По́лік 1 ’божая кароўка’ (гродз., Шат., З жыцця). Паводле Шаталавай (там жа, 171), звязана з палі́к (гл.), укр. пола́к ’вышыты наплечнік жаночай сарочкі’ (з-за стракатасці), параўн. по́лка ’кавалак тканіны’; хутчэй, фанетычна змененае Паўлюк (гл.), параўн. пётра‑паўла ’божая кароўка’, або да поле (гл.): калі пагода, ляці ў поля (там жа, 169).
По́лік 2 ’аб’ём у бутэльку’ (Нас.), ’мера спіртнога: паўлітровая бутэлька’ (смал.); параўн. рус. полишка ’палова чаго-небудзь; мера гарэлкі’. Ад *пол‑ ’палова’ (гл. паў-) з памянш. суф. ‑ік па тыпу ўтварэнняў ад лічэбнікаў сямік, асмік, параўн. аналагічныя славен. polič ’кубак’, харв. pòlić ’палова меркі’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пус-пус ’словы для падклікання кароў’ (ДАБМ, камент., 895), рус. дыял. пус‑пус ’словы для падклікання авечак’, параўн. таксама пусенька, пусёнушка ласк. ’кароўка’. Няясна; магчыма, звязаныя з пшэйка, псёйка ’тс’, утвораных ад пшэ‑ншэ, варыянт псе‑псе (словы для падклікання кароў), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тава́ранка ’назва грыба’ (Нар. Гом.), тава́рынка, тава́ранак ’грыб малачай звычайны, Lactarius trivialis Fr.’ (мазыр., рагач., Сярж.–Яшк.). Да тавар 1 (гл.), параўн. таварачы; відаць, з-за малочнага соку, які выдзяляецца на зломе, параўн. іншыя назвы гэтага віду грыбоў: кароўка, кароўнік і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
маракава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
Разм.
1. на каго, без дап. і з дадан. сказам. Крыўдаваць, злавацца. [Андрэй:] — Кароўка, відаць, у цябе добрая на малако? [Насця:] — Не маракую. Літраў дзесяць дае. А пасля ацёлу да пятнаццаці. Пальчэўскі. Цяпер .. [Цымбал] ходзіць і раскайваецца і маракуе, што яму ніхто не верыць. Скрыган.
2. над кім-чым і без дап. Разбірацца ў якой‑н. складанай справе, абдумваць што‑н. Зноў.. [Мірановіча] павялі ў аперацыйную, зноў доўга маракаваў над ім хірург, стараючыся намацаць іголкай асколкі і выдаліць, але гэта ніяк не ўдавалася. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
успаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. успоўз, ‑паўзла, ‑ло; зак.
Паўзком узабрацца на што‑н., куды‑н. Змоўшчыкі на карачках успаўзлі на снежны вал і рынуліся да запаветнай лаўкі. Нядзведскі. Вунь на лісцік дзяцеліны ўспаўзла «божая кароўка», расправілі чырвоныя надкрыллі і знікла. Даніленка. // Разм. Павольна ўзысці, уз’ехаць на што‑н., куды‑н. Вось фурманка ўспаўзла на пагорак і адтуль стала відаць, што насустрач, па дарозе, марудна ідуць два чалавекі. Сачанка. Грукат няспынна нарастаў, узмацняўся, і, нарэшце, на лінію акопаў успаўзлі адзін за адным тры.. танкі. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Муроўка 1 ’мураванне’, ’матэрыял для муравання’ (ТСБМ, Нас.). Да мурава́ць (гл.).
Муроўка 2 ’божая кароўка, Coccinella septipunctata’ (міёр., Шатал.). З ⁺мороўка, роднаснае да польск. mrówka < прасл. morvьja ’муравей’. Гл. мураве́йнік.
