Пазразаць, пассякаць усё, многае. Журба, амаль непрыкметная, ва ўсім, і перш за ўсё ў травах, якія ведалі, што пасля Янавага дня ім не хаваць у сваіх нетрах Янавых ліхтарыкаў, што прыйшоў іхні час і іх пасцінаюць звонкай касой.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́нічка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Ласк.да раніца; самы пачатак раніцы. На трэ[цюю] ранічку да дня — Мужчыны трохі і блудзілі.Колас.Ранічкай і ў кажушку прабірае — дрыжыкі не можа суняць Кучук, рукі пацірае.Лобан.— Насі, Ванечка, касой, пакуль ранічка з расой...Кірэйчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стамі́цца, стамлюся, стомішся, стоміцца; зак.
Адчуць стомленасць, зморанасць; замарыцца, знясіліцца. Падбіўся я. Спацеў і так стаміўся, Нібыта ў спёку цэлы дзень касіў Тупой касой...Сіпакоў.Калі стамлюся некалі праз меру, Адчуць бы мне падтрымку рук тваіх, І я ў прыліў магутных сіл паверу, Бо мы — ўдваіх.Пысін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
махаві́к1, ‑а, м.
Кола вялікага дыяметра з масіўным вобадам, якое забяспечвае раўнамерны рух механізма. Рытмічна пляскаў пас, што ішоў ад махавіка трактара.Шамякін.
махаві́к2, ‑а, м.
Грыб на тонкай ножцы з жоўта-бурай шапкай. Лес вялікі, грыбоў — хоць касой касі: на імшарынах — махавікі, як жоўтыя сонцы.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укасі́цьсов.
1. смочь коси́ть;
тупо́й касо́й гэ́тай травы́ не ўко́сіш — тупо́й косо́й э́ту траву́ не смо́жешь коси́ть;
2. скоси́ть; накоси́ть (немного);
у. канюшы́ны — накоси́ть немно́го кле́вера
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ахо́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Управіцца, справіцца, пакончыць з кім‑, чым‑н., завяршыць якую‑н. работу. — Цяжкавата такую прастору касой аходаць, — гаварыў Антось Жыгалка.Дуброўскі.Як толькі Андрэйка ўзняўся на ногі гэтак, што без старэйшага брата мог аходаць зямлю, Броня пайшоў у старую кузню вучыцца за каваля.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здо́ба, ‑ы, ж.
1. Прыправа ў цеста (масла, яйцы, малако і пад.). Дабавіць здобы ў цеста.
2.зб. Булкі са здобнага цеста. Усталі нявесткі З кляновага ўслону, Пшанічную здобу Прынеслі з паклонам.Броўка.За касой паходзіш, і ў дастатку Апетыту — хоць вала нясі. Нават чэрствы хлеб усухамятку Лепш, чым здобу на мяду, з’ясі.Ляпёшкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жне́йка, ‑і, ДМ жнейцы; Рмн. жнеек; ж.
1.Ласк.да жняя; тое, што і жняя. Белыя постаці жнеек-сялянак ныраюць у залатым моры даспелага жыта.Колас.Сама сябе жнейка б’е, калі нячыста жне.Прыказка.
2. Тое, што і жняярка. Час гамонку пачынаць з густымі каласамі, Дзе жнейкай, Дзе касой збіраць, Дзе вострымі сярпамі.Броўка.На двары, пад дашчатым павевам, у рад стаяць новенькія, толькі што прывезеныя жнейкі, касілкі, малацілкі.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прако́с, ‑а, м.
1. Пракошаная паласа шырынёй у адзін узмах касы, адзін захват касілкі. Мажны і высокі, як дуб, сівы, як выбелены лён,.. [дзед Ахрэм] лёгка махаў касой, пракладаў у высокай траве роўную, гладкую сцяжынку — пракос.Асіпенка.Цімох памянташыў касу і заняў новы пракос.Капыловіч.
2. Доўгая града скошанай травы. Трава лёгка паддавалася і пакорна лажылася ў роўныя пракосы.Колас.[Надзя:] Копы я кончыла растрасаць і пракосы ўсе за Лявонам разбіла, — што цяпер рабіць?Козел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУШНЕ́РСТВА,
народны промысел па апрацоўцы аўчын і шкурак пушных звяроў. У бел.нар. К. гал. месца займаў выраб аўчын для пашыву зімовага адзення — кажухоў, паўкажушкоў, шапак. Апрацоўка шкурак упаляваных пушных звяроў (зайца, вавёркі, ліса, куніцы, тхара і інш.) мела другараднае значэнне; іх футра выкарыстоўвалася пераважна на шапкі і каўняры. Тэхнал. працэс традыц. К. ўключае некалькі паслядоўных аперацый. Адмочаную ў вадзе авечую шкуру ачышчалі ад мяздры на нахіленай паўкруглай дошцы на 2 ножках (калодзе) звычайнай касой, выкарыстоўвалі і скоблю (струг). Каб шкуру размякчыць і засцерагчы ад гніення пасля прасушвання яе заквашвалі ў «квасе» — кіслым растворы жытняй ці аўсянай мукі з соллю. Шкуры мякчылі спец. драўляным або жал. крукам, якім вадзілі па мяздры ўверх-уніз, пакуль уся паверхня не рабілася мяккай і белай. З 1830-х г. пачало практыкавацца дубленне аўчын. Да пач. 20 ст. побач з дубленымі кажухамі светла-карычневага колеру былі пашыраны і белыя нядубленыя. У пач. 20 ст. аўчыны пачалі фарбаваць хім. рэчывамі ў карычневы ці чорны колер. Падобным чынам апрацоўвалі і шкуркі пушных звяроў. Для іх сушкі і расцягвання выкарыстоўвалася дошка-канёк. З 1920-х г. кушнерская вытв-сць бытавала ў выглядзе хатняга промыслу, арцеляў і дзярж. прадпрыемстваў. У пасляваенны час кушнерскае рамяство заняпала. У наш час у некат. раёнах аўчыны і футры вырабляюцца на асабістыя патрэбы (гл. таксама Футра, Футравая прамысловасць).
Н.І.Буракоўская.
Да арт.Кушнерства. Традыцыйны кажух. Вёска Асаўніца Іванаўскага раёна Брэсцкай вобл. Канец 19 ст.