кантралёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Службовая асоба, якая правярае каго-, што-н.

Грамадскі к.

|| ж. кантралёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. кантралёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кантралё́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кантралё́р кантралё́ры
Р. кантралё́ра кантралё́раў
Д. кантралё́ру кантралё́рам
В. кантралё́ра кантралё́раў
Т. кантралё́рам кантралё́рамі
М. кантралё́ру кантралё́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кантралёр м. контролёр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кантралёр, ‑а, м.

Службовая асоба, якая правярае каго‑, што‑н., кантралюе чыю‑н. дзейнасць. Кантралёр кіно. Кантралёр па зборцы трактароў. □ Калі кантралёр наблізіўся да маёра, які спаў, Таня адвяла яго працягнутую руку: — Не трэба, хай спіць. Білет у яго ў парадку. Даніленка.

[Фр. contrôleur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касі́р-кантралё́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. касі́р-кантралё́р касі́ры-кантралё́ры
Р. касі́ра-кантралё́ра касі́раў-кантралё́раў
Д. касі́ру-кантралё́ру касі́рам-кантралё́рам
В. касі́ра-кантралё́ра касі́раў-кантралё́раў
Т. касі́рам-кантралё́рам касі́рамі-кантралё́рамі
М. касі́ру-кантралё́ру касі́рах-кантралё́рах

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

касі́р-кантралёр (род. касі́ра-кантралёра) м. касси́р-контролёр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

контролёр кантралёр, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

білецёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кантралёр, які правярае ўваходныя білеты.

|| ж. білецёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. білецёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кантралёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да кантралёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касси́р-контролёр касі́р-кантралёр, род. касі́ра-кантралёра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)