Куто́к ’сляпая кішка’ (ТС, Сл. паўн.-зах.). Гл. кутніца 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стамо́дэум

(ад гр. stoma = рот)

пярэдняя кішка ў кольчатых чарвей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

энтэры́т

(ад гр. enteron = кішка)

запаленне слізістай абалонкі тонкіх кішак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Кандзю́х ’жывот’ (Нас., чач., Мат. Гом.), ’тоўстая кішка свінні’ (Нас.), да кіндзюк (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАЛІ́Т (ад грэч. kolon тоўстая кішка),

вострыя ці хранічныя запаленча-дыстрафічныя пашкоджанні тоўстай кішкі. Прычыны: інфекцыя (бацылярная дызентэрыя, грып, пнеўманія, сальманелёз), інвазія (амёбная дызентэрыя, балантыдыяз), гельмінтозы (трыхацэфалёз, аскарыдоз), атручэнні, хваробы страўніка, печані, уздзеянне алергічных фактараў, няправільнае харчаванне (аднастайная ці вострая ежа, алкаголь, недахоп вітамінаў). Характарызуецца спастычнымі болямі ў жываце, функцыян. парушэннем работы кішэчніка (запор, панос, у цяжкіх выпадках з прымессю крыві), іншы раз павышэннем т-ры, стратай апетыту, слабасцю. Лячэнне: тэрапеўтычнае, дыета.

т. 7, с. 471

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАКТЫ́Т (ад грэч. prōktos задні праход, прамая кішка),

запаленне слізістай абалонкі прамой кішкі. Часцей бывае ў спалучэнні з запаленчымі зменамі інш. аддзелаў кішэчніка (напр., неспецыфічны язвавы каліт). Бывае П. банальнага характару (пастаяннае траўміраванне ў педэрастаў). Трэшчыны і кровазліцці ў слізістай абалонцы кішкі з’яўляюцца варотамі ВІЧ-інфекцыі і развіцця СНІДу. Прыкметы П.: адчуванне пякоты ў вобласці задняга праходу, частыя пазывы позывы* на стул, выдзяленні слізі, крыві. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае. Гл. таксама Практалогія.

І.​М.​Грышын.

т. 12, с. 549

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

intestine

[ɪnˈtestɪn]

n.

кі́шкі pl.

large (small) intestine — то́ўстая (то́нкая) кі́шка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Blínddarm m -(e)s, -därme анат. сляпа́я кі́шка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Mástdarm m -(e)s, -därme анат. про́стая [прама́я] кі́шка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Féttdarm m -(e)s, -därme анат. прама́я кі́шка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)