Матрашы́ць ’калаціць, трэсці хворага’ (чачэр., Мат. Гом.). Рус. дан. мотроси́ть ’трэсці, ліхаманіць’ ярасл. мотроши́ть ’лячыць замовай, чараваць’, гом. мотроши́ться ’мітусіцца’. У выніку кантамінацыі лексем матлашыць і трэсці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
трапа́ць, траплю́, трэ́плеш, трэ́пле; трапі́; трапа́ны; незак.
1. што. Ачышчаць валакно, выбіваючы кастрыцу спецыяльнай прыладай.
Т. лён.
2. каго. Ласкава пагладжваць, пастукваць рукой, пальцамі.
Т. па плячах.
3. што. Тузаць, гайдаць (пра вецер).
Вецер трапаў хустачку на галаве.
4. каго-што. Біць, калаціць, уцягваць у баявыя сутычкі.
Т. варожыя войскі.
5. Ісці вялікую адлегласць (разм.).
Трапаў пяць кіламетраў пехатой.
◊
Трапаць нервы (разм., неадабр.) — хвалявацца; моцна нерваваць каго-н.
|| зак. патрапа́ць, -раплю́, -рэ́плеш, -рэ́пле; -рапі́; -рапа́ны (да 1, 2 і 4 знач.) і растрапа́ць, -раплю́, -рэ́плеш, -рэ́пле; -рапі́; -рапа́ны (да 3 знач.).
|| наз. трапа́нне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Труса́я ‘пра неразумную, бесталковую жанчыну’ (Рэг. сл. Віц.). Відаць, ад трусіць 1 ‘трэсці, калаціць’ (гл.) з суф. ‑аj‑а са значэннем зніжанасці (Сцяцко, Афікс, наз., 36). Параўн. трусея, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скаламбу́ха ‘страшная пачвара, здань, якой палохалі дзяцей’ (навагр., Жыв. сл.). Няяснае слова. Хутчэй за ўсё, дэрыват з суф. ‑ух(а) ад літ. skalam̃byti ‘гучна ўдараць; гучна лаяць’, ‘моцна біць, калаціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
grzmocić
незак.
1. біць, калаціць;
2. разм. рэзацца;
grzmocić w brydża — рэзацца ў брыдж
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пакалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., каго-што.
1. Калаціць, трэсці некаторы час.
2. Выкалаціць, акалаціць усё, многае. Пакалаціць снапы.
3. Разм. Зрабіць вобыск, шукаючы чаго‑н.; патрэсці. [Алімпа:] — Адкуль у мяне... тыя дакументы? — Давядзецца затрымаць, пакалаціць, — сказаў адзін з паліцаяў. Сабаленка.
4. Разм. Панесці ўдары, пабіць. Як бы.. [Сярожу] ні пакалацілі ў гульнях,.. маці і брат ні разу не пачулі ад яго скаргу ці стогн. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Падкало́тка ’суп з бульбы і мукі, забелены малаком’ (Інстр. 1, Вешт., Шатал.), ’кавалачкі мяса і сала, якія падсмажаны ў рэдкім цесце’ (Шат., Сл. ПЗБ), падкало́чанікі ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Вытворнае ад падкалаціць < калаціць з суф. ‑к‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сце́паць ’калаціць’ (ТС), ’паціскаць плячыма’ (Стан.), сцёпаць ’рухаць, варушыць’ (Сцяшк. Сл.), сцепану́ць ’упасці, шлёпнуць’ (Нар. Гом.), сцепану́ць ’тармаснуць’ (Янк. 3.), сцепену́ць ’калатнуць’, стыпыну́тэ ’тс’ (драг., Ск. нар. мовы), сцепену́цца, сцепну́цца ’калатнуцца’ (ТС). Да цепаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перакалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак.
Разм.
1. што. Трасучы, абіваючы, акалаціць усё, многае. Дзеці перакалацілі ўсе яблыкі ў садзе.
2. што. Абмалаціць нанава, яшчэ раз; перамалаціць, перабіць. Перакалаціць снапы аўса.
3. што. Абмалаціць усё, многае.
4. што. Трасучы, пераварочваючы, перабраць, перагледзець у пошуках каго‑, чаго‑н. Паліцыянты перакалацілі, перавярнулі ўсё дагары нагамі, але нічога і нікога не знайшлі. Сабаленка.
5. безас. каго. Перастаць, скончыць калаціць (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыкала́чваць (прыкала́чываць) ’запраўляць мукой для густаты’ (полац., Нар. сл.), прыколоці́ць ’тс’ (ТС), пры́калатка ’мачанка’ (Жд., Сл. ПЗБ), прыколо́та ’суп з бульбы, падкалочаны мукой’ (кам., Жыв. НС; ТС). Да калаці́ць (гл.). З гэтай семантыкай, відаць, уласна беларускае ўтварэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)