Кісе́ль ’кіслая студзяністая страва з аўсянай мукі або ягаднага соку, заваранага на крухмале’ (ТСБМ, Мат. Гом., ТС, Касп., Сл. паўн.-зах., Кліх, Вешт., Нар. сл., Сержп. Пр., Яшк., Яруш.). Гл. кіслы, кіснуць. Укр.кисіль, рус.кисель ’тс’. Суфіксацыя на ‑ель (як у качэль ад качаць) да ‑кісаць (у раскісаць). Заходнеславянскія формы і ў першую чаргу польскія ўсходнеславянскага паходжання (Слаўскі, 2, 173).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валкава́ць1 ’качаць бялізну’ (Шатал., Шн., Інстр. I). Да валкі ’качалкі для бялізны’ (гл.).
*Валкава́ць2, валковати ’есці на поўны рот’ (КЭС). Клімчук (Бел.-рус. ізал., 51) параўноўвае з рус.валкий ’ласы, сквапны, зайздросны’ (СРНГ, 28). Літ.válgyti ’есці’, valgùs ’пражэрлівы, той, хто многа есць’ дазваляе меркаваць, што *валкаваць, *валкі з’яўляюцца балтызмамі.
Валкава́ць3 ’зграбаць сена ў валкі’ (БРС, КСТ, КЭС). Укр.валкувати ’тс’. Да вал4.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маґлі ’качалка для бялізны’ (гродз., Сл. ПЗБ), маґляваць ’качаць бялізну’ (там жа), ’упрыгожваць’ (Сцяшк. Сл.) — з польск.magle, magiel, maglować, у гаворках mangiel, męgiel, якія з с.-в.-ням.mange, ням.Mange(l), mangeln, с.-лац.mango < лац.manganum < ст.-грэч.μάνγανον ’ваенная машына, якая шпурляе камяні’ (Брукнер, 317). Сюды ж магляўні́цы ’прыстасаванне ў кроснах, па якім ідзе палатно’ (дзятл., Сл. ПЗБ), якое з польск.magielnica.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
maglować
незак.
1.качаць бялізну;
2.разм. дакучаць пытаннямі; дапытваць;
3.разм. жаваць (паўтараць) адно і тое ж
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ту́ргаць (тургаці) ‘тузаць, торгаць’: оз́муц душу будуц рваци тургаци (Кітаб Луцкевіча). Параўн. польск.turgać ‘няроўна цягнуць’, turgnąć ‘кульнуць, пакаціць’. Непалаталізаваны варыянт да турзаць (гл.) выклікаў меркаванне пра балцкі ўплыў, што ставіць пад сумненне Лаўчутэ (Балтизмы, 149). Борысь (654) польск.turgać ‘качаць бялізну’ выводзіць з *tr̥kati ‘стукаць’, роднаснага літ.tùrktereti ‘стукаць, грукаць’. Варыянтнасць вакалізму кораня слова, параўн. торгаць1, торзаць, тырзаць (гл.), сведчыць, хутчэй за ўсё, пра анаматапеічны характар слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рол ’цыліндр, вал, каток, які круціцца’, ро́лік ’невялікае металічнае колца (на ножках мэблі, раяля)’, ’фарфоравы ізалятар для замацавання электрычных правадоў’, рол ’машына для размолу валакністых матэрыялаў, якія служаць для вырабу паперы, кардону’, ’скрутак цыліндрычнай формы з лістоў або суцэльнай паласы якога-небудзь матэрыялу’, (ТСБМ), — усе з ням.Rolle ’тс’, rollen ’качаць’, якія з франц.rôle ’ролік, скрутак, катушка’, а апошняе — з лац.rotula ’колца’ (< rota ’кола’), а таксама раманск. rotulus ’папяровы скрутак з тэкстам для аднаго акцёра)’ > франц.role ’роля (акцёра)’ (Клюге, 604; Праабражэнскі, 2, 212; Фасмер, 3, 498; Сной₂, 628; Махэк₂, 515; Рэйзак, 543).