падвалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.

Разм. Сесці, легчы вельмі блізка, шчыльна; падсунуцца. Падваліцца да суседа. □ Да .. [Сцяпана] падвалілася і смяртэльна торгалася нечая гарачая спіна. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсле́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны; зак. і незак., каго-што.

1. Зрабіць (рабіць) агляд, праверку чаго-н.

2. Уважліва азнаёміцца (знаёміцца) з чым-н., вывучаць (вывучыць) што-н.

А. жыллёвыя ўмовы.

А. мясцовасць.

|| наз. абсле́даванне, -я, н.

Легчы ў бальніцу на а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пры́бруч: жарт. пры́бруч легчылегчы на жывот’ (Марц.). Да бру́ха або бру́х (гл.), што, відаць, аднолькава магчыма. Сюды ж метафарычнае ўтварэнне прыбру́шыцца ’дарвацца; з прагнасцю есці або піць’ (жлоб., Нар. словатв.). Параўн. рус. дыял. прибрю́хий ’з вялікім жыватом, пузам’, прибрю́шистый ’тс’, прибрю́шие ’вялікі жывот, пуза’, укр. при́брюш ’каханак’, адносна апошняга гл. ЕСУМ, 4, 568.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слечь сов.

1. (о больном) зле́гчы, ле́гчы;

2. (полечь — о хлебных злаках, травах) зле́гчы, пале́гчы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́на², ране́й, прысл.

1. Раніцай, уранні.

З вечара да рана (наз.).

2. Раннім часам; пра ранні час.

Прыехаць вельмі р.

3. Да ўстаноўленага або патрэбнага часу.

Р. вярнуцца дадому.

Р. легчы спаць.

Рана ці позна, рана-позна — калі-н. (пра тое, што абавязкова павінна здарыцца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

hnstrecken

1.

vt

1) праця́гваць

2) валі́ць з ног

2.

(sich) расцягну́цца, ле́гчы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

падку́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Сагнуцца, падагнуцца (пра часткі цела). Ногі падкурчыліся. Хвост падкурчыўся. // Сесці або легчы, сагнуўшы або падагнуўшы ногі. Алесь падкурчыўся на лаве і глядзіць, праз цьмяныя шыбы на гразкую вуліцу. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

труна́

(польск. truna, ад с.-в.-ням. truhe)

1) спецыяльная скрыня, у якой хаваюць нябожчыка;

2) перан. пагібель, канец; легчы ў труну — памерці;

т. чакае — пара паміраць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Вы́лажыць (БРС), ’кастрыраваць’ (Шат., Шатал.). Гл. лажыцца, легчы. У апошнім значэнні параўн. ням. legen (einen Hengst legen lassen ’кастрыраваць жарабца’). Але гэта значэнне магло з’явіцца і як вынік суаднесенасці дзеясловаў вылажыць і выкласці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дрэйф, -у, м.

Адхіленне судна, самалёта ў час руху ад курсу пад уздзеяннем ветру, цячэння і пад., а таксама наогул адвольнае перамяшчэнне пад знешнім уздзеяннем.

Д. айсбергаў.

Легчы ў дрэйф — расставіць парусы так, каб судна заставалася на месцы.

Зняцца з дрэйфу — пачаць рух, змяніўшы расстаноўку парусоў пасля таго, як судна ляжала ў дрэйфе.

|| прым. дрэ́йфавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)