Партамане́т, партмане́т ’невялікі кашалёк для грошай’ (ТСБМ, Бір. Дзярж., Бяльк.), партма́н, партма́нка ’тс’ (Сцяшк.). Відаць, праз польск.portmoneta ’тс’ з франц.portemonnaie. Параўн. яшчэ рус. народнае партмане́т. Канцавое тФасмер (3, 335) тлумачыць уплывам слова моне́та.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
purse
[pɜ:rs]
n.
1) жано́чая то́рбачка
2) кашалёк -лька́m.
3) гро́шы pl. only; бага́цьце n.
4) скарб -у m.
the nation’s purse — дзяржа́ўны скарб
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ке́ска ’кашалёк’ (Нас., Др.-Падб., Яруш., Бяльк., Сцяшк., Гарэц.). Гл. кеса. Версія аб паходжанні слова з балт. неабгрунтаваная (Лаўчутэ, Балтизмы, 113). Да таго ж прыклады з літ. і лат. моў семантычна далёкія: лат.ķešķys ’драўляныя насілкі’, літ.kẽstės ’тс’ або ķēska ’анучы, рыззё’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кала́ндыш ’целяпень, непаваротлівы чалавек’ (івац., Нар. сл.). Фармальна як быццам бы няма пярэчанняў супраць таго, каб суаднесці з каланда́ (гл.), для якога можна рэканструяваць значэнне ’кашалёк, каліта’. Параўн. да семантыкі бел.дыял.капшук ’мяшочак (для тытуню і інш.)’ і ’жывёла, якая многа наядаецца’. Гэту версію, аднак, нельга лічыць задавальняючай (словы адзначаны ў розных гаворках, семантыка каланда не вельмі ясная, няма надзейных прыкладаў прапанаванай намі семантычнай мадэлі ’тоўсты кашалёк’ — ’целяпень’). Больш пэўна суаднесці каландыш і карантыш, мяркуючы мену плаўных і азванчэнне зычнага. Не выключана, што гэтыя змены — вынік пранікнення слова ў іншыя гаворкі, унутраная форма не асэнсоўваецца і таму пачынаюцца фармальныя змены. Аб далейшай этымалогіі гл. карантыш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гамзу́ля ’вялікая луста хлеба’ (Нас.). Гэта слова можна лічыць аддзеяслоўным утварэннем (параўн. га́мзаць ’паволі есці, жаваць’, Нас.) суфіксам ‑уля. Але параўн. гомзу́ля ’луста, кусок’, якое Фасмер (1, 425) параўноўвае з рус.гомза́ ’грошы; кашалёк’, а Буга (РФВ, 70, 248) звязваў з рус.гомо́ла ’ком’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бі́ржа1 ’біржа’. Рус.би́ржа (раней і бирж), укр.бі́ржа. Крыніцай гэтых слоў з’яўляецца гал.beurs або ням.Börse ’тс’ < франц.bourse ’кашалёк; біржа’ (а гэта ад фаміліі купцоў van der Burse). Гл. Фасмер, 1, 166; Шанскі, 1, Б, 122.
1.(1і2ас.неўжыв.). Прадрацца ад трэння. Локці рукавоў працерліся. □ [Раман] сціскае ў руцэ халодны кашалёк. Вынасілася скура, зрудзела, працерлася.Пташнікаў.
2.Разм. Патраціць марна, без карысці час; прагуляць. Зойдзе [Якаў] сабе да Крывіцкага, суседняга лесніка, з ім пратрэцца дзень, потым да другога.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расчу́лены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад расчуліць.
2.узнач.прым. Прыемна ўсхваляваны. — Іван Міхайлавіч, любы вы мой... — толькі і змог адказаць расчулены дырэктар, прытуліўшы шчаку да суконнага пінжака брыгадзіра.Б. Стральцоў.Расчуленая Аксіння, якую Надзя ўпершыню назвала не проста цёткай, а Аксінняй Захараўнай, пацалавала яе.Лынькоў.// Які паддаўся жалю, чуллівасці. [Марак], расчулены, выняў маленькі кашалёк, пакапаўся ў ім і нечакана падарыў дарагую манету.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)