глы, чарня́вы, цёмнавало́сы

a dark complexion — сму́глы ко́лер тва́ру

3) Figur. няя́сны, незразуме́лы

a dark chapter in a book — незразуме́лы разьдзе́л у кні́зе

4) та́йны, сакрэ́тны

a dark plan — та́йны плян

5) Figur. цёмны, неадукава́ны; бескульту́рны

6) злы, ліхі́, дрэ́нны; агі́дны

a dark deed — агі́дны ўчы́нак

7) пану́ры, су́мны, невясёлы

a dark look — пану́ры вы́гляд або́ по́зірк

2.

n.

1) це́мра f.; це́мень, це́мрадзь f.

2) змрок -у m.

3) цёмны ко́лер

- after dark

- keep dark

- in the dark

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ліха, лі́хо, лі́ка, лі́хінько ’бяда, гора, зло, няшчасце’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Яруш., Бяльк., Шат., Грыг., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ, Янк. 1; КЭС, лаг.; паўд.-усх., КЭС), ’боль’, ’нячыстая сіла, чартаўшчына’ (Нас.); ’эпілепсія’ (бялын., Нар. сл.), ’блага, кепска’ (КЭС, лаг.; ТС, Бяльк., ТСБМ), ліхо́ ’моташнасць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), лі́хо паду́шчае, паду́шчэ лі́хо ’эпілепсія’ (Сл. ПЗБ, ТС); ліхі́, ліхі́й, ліхы́й, лыхы́й, лыхе́й ’благі, паганы, дрэнны’, ’нядобры’, ’злы (аб сабаку)’, ’хворы, худы, састарэлы, стары’, ’д’ябал’, ’смелы, удалы, маладзецкі’, ’рэзвы, жвавы, хуткі, імклівы (аб кані)’, ’адваротны бок матэрыі, адзення’ (Нас., Яруш., Мал., Бес., Касп., Шат., Янк. 1, Сцяшк., Маш., Мат. Гом., Клім., Федар. 1, ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ, Ян.; КЭС, лаг.; слонім., Нар. лекс.); ст.-бел. лихий ’нядобры, паганы, нізкаякасны, стары, непрыдатны’, ’злы, нячэсны, варожы’, ’неспрыяльны, непадыходзячы’ і другаснае (Булахаў, Гіст., 115) ’левы’. Укр. лихо, рус. лихо ’зло, бяда, няшчасце’, смал. ’нячыстая сіла’, ’злы лёс’, валаг., арханг. ’гора, смутак’; перм., алан. ’гультайства’, арханг. ’задавальненне’; ст.-рус. лихо ’зло’, ’лішка’, ’прыбыль’; польск. licho, драг. lich ’няцотны лік’, а з XVII ст. ’зло, няшчасце, бяда’, ’д’ябал’, каш. ’няшчасце’, ’няўдача, няпоспех’, чэш. licho ’няцотны лік’, ’няшчасце’, ’нячысцік’, мар. lichó ’няцотны’, славац. у выразах sudo licho, četno či licho, серб.-харв. та̏ко или лијо, ст.-слав. токъмоѥ и лихоѥ ’цот і лішка’, балг. лихо ’тупы чалавек’, прасл. lixo. Утворана ад прыметніка lixъ (укр. лихий, рус. лих, лихой, ст.-рус. лихый; польск., н.-луж. lichy, в.-луж. lichi, чэш., славац. lichú, славен. lȋh, серб.-харв. ли̑х, балг. лих, ст.-слав. лихъ) агульнай лініяй развіцця семантычнай структуры кораня якога lix‑ у слав. мовах быў, па-першае, пераход ад сінкрэтызму першапачатковага значэння кораня да расчлененых палярных якасных значэнняў: ’які перавышае норму’ і ’які не дасягае нормы’, па-другое, фарміраванне другасных якасных значэнняў, уласцівых усім або некаторым асобным слав. мовам, напрыклад н.-луж. ’свабодны’, рус. ’смелы, зухаваты’ (Сіліна, ОЛА–1975, 38). Узыходзіць да і.-е. *leiku̯‑so < *leiku̯‑ ’пакідаць’ (ст.-грэч. λείψᾰνον ’рэшта, астатак’, λειψό‑θριξ ’той, хто згубіў валасы’, лац. relinquō, ‑ere, relietus ’пакідаю’, літ. liẽkas ’няцотны, які застаецца пакінуты’, ãtlykis ’перапынак пасля работы’, лат. lìeks ’лішні, празмерны’, ст.-інд. rinákti ’пакідае, уступае’ (Фасмер, 2, 505; Слаўскі, 4, 228–229; 237–239; Бязлай, 2, 140. Махэк₂ (333) у прасл. lixъ бачыць дзве лексемы: 1) ’лішні, няцотны’; 2) ’злы, благі’. Няма падстаў). Сюды ж ліхам ’дрэнна; не так, як трэба; навыварат’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zły

