Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ф,
1. Дваццаць трэцяя літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эф» і ўжываецца пераважна ў словах іншамоўнага паходжання.
2. Глухі, губна-зубны, шчылінны зычныгук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спіра́нт
(лац. spirans, -ntis = які дзьме)
лінгв. фрыкатыўны зычныгук.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ў,
дваццаць другая літара бел. алфавіта. Утворана спалучэннем літары «у» з дыякрытычным знакам. У старабел. пісьменнасці не ўжывалася. Прапанавана ў 1870 П.А.Бяссонавым; па тэхн. прычынах доўгі час замянялася літарай «у», у тэкстах, надрукаваных лацінкай, абазначалася знакамі u, ú, ŭ (напр., у творах В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, выданнях бел. фальклору, сабранага М.Федароўскім). Пачала выкарыстоўвацца ў пач. 20 ст. ў газ. «Наша доля» і «Наша ніва», выданнях суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца». У сучаснай бел. мове абазначае білабіяльны фрыкатыўны зычныгук w («заўтра» «заліў»). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
л, нескл., н.
1. Трынаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эл». Вялікае Л.
2. Санорны, плаўны, пярэднеязычны зычныгук; можа быць мяккім і цвёрдым: вугаль, вугал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
consonant
[ˈkɑ:nsənənt]1.
n.Phon.
а) зы́чныгук
б) лі́тара, яка́я абазнача́е зы́чныгук
2.
adj.
1) зго́дны з чым
2) сугу́чны (то́нам ці гу́кам)
3) Phys. рэзана́нсны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Сугу́к ’зычныгук’ (Станк.). Як лінгвістычны тэрмін калька т. зв. культурных еўрапейскіх тэрмінаў, параўн. чэш.souhlaska, макед.согласка і пад., у аснове якіх лац.consonāns ’тс’ (Сной₂, 680); варыянт зычны або сугалосны гук (зык) ’тс’ (Некр. і Байк.) калькуе рус.согла́сный звук, у сцягненай форме параўн. славен.soglasnik, серб.-харв.сугласник ’тс’ (ESSJ SG, 1, 240). Да су- і гук, да семантыкі параўн. сугу́чны ’калі гук да гуку пасуе’ (Варл.), г. зн. ’які вымаўляецца разам з галосным’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
афрыка́та, ‑ы, ДМ ‑каце, ж.
Складаны зычныгук, які ўтвараецца цесным злучэннем зычнага выбухнога з зычным фрыкатыўным таго самага месца ўтварэння, напрыклад: беларускае «ц» з «тс», «ч» з «тш».
[Лац. affricata — прыцёртая.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
м, нескл., н.
1. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «э м». Малое м.
2. Санорны, насавы, губна-губны, змычны зычныгук; можа быць мяккім і цвёрдым. Мілы, мыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Т,
дваццатая літара бел. алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Т («тверда»), утворанай на аснове грэка-візант. устаўнай Τ. («тау»).
У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гукі «г», «ц’» («г’»): «трава», «путь», «тихий». Мела лічбавае значэнне «трыста». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму.
У сучаснай бел. мове абазначае шумны глухі цвёрды пярэднеязычны зычныгук «т» («мята» — «м’ата»; «твар»), перад галоснымі «е», «ё», «і», «ю», «я», мяккім «в» і «ь» у адпаведнасці з вымаўленнем замяняецца літарай «ц» («брат — брацік», «кут — у куце», «чатыры — чацвёрты»), Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму.