Калыбе́ль ’калыска’ (чырв., ваўк., Бір., Працы IM, 6; Бяльк., ДАБМ, Шэйн), калбель, кальбель (Бір. Там жа; Жд. 3; Сл. паўн.-зах.), калюбель (кір., Нар. сл.). ТС адзначае формы кольбель, колбель, калыбель і колыбель. Формы з у прадстаўлены ў дастаткова абмежаваным арэале: калубель (чырв.З нар. сл.; Мал., Сл. паўн.-зах.; Сцяц.; дзятл., слон., Сцяшк.; в.-дзвін., Шатал.), калубень (Жд. 2). У іншых слав. мовах: укр.палес.колибелька ’калыска’, якая стаіць на падлозе’, колыбель у рус.літар. мове і гаворках; у шэрагу гаворак таксама адзначаюцца формы колубель і колубень. Паводле Трубачова, Эт. сл., 10, 165, вытворнае з суф. ‑el ад kolybati (гл. калываць), аднак лінгвагеаграфія за ўсх.-слав. паходжанне, калі не за бел.-рус. інавацыю. Параўн. яшчэ калы́бка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зняме́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены здольнасці гаварыць (ад здзіўлення, страху, нечаканай радасці і пад.); анямелы. [Тамара] стаяла сярод пакоя белая, як сцяна, знямелая.Арабей.
2. Які страціў адчувальнасць, гібкасць; здранцвелы. [Вісарыён] не мог павярнуць галавы, так балела знямелая шыя.Самуйлёнак.
3.перан. Застылы, пануры, маўклівы. Сярод цішы начной знямелай Калыска скрыпнула — раз, два.Колас.Трынаццаты дзень у дарозе. Трынаццаты дзень сярод знямелых гор.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
kolebka
kolebk|a
ж.калыска; люлька;
Gniezno było ~ą polskiej państwowosci — Гнезна быў калыскай польскай дзяржаўнасці
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Wíegef -, -n калы́ска;
von der ~ an з мале́нства;
von der ~ bis zur Báhre [bis zum Grábe] ад калы́скі да магі́лы, на праця́гу ўсяго́ жыцця́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
cradle
[ˈkreɪdəl]1.
n.
1) калы́скаf.
2) Figur. мале́нства n.
3) выто́кі pl., асно́ва f.
4) Tech. ра́ма, апо́ра f.
2.
v.t.
1) калыха́ць
2) узгадо́ўваць з мале́нства
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
macierz
1.уст. маці;
2.перан.калыска, радзіма;
3.мат., тэх. матрыца;
4. маціца;
macierz szkolna — школьная маціца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КАТКО́ВІЧ (Лізавета Іванаўна) (н. 18.3.1947, в. Сімакава Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. актрыса. Скончыла Магілёўскае культ.-асв. вучылішча (1967), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1976). З 1967 актрыса Магілёўскага абл.драм.т-ра, з 1978 — Т-ра юнага гледача Беларусі. Яе творчасці ўласцівы лірычнасць і псіхалагізм. Сярод лепшых роляў: у Магілёўскім т-ры — Вольга («Апошнія суніцы ў жніўні» А.Дзялендзіка), Глашка («Трывога» А.Петрашкевіча), Таня («Развітанне ў чэрвені» А.Вампілава), Лэйдзі Торэнс («Арфей спускаецца ў пекла» Т.Уільямса), Ганначка («На бойкім месцы» А.Астроўскага); у Т-ры юнага гледача — маці Бэмбі («Бэмбі» Ф.Зальтэна, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980), Каралева («У краіне ліліпутаў» паводле Дж.Свіфта), маці Я.Купалы («Калыска чатырох чараўніц» У.Караткевіча), Турусіна, Аграфена Кандратаўна («На кожнага мудраца хапае прастаты», «Свае людзі — паладзім» Астроўскага), Нянька («Антыгона» паводле Ж.Ануя і Сафокла).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Разгу́тываць ’гушкаць’ (Юрч. СНЛ), што да гу́таць ’тс’, рус.дыял.гу́тать ’гушкаць немаўля’, укр.гу́тати ’гойдаць’, гута́т ’калыхаць дзіця’, гу́тапка ’калыска’. Да гукапераймальнага (імітатыўнага) гу‑та‑та́ пры падкідванні дзіцяці на руках. Няма патрэбы бачыць у названых словах вынік змянення формы гойдаць або гушкаць праз прамежкавае значэнне ’забаўляць, загаворваць’ (ЕСУМ, 1, 629) ці ўзводзіць да і.-е.*gou‑ з суфіксам ‑t‑ati (ЭССЯ, 7, 179).
наро́д ~ну́ўся ад ра́дасці — наро́д всколыхну́лся от ра́дости;
2. покачну́ться, качну́ться;
дрэ́ва ~ну́лася — де́рево качну́лось;
калы́ска ~ну́лася — колыбе́ль качну́лась
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
смало́вы, ‑ая, ‑ае.
1. У якім многа смалы; які змяшчае ў сабе смалу, смалісты. Смаловыя бярвенні. □ Яшчэ з далёкае пары Мне пах знаёмы на дрывотні Смаловых трэсак і кары.Бялевіч.Пахне бярвеннем, смаловымі дошкамі.Скрыган.// Які ўтвараецца пры гарэнні смалы. Тонкі маладзік, нібы калыска, Гайдаецца да рання над сялом, І патыхае недзе блізка-блізка Смаловым дымам, домам і цяплом.Грахоўскі.
2. Які мае адносіны да смалы, уласцівы смале. Паветра было чыстае, свежае, напоенае смаловым водарам.Чарнышэвіч.
3. Апрацаваны смалой, прасмолены. Смаловы канат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)