Тушо́нікі ‘тушаная бульба’ (Зайка Кос.; маз., Шатал., Мат. Гом., ПСл), тушо́нікі, тушо́нцы ‘тс’ (Сл. Брэс.), тушо́ні́кі́, тушэ́нкі, тушо́нцы ‘тс’ (ТС). Да тушоны, тушыць 2 (гл.) паводле вядомай на Палессі словаўтваральнай множналікавай мадэлі для назваў страў з бульбы, параўн. смажо́нікі, смажо́нцы ‘смажаная бульба’, соло́нікі, соле́нікі, солёнікі ‘вараная ў салёнай вадзе цэлая чышчаная бульба’ (ТС), паро́нкі ‘адвараная бульба’ (Зайка Кос.) і інш. Магчыма, сюды ж (іранічна?) тушо́нік ‘той, хто тушыць пажар, пажарнік’ (івац., Нар. сл.), да тушыць 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабабіць (перэбабіць) ’прыняць дзіцё ад парадзіхі’ (Кос.). Да ба́біць (гл.) ’рэзаць пупавіну’ (< прасл. *babiti ’дапамагаць парадзісе ў час родаў’), семантыка якога зацямнілася, таму ўжыта прыстаўка пера- з пераразаць (пупавіну).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МУСРЭ́ПАЎ (Габід Махмудавіч) (22.3.1902, аул Жанажол Паўночна-Казахстанскай вобл., Казахстан — 31.12.1985),

казахскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Казахстана (1984). Акад. АН Казахстана (1958). Герой Сац. Працы (1974). Вучыўся ў Омскім с.-г. ін-це (1926—27). Друкаваўся з 1926. У кн. прозы «На імклівай хвалі» (1928), «Кос-Шалкар» (1935) падзеі грамадз. вайны. Раман «Салдат з Казахстана» (1949) пра подзвіг народа ў гады Вял. Айч. вайны, раман «Абуджаны край» (1953, новы варыянт «Пад уладай чужых», 1974) пра рабочы клас Казахстана. Аўтар зб-каў аповесцей і апавяданняў «На перавале» (1965), «Аднойчы і на ўсё жыццё» (1967, Дзярж. прэмія Казахстана імя Абая 1968), «Пераможца» (1975), паэмы ў прозе «Вобраз, які не сустрэўся» (1966, Дзярж. прэмія Казахстана 1968). Цыкл навел і раман «Улпан яе імя» (1976) прысвяціў тэме жанчыны, мацярынства. Выступаў як драматург: п’еса і лібрэта оперы «Кыз-Жыбек» (1934), «Амангельды» (з Б.​Майліным, паст. 1937), «Трагедыя паэта» (1958) і інш. Аўтар літ.-крыт. і публіцыстычных кніг «Абавязак мастака» (1970), «Сляды часу» (выд. ў 1988). На бел. мову асобныя творы М. пераклалі С.​Міхальчук, З.​Прыгодзіч.

Тв.:

Рус. пер. — Избранное. Т. 1—2. М., 1982.

Ж.​Сахіеў.

Г.М.Мусрэпаў.

т. 11, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Куцава́ць 1 ’тармасіць’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да *куксаваць, кукса (гл.).

Куцава́ць 2 ’патрабаваць злучкі (пра авечку)’ (Сцяшк.), параўн. рус. куцай ’непакладаны баран’, якое цюрк. паходжання (тур. кос ’баран’) (Фасмер, 2, 437).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напро́ст, прысл.

1. Не звязваючы (у снапы), свабодна. Камунары завіхаліся на жніве. Павыцягвалі панскія жняяркі, прыладзілі да кос грабелькі і з ранішняй расою клалі напрост супольна пасеянае жыта. Грахоўскі. / перан. Свабодна, без цяжкасцей. Значыць, сіла такая — вялікая — ёсць, Што й навалу абложыць напрост: Гэта наша — твая і мая — маладосць. Глебка.

2. Абл. Напрасткі. Беглі людзі напрост — Цераз мост, цераз луг — На папар Беглі. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тры́мкаць ‘брынкаць струнамі’ (Шат., Зайка Кос.; навагр., Ск. нар. мовы), ‘няўмела іграць’ (в.-дзв., Шатал., Сцяц., Ск. нар. мовы), ‘падыгрываць другому музыканту’ (кап., Жыв. сл.). Гукаперайманне, параўн. трым ‘шчоўк’ (Вушац. сл.). Параўн. таксама трынкаць, брынкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́са, ‑ы, ж.

1. Аддзяленне ва ўстановах, прадпрыемствах для прыёму, зберажэння і выдачы грошай і грашовых папер, а таксама памяшканне, дзе знаходзіцца гэта аддзяленне. Білетная каса. Магазінная каса. Разлічыцца ў касе. // Розныя крэдытныя ўстановы, арганізацыі, якія займаюцца галоўным чынам прыёмам і выдачай грошай. Ашчадная каса.

2. Скрынка, шафа для захоўвання грошай, каштоўных папер і інш. Дастаць грошы з касы. // Апарат для збору выручкі на гарадскім транспарце, які працуе без кандуктараў.

3. Наяўныя грошы ўстановы, прадпрыемства. Прыняць касу. □ Сёлета за садавіну і лён паклалі панежычане ў калгасную касу ні мала, ні многа, а кругленькую суму — мільён рублёў! Краўчанка.

