кампле́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

Поўны набор, састаў каго-, чаго-н.

К. мэблі.

К. сурвэтак.

|| прым. кампле́ктны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампле́кт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кампле́кт кампле́кты
Р. кампле́кта кампле́ктаў
Д. кампле́кту кампле́ктам
В. кампле́кт кампле́кты
Т. кампле́ктам кампле́ктамі
М. кампле́кце кампле́ктах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кампле́кт м. компле́кт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кампле́кт, ‑у, М ‑кце, м.

1. Поўны набор якіх‑н. прадметаў (інструментаў, рэчаў і інш.), якія маюць агульнае прызначэнне і складаюць што‑н. цэлае. Камплект сталярных інструментаў. Камплект падручнікаў. Камплект боепрыпасаў. Камплект Вялікай Савецкай Энцыклапедыі. □ Гарміза павінен быў справіць Арыне абутак, поўны камплект адзежы. Колас.

2. Устаноўленая колькасць асоб, якія патрабуюцца або дапускаюцца куды‑н. па штату. Камплект вучняў. Камплект рабочых. Залічыць звыш камплекту.

[Ад лац. completus — поўны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блок-кампле́кт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. блок-кампле́кт блок-кампле́кты
Р. блок-кампле́кта блок-кампле́ктаў
Д. блок-кампле́кту блок-кампле́ктам
В. блок-кампле́кт блок-кампле́кты
Т. блок-кампле́ктам блок-кампле́ктамі
М. блок-кампле́кце блок-кампле́ктах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

компле́кт кампле́кт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарніту́ра, -ы, ж. (спец.).

Камплект друкарскіх шрыфтоў аднаго малюнка, але розных памераў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмундзірава́нне, -я, н.

1. гл. абмундзіраваць.

2. Камплект ваеннага форменнага адзення.

Афіцэрскае а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ска́т

камплект колаў, дэталей для аўтамабіля’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ска́т ска́ты
Р. ска́та ска́таў
Д. ска́ту ска́там
В. ска́т ска́ты
Т. ска́там ска́тамі
М. ска́це ска́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кало́да², -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ло́д, ж.

Камплект ігральных карт.

У калодзе 52 карты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)