адхо́ністы, адхо́нны (не круты) (flach) genigt, bschüssig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вольт¹, -а, М -льце, м. (спец.).

1. У манежнай яздзе: круты кругавы паварот направа або налева, які выконваецца адным коннікам ці групай іх адначасова.

2. У фехтаванні: ухіленне ад удару праціўніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Стро́мкікруты, абрывісты’, ‘роўны, высокі, стройны’ (ТСБМ, Ласт.), ‘роўны і высокі’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘абрывісты’ (Касп.), ‘тонкі, высокі, стройны’ (Бяльк., Нар. Гом.), ‘круты (аб страсе)’ (Варл., Сл. ПЗБ), стро́мы ‘вельмі круты; круты, стромкі’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ, ЛА, 2), стро́мкікруты; высокі і тонкі’ (ТС), стро́мка ‘тонка і высока, стройна’ (Гарэц.), стро́мкость ‘круцізна’, стромчы́на ‘тс’ (ТС). Укр. стрімкийкруты, абрывісты’, стромый ‘тс’, рус. стромкий ‘высокі, круты’, ст.-рус. (XV ст.) стромый ‘тс’, польск. stromyкруты’ (з усх.-слав. моў — Борысь, 580). Прасл. дыял. *stromъ, паводле Борыся (там жа), аддзеяслоўны дэрыват ад прасл. *strъměti ‘тырчаць, выпінацца’; прыметнік страмны́круты, абрывісты’ (воран., Сл. ПЗБ), разам з рус. стрёмый, стрёмный ‘хуткі’, чэш. strmýкруты’, славац. strmý ‘тс’, ‘інтэнсіўны, моцны, хуткі’, славен. stŕmкруты, абрывісты’, балг. стръ́мен ‘тс’, макед. стрм ‘тс’, ст.-слав. стрьмъ ‘тс’, адлюстроўваюць прасл. *strьmъ, *strьmenъ, прыметнікі, што захоўваюць зыходны вакалізм дзеяслова *strьměti (Борысь, Etymologie, 180; Глухак, 589; Варбат, Этимология–1994–1996, 39). Параўн. стро́ма ‘абрыў’, гл. страміна́. Звязана чаргаваннем галосных з стрымгалоў (гл.); гл. яшчэ Фасмер, 3, 781.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адло́жысты, ‑ая, ‑ае.

Адхонны, пакаты; не круты. На сцежцы на нізкім адложыстым беразе ішлі двое. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

guy [gaɪ] n. infml хло́пец, мужчы́на;

a tough guy круты́ хло́пец

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

volte-face [ˌvɒltˈfɑ:s] n. fml круты́ паваро́т; рэ́зкая зме́на (поглядаў, палітыкі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

крута...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «круты» (у 1 знач.), напрыклад: крутарогі, крутаплечы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суту́лаваты, ‑ая, ‑ае.

Крыху згорблены. Лысы, лоб круты, маршчыністы. Сам [Бухберг] сутулаваты, прысадзісты .. Адзеты бедна, але па-інтэлігенцку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крутава́ты, ‑ая, ‑ае.

Даволі круты. Крутаваты пад’ём. □ Цяжка ўзыходзіць да Вялікага Каменя ад рэчкі: крутаватая, старчма ўзнятая сцежка. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Khre

f -, -n зві́ліна, віра́ж, (круты́) паваро́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)