4. У друкарскай справе — скрынка, раздзеленая на ячэйкі, са шрыфтам для набору. Наборчая каса.

•••

Каса ўзаемадапамогі — добраахвотнае аб’яднанне членаў прафсаюза на прадпрыемстве, ва ўстанове і інш. для ўзаемнай матэрыяльнай дапамогі.

[Іт. cassa.]

каса́ ​1, ‑ы́; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

Доўгія заплеценыя валасы. Насіць косы. Заплятаць косы. □ Аж да пят тугія косы ў дзяўчыны той дзівоснай. Дубоўка. Каса — дзявочая краса. З нар.

каса́ ​2, ‑ы; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

Ручная сельскагаспадарчая прылада, якая складаецца з доўгага загнутага ляза, насаджанага на касільна, і служыць для зразання травы, збожжа і інш. Каса не косіць — каса брые.., Бо ў дзядзькі рукі залатыя. Колас. Каса роўна і гладка хадзіла ў Цімохавых руках, выядала траву да голай зямлі. Капыловіч.

•••

Ісці ў касе гл. ісці.

Найшла (наскочыла) каса на камень — сутыкнуліся розныя непрымірымыя погляды, інтарэсы, характары.

Хоць касою касі гл. касіць ​1.

каса́ ​3, ‑ы́; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

1. Доўгая вузкая мель, якая ідзе ад берага; мыс. Пасоўваючыся ўніз па плыні, мы абмінулі вялікую пясчаную касу паміж асноўным рэчышчам і рукавом. В. Вольскі.

2. Вузкая паласа чаго‑н. [Партызаны] прайшлі просеку і, абмінуўшы невялічкі палетак, без развагі падаліся далей, да лясной касы. М. Ткачоў.

каса́ ​4, ‑ы́; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

Разм. Селязёнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трындо́ліць ‘пустасловіць, несці лухту’ (Скарбы), ‘гаварыць хутка, абы-што’ (Сцяшк. Сл.), трындэ́ліць ‘доўгі час гаварыць адно і тое ж’ (Зайка Кос.), сюды ж трындола ‘пустаслоў’ (Скарбы₂), трундо́ля ‘балбатун’ (Сцяшк. Сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з суф. ‑ол‑/‑эл‑ на базе імітатыва, гл. трындзець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Псі́ца ж. р. ’сабака’ (Кос., Растарг.), псу́йка ’падла, псіна’ (ТС), псіца, невука ’пра старую жанчыну’ (Нас.), а таксама лисица‑псица (мін., Карскі, 1, 305). Параўн. укр. псиця, рус. дыял. псеца ’сучка’, славен. psica ’тс’. Дэрываты з розным суфіксальным афармленнем ад пёс (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАРЭЛЯ́ЦЫЯ ў мовазнаўстве,

узаемасувязь і ўзаемаабумоўленасць моўных элементаў, у аснове якой частковыя адрозненні матэрыяльных або функцыян. уласцівасцей структурных элементаў мовы. Выкарыстоўваецца на ўсіх моўных узроўнях. Найб. распрацавана фаналагічная К. Гэта сістэма проціпастаўленняў, што апіраюцца на адну дыферэнцыяльную (карэляцыйную) прыкмету. У бел. мове сістэма зычных фанем апіраецца на К. цвёрдых-мяккіх, глухіх-звонкіх, шыпячых-свісцячых, выбухных-афрыкатыўных зычных.

Найб. значнымі з’яўляюцца К. цвёрдых-мяккіх (14 пар): «п-п’», «б-б’», «м-м’», «в-в’», «ф-ф’», «т-ц’», «д-дз’», «с-с’», «з-з’», «н-н’», «л-л’», «к-к’», «г-г’», «х-х’» («пат-п’ат», «[б]ыць-[б’]іць», «ко[н]-ко[н’]») і глухіх-звонкіх (11 пар): «б-п», «б’-п’», «д-т», «дз’-ц’», «з-с», «з’-с’», «ж-ш», «дж-ч», «г-х», «g-к», «дз-ц» («бас—пас», «біць—піць», «каса—каза»). К. шыпячых-свісцячых складаюць «с-ш», «с’-ш», «з-ж», «з’-ж», «ц-ч», «дз-дж» («сыр—шыр», «[з’]аць—жаць», «чараваць—цараваць»). К. выбухных-афрыкатыўных грунтуюцца на проціпастаўленні спалучэнняў «гс-ц», «тш-ч» («а[тш]умець—а[ч]умець», «па[тс]адзіць—па[ц]адзіць»). У пэўных фанет. умовах чл. карэляцыйных радоў нейтралізуюцца — супадаюць у адным элеменце пары. Напр., у канцы слоў глухія-звонкія прадстаўлены толькі глухімі: «каса—каза—[кос]» (у арфаграфіі «кос» і «коз»). Большасць фанем бел. мовы ўваходзіць у некалькі К. (напр., фанема «з» ёсць у К. глухіх-звонкіх, цвёрдых-мяккіх, шыпячых-свісцячых).

Літ.:

Трубецкой Н.С. Основы фонологии: Пер. с нем. М., 1960;

Крывіцкі А.А., Падлужны А.І. Фанетыка беларускай мовы. Мн., 1984.

А.​І.​Падлужны.

т. 8, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)