Муроўка 3 ’мурава, густая мяккая трава’ (докш., Янк. Мат.; Бяльк.). Да мур 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГРУЗДЫ́,
шапкавыя базідыяльныя грыбы з роду млечнік сям. сыраежкавых. Вядома больш за 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 8 відаў. Найб. вядомыя грузд сапраўдны, або хрушчак (Lactarius resimus), расце пераважна ў яловых і бярозавых лясах; грузд жоўты (L. scrobiculatus), расце ў вільготных месцах ў хваёвых лясах; грузд чорны, або чарнуха (L. necator), вельмі пашыраны, расце ў бярозавых і мяшаных лясах; грузд перцавы, або кароўка, малачай (L. piperatus), часцей трапляецца ў дубовых лясах. Мікарызаўтваральнікі. Ядомыя. Спажываюцца салёныя. Грузд перцавы выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне для лячэння нырачнакаменнай хваробы.
Растуць групамі. Пладаносяць у ліп.—верасні. Шапка дыяметрам да 20 см, пукатая, потым лейкападобная, часцей з апушаным завернутым уніз краем. Мякаць шчыльная з едкім млечным сокам (таму перад засолкай вымочваюць або адварваюць). Пласцінкі зыходныя або прырослыя. Ножка цыліндрычная, кароткая, у спелых грыбоў пустая (у грузда перцавага — суцэльная). Споры шарападобныя або шырокаавальныя.
т. 5, с. 455
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
boży
boż|y
божы;
cały ~y dzień — увесь (цэлы) божы дзень; Boże Narodzenie — Божае нараджэнне;
~a krówka заал. божая кароўка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Казу́лька ’божая кароўка’ (Шатал., З жыцця; Чач.), казулькі ’конікі палявыя’ (Федар. Рук.). Укр. козуля, козулька ’насякомае Cerambix’. Словаўтваральна празрыстая структура; цяжэй вытлумачыць як вытворнае ад каза 1, ці тут перанос назвы з казуля, вядомага ў розных значэннях. Параўн. у Федароўскага ў рукапісным слоўніку: kozaczki ’конікі палявыя’. Лексемы з апошнім значэннем могуць быць аўтаномнымі ўтварэннямі (паводзіны насякомага нагадваюць паводзіны жывёлы), магчыма, нават першаснымі для семемы ’божая кароўка’, напр., супадзенне назвы коніка і божай кароўкі ў бел. лельч. кавалік. Разам з тым міфалагічны кантэкст, які суправаджае розныя назвы Coccinella septempunctata як у слав., так і неслав. мовах, дазваляе меркаваць аб магчымай субстытуцыі назвы або міфалагічным варыянце, параўн. бел. кароўка, ярыца, укр. щедрик‑ведрик і рус. козуля, козурка, козюлька, коровка і інш. для сакральнага печыва з відавочнымі зааморфнымі адзнакамі.
Казу́лька ’маленькая лавачка’ (Касп.). Рус. козуля ’кароткая лавачка, зробленая так, што сучкі дрэва з’яўляюцца ножкамі’, казулька ’тс’, халм., пск. ’маленькая лавачка, на якую садзяцца, калі дояць карову’, маск. ’санкі, якія робяць са старой лаўкі’. Матывацыя назвы зразумелая (рожкі, зааморфная адзнака), аднак не вельмі ясна, утворана слова суфіксальным спосабам ад каза або тут перанос назвы ад казуля, параўн. інш. назву лавачкі каза (гл.). Статус інавацыі (усх.-слав.?) няясны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матру́на ’ліпа ў казках (з «бо́лным» гняздом, у якім жыве змяя Шкурапея)’ (Рам. 5), кам. матру́на‑коло́дыця, матрунка ’божая кароўка’ (З жыцця), ст.-бел. матрона ’матрона’ (XV ст.), якое са ст.-польск. matrona < лац. mātrōna ’тс’. Не выключана магчымасць запазычання праз рус. мову, у якой непасрэдна са ст.-грэч. Ματρώνα (Фасмер, 2, 583; Булыка, Запазыч., 199).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)