*І́нцык, и́нцик ’тайнік, патаемнік’ (Шпіл.). Няяснае слова. Можа, звязана з ням. Winkel ’кут’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cranny [ˈkræni] n. шчы́ліна; трэ́шчына, раско́ліна

♦

(poke into) every nook and cranny шука́ць, загля́дваючы ў ко́жны кут/ко́жную шчы́ліну

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДВУХГРА́ННЫ ВУ́ГАЛ, кут,

фігура ў прасторы, утвораная дзвюма паўплоскасцямі, якія выходзяць з адной прамой, а таксама частка прасторы, абмежаваная гэтымі паўплоскасцямі. Паўплоскасці наз. гранямі Д.в., агульная прамая — рабром. Д.в. вымяраецца лінейным вуглом, г.зн. вуглом α, паміж двума перпендыкулярамі да рабра, што выходзяць з аднаго пункта і ляжаць у розных гранях, ці, інакш, вуглом, утвораным перасячэннем Д.в. плоскасцю, перпендыкулярнай да рабра.

Двухгранны вугал.

т. 6, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ку́тнік ’батрак, парабак’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк. Сл., Др.-Падб.), ’бабыль’ (Гарэц.). Да кут (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

homeland

[ˈhoʊmlænd]

n.

ро́дны край, Poetic ро́дная старо́нка, ро́дны кут

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пазагіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Загнуць усё, многае. Рыльскі.. пазагінаў цвікі ў адарваных дошках і пайшоў у другі кут, дзе стаяла скрынка. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

visual

[ˈvɪʒuəl]

adj.

1) зро́кавы

a visual test — праве́рка зро́ку

2) ба́чны, які́ мо́жна ба́чыць

3) апты́чны

visual angle — апты́чны кут, кут ба́чаньня

4) нагля́дны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

захалу́сце, ‑я, н.

Разм. Глухое, аддаленае ад цэнтра месца. На бераг Свіслачы, пад Вусце, Я перайду на нейкі час, У ціхі кут, у захалусце. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́тні зуб ’карэнны зуб’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Ян., Жыв. сл.). Да кут (гл.), кутаць 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ІЛЬІНО́Ў (Анатоль Уладзіміравіч) (н. 30.12.1935, г. Віцебск),

бел. графік. Скончыў Маскоўскі паліграф. ін-т (1965). Тэматыка твораў — пейзажы Беларусі. Працуе ў тэхніках лінарыту (серыі «Веснавыя паводкі», 1973; «Лепельшчына», 1975; «Поры года», 1978; «Бярэзінскі запаведнік», 1980; «Песні палёў», 1982; «Мой горад», 1983; «Зімовыя карункі», 1985; «Мой родны кут», 1993; асобныя аркушы: «Жыта каласуе», 1970; «Месячная ноч», 1974; «Калядная ноч», 1990, «Вечнасць» і «Восеньская мелодыя», абодва 1995), акварэлі. Выразная графічная мова твораў прасякнута лірызмам і эмацыянальным светаўспрыманнем.

В.​В.​Шамшур.

т. 7, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)