1. Службовая асоба, упаўнаважаная рабіць рэвізію (у 1 знач.). — Мы парушаем самыя элементарныя правілы касавай дысцыпліны і любы талковы рэвізор нам можа здорава ўсыпаць.Скрыган.
2.Кантралёр у асобных галінах чыгуначнай справы. Рэвізор спрытна шчоўкнуў кампосцерам, вярнуў білет і гэтак жа спрытна і моўчкі працягнуў зноў руку.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Áufsicht Führendesubm, f -n, -n кантралёр, -ка, нагля́дчык, -ца, інспе́ктар
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
рэвізо́р
(польск. rewizor, ад лац. revisor = які правярае)
1) службовая асоба, упаўнаважаная рабіць рэвізію, праверку;
2) кантралёр у асобных галінах чыгуначнай справы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЕРНІКО́ЎСКІ Тодар Міхайлавіч (1861, в. Дудзічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 1930-я г.),
бел. грамадскі, паліт. і дзярж. дзеяч. Вучыўся ў духоўных вучылішчы і семінарыі ў Мінску, тэхнал. ін-це ў Пецярбургу. Працаваў у Сял. пазямельным банку, Зах. экспедыцыі па асушэнні балот і арашэнні паўд. зямель, Мін-ве земляробства і дзярж. маёмасцей Рас. імперыі. У 1-й Дзярж. думе кансультант камісіі па зямельным паляпшэнні гаспадаркі ў Расіі. У 1917—18 скарбнік Мінскага бел.нар. прадстаўніцтва, чл. Рады БНР. Ва ўрадзе БНР на чале з Р.Скірмунтам — дзярж. скарбнік, на чале з Я.Серадой — нар. сакратар гандлю і прам-сці, гаспадаркі, дзярж.кантралёр. У 1919—20 чл.Бел.нац.к-та, старшыня бежанскага к-та і т-ва «Бацькаўшчына» ў Гродне, чл.Цэнтр.бел. рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, скарбнік культ.-асв.т-ва «Заранка», адміністратар Бел.т-ра ў Мінску. Пасля 1921 у Вільні. У 1928—29 рэдактар газ. «Грамадзянін». У 1930 старшыня Бел. праваслаўнага к-та па беларусізацыі царквы. Адзін з арганізатараў культ.-асв.т-ва «Прасвета».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
surveyor[səˈveɪə]n.
1. земляме́р, камо́рнік; тапо́граф; геадэзі́ст;
a naval surveyor гідро́граф
2.BrE інспе́ктар;
a surveyor of weights and measuresкантралёр ме́раў і вагі́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
controller
[kənˈtroʊlər]
n.
1) кантралёр -а m.; рэвізо́р -а m.; інспэ́ктар -а m.
2) Tech. рэгуля́тар -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЦЮРГО́ (Turgot) Ан Рабер Жак (10.5.1727, Парыж — 20.3.1781),
французскі дзярж. дзеяч, філосаф, эканаміст. Скончыў тэалагічны ф-т Сарбоны, але адмовіўся ад духоўнай кар’еры. У 1761—74 інтэндант у Ліможы. У 1774—76 ген.кантралёр фінансаў (міністр фінансаў, гандлю і грамадскіх работ); ажыццявіў шэраг рэформ, якія лібералізавалі эканам. жыццё Францыі (выдаў дэкрэт пра свабодны гандаль хлебам, у 1766 скасаваў дарожныя павіннасці і цэхавую арганізацыю). У працы «Размова пра ўсеагульную гісторыю» (1750) распрацаваў філасофію гісторыі, у цэнтры якой аналіз прагрэсу ў розных галінах грамадскага жыцця і законаў, якія імі кіруюць. Гэтыя ідэі Ц. развіты ў працах М.Ж.Кандарсэ і К.А.Сен-Сімона. У эканам. тэорыі Ц. за аснову ўзяў канцэпцыю фізіякратаў чыстага с.-г. прадукту і фізіякратычны падзел на класы. Адмаўляў ідэю натуральнага парадку і стаяў на пазіцыях асабістага інтарэсу, з якога выводзіў пастулат свабоднай канкурэнцыі; прадказаў ідэю гарманізуючай дзейнасці рынку А.Сміта. Зрабіў пэўны ўклад у развіццё тэорыі грошай. Асн. яго праца «Роздумы пра стварэнне і размеркаванне багаццяў» (1766). Аўтар артыкулаў у «Энцыклапедыі» Д.Дзідро і Ж.Л.Д’Аламбера.
Тв.:
Рус.пер. — Избранные философские произведения. М., 1937;