АНІ́ШЧЫК (Аркадзь Аркадзевіч) (н. 25.4.1945, г. Навагрудак),

бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Пражскую вышэйшую школу прыкладнога мастацтва (1975). У 1975—90 мастак шклозавода «Нёман». Яго работы адметныя выразнасцю вобраза, прапорцый, высокай ступенню абагульнення (камплект пітнога посуду, крышталь, гладзь, 1976). З 1990 жыве ў Фінляндыі.

т. 1, с. 372

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Скат1камплект пярэдніх або задніх колаў’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Сцяшк., Маслен.), ‘вязанка лапцей’ (ПСл). Рус. скаткамплект чатырох колаў’. Да скатаць, аддзеяслоўнае ўтварэнне (Трубачоў, Дополн., 3, 635).

Скат2 ‘нахіл, схіл’ (ТСБМ, Бяльк., Др.-Падб., Яшк.). Этымалагічна тое ж, што і скат1. Сюды ж ска́цісты ‘пакаты, спадзісты’ (Сцяшк., З нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НАБО́Р,

1) сукупнасць прадметаў аднолькавага прызначэння, якія ўтвараюць нейла цэлае, камплект, напр., Н. інструментаў, Н. фарбаў.

2) Аздабленні з металічных прадметаў на вупражы, рэмені і г.д. 3) Масавае найманне на працу ці прыём у навуч. ўстановы.

4) Рэкруцкі Н. — у дарэформеннай Расіі прызыў на вайсковую службу асоб з падатковых саслоўяў.

т. 11, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прыра́да ’прыбор; камплект, набор прадметаў; дапаможнае прыстасаванне, прылада’ (Нік. Очерки, Стан.). З польск. przyrząd ’прыбор, прыстасаванне’, аформленага па тыпу прыла́да ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сад калёс ’круг колаў, 2 пярэдніх і 2 задніх’ (Маслен.), садо́к ’тс’ (Мат. Гом.). Чэш. sadaкамплект, набор’. Да садзіць; гл. Рэйзак, 558.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абмундзірава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмундзіраваць, абмундзіравацца.

2. Камплект форменнага адзення. Летняе абмундзіраванне. □ Цыбулька загадаў выдаць Кітайчонку вінтоўку і абмундзіраванне і прызначыў да сябе каняводам. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камплектава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што.

Дапаўняць да камплекта, складаць камплект чаго-н.

К. бібліятэку.

|| зак. скамплектава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны і укамплектава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. камплектава́нне, -я, н. і камплекто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. камплекто́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КАМО́РНІЦКІЯ КНІГІ,

дакументы з апісаннем межаў зямельных уладанняў, што складаліся ў Расіі ў час землеўпарадкавання 16—19 ст. Яны і інш. дакументы, складзеныя ў час генеральнага межавання 1760-х г. — сярэдзіны 19 ст. (у т. л. на Беларусі), лічыліся адзінай законнай падставай землеўладання. Захоўваюцца ў дзярж. архівах (найб. поўны камплект у Рас. дзярж. архіве стараж. актаў у Маскве).

т. 7, с. 532

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

kit [kɪt] n.

1. набо́р, кампле́кт (прыладаў для пэўнай мэты)

2. рышту́нак (для турыстаў, салдат, спартсменаў і да т. п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АДНАКАМПЛЕ́КТНАЯ ШКО́ЛА, пачатковая школа,

у якой усе класы вядзе адзін настаўнік. Звычайна працуюць у невял. населеных пунктах пры наяўнасці 4 пач. класаў з агульнай колькасцю да 10 вучняў, якія аб’яднаны ў клас-камплект. Навучанне вядзецца па праграмах для пач. класаў агульнаадук. школы. У 1994/95 навуч. г. на Беларусі было 24 аднакамплектныя школы, колькасць іх паступова скарачаецца.

Л.​І.​Дурэйка.

т. 1, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)