1. дрэнны; кепскі; благі; ліхі;

złe wyniki — дрэнныя (кепскія) вынікі;

złe czasy — ліхія (цяжкія) часы;

zła wróżba — дрэнны знак;

2.

złe н. ліха; дрэннае;

wyrządzić wiele złego — зрабіць шмат ліха;

w tym nie ma nic złego — у гэтым няма нічога дрэннага;

zły duch — злы дух;

na domiar złego — у дадатак да ўсяго;

mieć komu co za złe — сердаваць (злавацца) на каго за што;

proszę nie wziąć mi tego za złe — не сярдуйце на мяне за гэта, калі ласка;

jestem złej myśli — у мяне кепскае прадчуванне;

nie ma tego złego, co by na dobre nie wyszło — прык.. ліха без дабра не бывае

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ill

[ɪl]

1.

adj. worse, worst

1) хво́ры, нездаро́вы

To be ill with smallpox — хварэ́ць на адзёр

to fall ill — захварэ́ць

2)

а) злы; благі́, дрэ́нны; ліхі́, лю́ты

ill fame — нядо́брая сла́ва

б) шко́дны

ill effect — шко́дны ўплы́ў

3) неспрыя́льны; нешчасьлі́вы; няўда́чны

an ill wind — неспрыя́льны ве́цер

4) нядо́бры, зага́нны, дрэ́нны

ill manners — дрэ́нныя мане́ры

ill luck — няўда́ча f., няшча́сьце n.

he had ill luck — яму́ не пашанцава́ла

5) няўме́лы; няспра́ўны

2.

n.

1) хваро́ба, не́мач f.

2) шко́да f.; бяда́ f., няшча́сьце, зло n.

Poverty is an ill — Бе́днасьць — гэ́та няшча́сьце

3.

adv.

1) бла́га, нядо́бра, дрэ́нна; шко́дна

2) неспрыя́льна, непрыхі́льна; нешчасьлі́ва

3) няве́тла, нядо́бра; неміласэ́рна

He speaks ill of his friend — Ён нядо́бра гаво́рыць пра свайго ся́бра

to take ill — захварэ́ць

- ill at ease

- take something ill

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bad

[bæd]

1.

adj. worse, worst

1) дрэ́нны, нядо́бры, благі́; ке́пскі

He came at a bad time — Ён прыйшо́ў нядо́брым ча́сам

to see in a bad light — ба́чыць у дрэ́нным сьвятле́

2) няго́дны, ліхі́

a bad man — злы чалаве́к

bad temper — дрэ́нны настро́й

3) шко́дны

4) хво́ры, балю́чы

a bad leg — хво́рая нага́

5) фальшы́вы, бязва́ртасны

a bad check — бязва́ртасны чэк

6) дрэ́нны, няпра́вільны

bad French — няпра́вільная францу́ская мо́ва

7) гнілы́, сапсава́ны

bad egg —

а) сапсава́нае я́йка

б) дрэ́нны чалаве́к, няго́днік

8) мо́цны

a bad cold — мо́цная засту́да

9) Law нява́жны

a bad claim — нява́жная прэтэ́нзія

2.

n.

благі́ -о́га m., блага́я f., благо́е n.

Exchange the bad for better — Замяні́ць благо́е на ле́пшае

He is now $100 to the bad — Ён цяпе́р вінава́ты 100 даля́раў

- go to the bad

- feel bad about

- not half bad

- not so bad

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дрэнны, благі, кепскі, паганы, нядобры, недабраякасны, нізкаякасны, нездавальняючы, адмоўны, ад'емны, няважны, несамавіты, непахвальны, нікчэмны, няспраўны, недасканалы, непрыгодны, няўдалы, бракаваны, бракоўны, заляжалы; ліхі, паскудны, паршывы, лядачы, лядайкі, лядашчы, задрыпаны, неважнецкі, нецікавы, незайздросны, нялюдскі, нягодны, нягожы, негадзівы, нікудышны, ерундоўскі, марны, плёвы, ахаўскі, тандэтны (разм.); злы (абл.); слабы, бездапаможны, няспелы, пракляты, апошні, сабачы, чартоўскі, д'ябальскі (перан.) □ на нізкім узроўні, нічога не варты, нікуды не варты, грош цана, нуль цана

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бяда, гора, няшчасце, ліха, ліхое, нядоля, бяздолле, нягода, зло, нядобрае, кепскае / час, эпоха няшчасцяў: ліхалецце; бядота, горасць, гарота, ліхасць, злыбеда, злыбедзь, кепства, непамыслота, напасць, насланнё, навала, навалач, наваль, безгалоўе, нявыкрутка, непярэліўкі (разм.); пляга (абл.); удар, біч, навальніца, пераплёт, перапалка, балота, каша, пекла, пастка, сіло, мухалоўка, балячка, трасца, чума, пракляцце, кара, хмара, тупік, трагедыя, драма, катастрофа (перан.) □ чорны дзень, чорная гадзіна, чорная часіна, цяжкая часіна, злая гадзіна, ліхая гадзіна, ліхі час

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)