круты́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. круты́ крута́я круто́е круты́я
Р. круто́га круто́й
круто́е
круто́га круты́х
Д. круто́му круто́й круто́му круты́м
В. круты́ (неадуш.)
круто́га (адуш.)
круту́ю круто́е круты́я (неадуш.)
круты́х (адуш.)
Т. круты́м круто́й
круто́ю
круты́м круты́мі
М. круты́м круто́й круты́м круты́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

круты́², -а́я, -о́е.

1. Даведзены варкай, замешваннем да пэўнай ступені шчыльнасці, гушчыні.

Крутое яйцо.

Крутое цеста.

2. Туга звіты, скручаны.

Крутая пража.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

круты́¹, -а́я, -о́е.

1. Абрывісты.

К. бераг ракі.

2. 3 рэзкім, раптоўным змяненнем напрамку.

Крутыя павароты на дарогах.

3. перан. Значны, рашучы.

Крутыя змены.

4. Суровы, строгі.

К. характар.

|| наз. кру́тасць, -і, ж. і круцізна́, -ы́, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

круты́ I в разн. знач. круто́й;

к. бе́раг — круто́й бе́рег;

к. перало́м — круто́й перело́м;

к. но́раў — круто́й нрав;

к. паваро́т — круто́й поворо́т

круты́ II

1. (загустевший) круто́й;

о́е яйцо́ — круто́е яйцо́;

2. ту́го (кре́пко) ссу́ченный;

ы́я ні́ткі — ту́го (кре́пко) ссу́ченные ни́тки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

круты́, ‑ая, ‑ое.

1. Амаль адвесны, абрывісты; проціл. пакаты. — Ого, гара, як печ, крутая! І вось чаму дарожка тая, Вы шрубка, ўецца па-над бокам: Узлезь, папробуй, простым крокам! Колас. Добрыя коні прызвычаена лёгка ўзбіраюцца на крутыя ўзгоркі. Брыль. // Выгнуты, выпуклы. Круты лоб. □ Люся паказала на чучала здаравеннага быка з магутным крутым хібам. Даніленка. [Чалавек] ішоў вольна, .. падстаўляючы ветру загарэлыя крутыя грудзі. Самуйлёнак.

2. (звычайна ў спалучэнні са словамі «паварот», «залом» і пад.). Не паступовы, раптоўны, рэзкі. На крутым павароце зад матацыкла занесла. Б. Стральцоў. Дзвіна тут рабіла даволі круты паварот улева. Хадкевіч. // перан. Рашучы, значны. Круты ўздым сельскай гаспадаркі. □ Ігнату хацелася толькі і гаварыць аб тым, што ў жыцці яго адбыўся круты, небывалы паварот. Кавалёў.

3. Суровы, упарты (пра характар чалавека, а таксама пра чалавека з такім характарам). Аднак пілі ў меру, аглядаючыся на дзверы: пабойваліся крутога хвашчовага нораву. Лупсякоў. — Ліквідаваць абсталяванне я вам не дам. А не — дык будзьце здаровы! Я чалавек круты. Скрыган. // Жорсткі, рашучы. Крутыя меры. // перан. Моцны, вялікі. Стаяў туман, мароз круты. А. Александровіч. // Цяжкі, напружаны, пераломны (пра час). Прыйшла крутая часіна і для .. [Свішчэўскага]. Грамовіч. Толькі ў крутую хвіліну, калі чалавеку, як сонечнае цяпло, патрэбен сяброўскі поціск рукі, .. людзі так хутка збліжаюцца. Мележ.

4. Густа замешаны, звараны да гушчыні. Крутое яйцо. Крутое цеста. □ Максім чэрпаў і чэрпаў крутую ячную кашу. Асіпенка.

5. Туга скручаны, звіты. Крутыя ніткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Круты́

т. 8, с. 489

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

круты́

1. (адвесны, абрывісты) steil; bschüssig;

круты́ бе́раг stiles Úfer, Stilufer n -s, -;

круты́ пад’ём вытво́рчасці stiler nstieg der Produktin;

2. (раптоўны, рэзкі) jäh, plötzlich; scharf;

круты́ паваро́т ine jähe [schrfe] Wndung;

3. (суровы, упарты) hart, streng, schroff;

крутыя ме́ры schrfe [strnge] Mßnahmen;

круты́ но́раў ein schrffer Charkter [kɑ-] ein schrffes Wsen;

круто́е я́йка hrtes [hart gekchtes] Ei;

круты́ вар разм sedendes [sedend hißes] Wsser;

крута́я ка́ша dcker Brei;

круто́е це́ста fster Teig;

круты́ маро́з strnger Frost

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Круты́1 ’стромкі, высокі’ (ТСБМ, Бяльк., З нар. сл., Яруш., Касп., Сцяшк., Сержп. Ск., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Укр. крутий, рус. крутой ’тс’. Іншыя славянскія паралелі не ведаюць такога значэння. Але яно дакладна адпавядае літ. krañtasкруты, стромкі бераг’, лат. krañts ’бераг’. Таму ёсць падставы аддзяліць ад аманімічнага прасл. krǫtъ (гл. круты2 і круты3). Можна таксама меркаваць аб тым, што прасл. bergъкруты бераг’ (магчыма, германскага паходжання) выцесніла прасл. krǫtъ у гэтым значэнні, *krǫtъ bergъкруты бераг’ рэалізавалася ў тых дыялектах, у якіх bergъ страціла значэнне ’круты’, а krǫtъ адпаведна яго зберагло. Параўн. Міклашыч, 138; Траўтман, 142; Брукнер, 267; Слаўскі, 18, 276–277.

Круты́2 ’спрытны, лоўкі’ (Сцяшк. Сл., Сл. паўн.-зах.). Гл. круты3.

Круты́3 ’моцна скручаны’ (ТСБМ, Бяльк., З нар. сл., ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом.). Укр. крутий, рус. крутой ’тс’, серб.-харв. кру̑т ’тлусты, цвёрды, тугі’, славен. krȏt ’люты, шалёны’, польск. kręty ’кручаны, сільны’, чэш. krutý, славац. krutý ’кручаны, сільны, шалёны’, н.-луж. kšuty ’моцна скручаны, тугі, моцны’, в.-луж. kruty ’цвёрды, моцны, шалёны’. Прасл. krǫtъ ’тугі, скручаны, сільны, шалёны’, відаць, усё ж такі генетычна звязана з krǫtъкруты, стромкі (бераг)’, але семантычна адышло ад яго (гл. круты1).

Круты́4 ’посны’ (Мат. Гом.). Да круты3. Семантычнае развіццё: ’моцна звараны без тлушчу (аб кашы)’ > ’посны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

круто́йI

1. (обрывистый) круты́, стро́мкі, абры́вісты;

2. (внезапный) круты́;

круто́й перело́м круты́ перало́м;

3. (строгий) круты́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кру́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кру́т кру́ты
Р. кру́та кру́таў
Д. кру́ту кру́там
В. кру́та кру́таў
Т. кру́там кру́тамі
М. кру́це кру́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)