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тача́нка ’лёгкая павозка з адкрытым кузавам’ (ТСБМ, Вруб.): павозкі даўней былі… тачанкі (Маладосць, 1992, 2, 115), перан. ’павозка такога тыпу, забяспечаная кулямётам’ (ТСБМ), ’тачка’ (Ян., ПСл). Укр.тача́нка ’лёгкая павозка’, рус.тача́нка ’тс’. Відаць, арэальнае ўтварэнне на базе прасл.*tačati ’гнаць, паганяць, каціць’, параўн. стараж.-рус.тача́ти ’гнаць, паганяць’, польск.taczać ’каціць’, чэш.táčeti ’круціць, качаць’ (ЕСУМ, 5, 529). Не выключана другаснае збліжэнне з польск.najtyczanka ’від лёгкай павозкі’ (з нямецкай), адкуль Фасмер (3, 49), Трубачоў (Дополн., 4, 29) выводзяць рус.натыча́нка ’лёгкая плённая польская брычка’, тача́нка ’лёгкая павозка’. Гл. і тачаць, тачка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сы́чык ’скрутак лык’ (Бяльк., Сцяшк. Сл.; шкл., ЛА, 4), ’рухомая частка ў церніцы’ (Выг.), ’загваздка; жалезнае колца, што злучае “правіла” з задняй часткай воза’ (Арх. Вяр.), ’калок, які трымае пругло ў сілку на дзікіх качак’, ’трубачка, якую ўстаўлялі ў дзірку ў бочачцы пры наліванні гарэлкі ў кілішкі’ (ТС), сы́чыкі ’начоўкі з рылам для зліву вадкасці’ (капыл., Сл. ПЗБ), ’смажаная бульба’ (Сл. Брэс.). Разнастайны характар дэталяў з такой назвай звязаны з пераносам па функцыі, першаснае значэнне, відавочна, ’клін, стрыжань’, параўн. сыч2, гл. Звязана чаргаваннем галосных з сукаць; апафанічныя ступені *sъk‑/*suk‑/*syk‑ ’скручваць, валяць, качаць’, аб якіх гл. Вірбат, Этимология–1980, 33–34.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
kúgeln
1.vtкача́ць; надава́ць фо́рму ша́ра, каці́ць
2.vi
1) (s) кача́цца, каці́цца
2) (h) (über A) балаці́раваць (шарамі чыю-н. кандыдатуру)
3.~, sich кача́цца, каці́цца;
sich vor Láchen ~ кача́цца [захо́дзіцца] ад [са] сме́ху
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Жы́хар. Рус.смал., пск., наўг., пецярб., алан., калін., арханг., вяцк.жи́харь, жи́хорь ’тс’ (і шэраг мясцовых семан. варыянтаў: ’гаспадар’, ’дамасед’, ’скупы’, ’свавольнік’, ’плясун’, ’злы дух’, ’птушка’, ’сялянская гаспадарка’, ’здаровая, буйная жывёла’). Фіксуецца з 1912 г. (Вярхоў, Назоўнікі на ‑ар (‑яр) у бел. мове, 1970, 35). Утворана з суф. ‑ар ад дзеяслоўнай асновы *жых‑. Рус.жи́ха́ть(ся) мае знач. ’качацца, качаць, гнуць’, у бел. адпаведны дзеяслоў не зафіксаваны. Паводле Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1969, 4, 136), суфікс ‑ха‑ ў дзеяслове жихати < жити ўказвае на інтэнсіўнасць дзеяння, як грымець — грамыхаць. Такое ўтварэнне не вельмі тыповае, таму не выключана і аналогія ці сувязь са знахар ад знаць (Фасмер, 2, 101) як табуістычнай назвай (параўн. рус.жихарь ’злы дух’). Параўн. і назвы асоб з арганічным ‑х‑: бляхар, кажухар.