экзапады́т

(ад экза- + гр. pus, podos = нага)

знешняя галінка, якая адыходзіць ад базіпадыта.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

polityka

ж. палітыка;

polityka wewnętrzna — унутраная палітыка;

polityka zewnętrzna — знешняя (замежная) палітыка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

балі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.

1. Раздзел тэарэтычнай механікі, які вывучае законы руху цяжкага цела, кінутага пад некаторым вуглом у адносінах да гарызонта.

2. Навука, якая вывучае законы руху снарадаў унутры гарматы і пасля вылету з яе. Унутраная балістыка. Знешняя балістыка.

[Ад грэч. bállō — кідаю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каро́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш. да карона (у 1 знач.).

2. Знешняя частка зуба.

3. Металічная або пластмасавая абалонка, якая надзяваецца на зуб для яго захавання. Паставіць каронку. Залатая каронка.

4. Від свідравальнага долата. Алмазная каронка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАНГО́ЛІЯ,

гістарычная вобласць на тэр. Манг. Рэспублікі і Кітая, якую насяляюць манголы. Вядома з 8 ст. У час мангольскіх заваяванняў у 13 ст. — галоўная ч. Мангольскай імперыі. Пасля падзення манг. улады над Кітаем — сукупнасць манг. княстваў. У 16 ст. падзялілася на Паўн. і Паўд. М., у час маньчжурскага панавання (17 — пач. 20 ст.) адпаведна Манголія Знешняя і Манголія Унутраная.

т. 10, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

геакаро́на

(ад геа- + карона)

знешняя абалонка атмасферы Зямлі, якая складаецца ў асноўным з атамарнага вадароду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ІНДУ́РА,

гарадзішча 11—13 ст. тыпу феад.-ўладальніцкіх замкаў каля в. Індура Гродзенскага р-на. Мае 2 пляцоўкі: унураная ўмацавана валам і ровам, знешняя — валам, захаваліся рэшткі і трэцяга вала. Пры даследаванні знойдзены разнастайныя прылады працы, фрагменты багата аздобленай керамікі, упрыгожанні, наканечнікі стрэл і арбалетаў, шпоры і інш., шмат касцей свойскіх і дзікіх жывёл, зярняты збожжавых культур. Выяўлены рэчы, блізкія да знаходак з раскопак Гродзенскага Старога замка.

т. 7, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

арыстакраты́зм

(фр. aristocratisme, ад гр. aristokratia = арыстакратыя)

знешняя вытанчанасць паводзін.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дэко́рум

(лац. decorum = прыстойнасць)

знешняя прыстойнасць; адпаведныя займаемай пасадзе абставіны.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Пры́гарады мн. л. ’загарадкі’ (пух., Сл. ПЗБ). Бяссуфікснае ўтварэнне ад *прыгарадзі́ць, дыялектнага дэрывацыйнага карэляту агарадзі́ць, абгарадзі́ць, гл. агаро́д; параўн. стараж.-рус. приграда ’агароджа; агароджванне, засцярога’, приградъзнешняя агароджа’ (Сразн.), рус. дыял. при́город ’адроджанае месца ў полі для жывёлы, пастаўнік’. Параўн. таксама ст.-слав. приградъ ’памяшканне перад уваходам у келлю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)