верхагля́дства, ‑а, н.

Разм. Павярхоўныя, няўважлівыя адносіны да чаго‑н.; неглыбокае знаёмства з чым‑н. Больш за ўсё на свеце.. [Арлоўскі] ненавідзеў верхаглядства, пустую балбатню. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nodding

[ˈnɑ:dɪŋ]

adj.

кіўко́вы

a nodding acquaintance — павярхо́ўнае знаёмства

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ша́пачны ша́почный; карту́зный; фура́жечный;

прыйсці́ на ш. разбо́р — прийти́ к ша́почному разбо́ру;

~нае знаёмства — ша́почное знако́мство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

prezentacja

ж.

1. знаёмства;

2. прэзентацыя; дэманстрацыя; паказ

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дылета́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто займаецца навукай або мастацтвам без спецыяльнай падрыхтоўкі; чалавек, які мае павярхоўнае знаёмства з якой‑н. галіной ведаў. Дылетант у музыцы.

[Іт. dilettante.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які ахоплівае ўсіх, многіх; пагалоўны. Павальныя вобыскі. □ [Міхась:] — Пасля нашага знаёмства пачаліся павальныя арышты. Хведаровіч. Пачаўся самы страшны — верхавы, ці так званы павальны пажар. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раззнаёміцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.

Разм.

1. Перарваць, спыніць знаёмства з кім‑н.

2. Перазнаёміцца з усімі, многімі, пашырыць круг знаёмых. Раззнаёміцца з суседзямі. Раззнаёміцца ў горадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЗЯРЖА́ЎНЫ ПО́ЛЬСКІ ТЭА́ТР ЛЯ́ЛЕК БССР.

Існаваў у 1939—41. Створаны ў Гродне з акцёраў польск. драм. т-раў. Маст. кіраўнік У.​Ярэма. Значную ролю ў станаўленні калектыву адыграла знаёмства з творчасцю Цэнтр. т-ра лялек пад кіраўніцтвам С.Абразцова, які ў 1939 гастраліраваў у Беластоку. У пастаноўках выкарыстоўваліся лялькі розных сістэм. У рэпертуары: «Дзед і Жораў» В.​Вольскага, «Патапыч» і «Чароўны галёш» Г.​Мацвеева, «Чароўная лямпа Аладзіна» Н.​Гернет і інш. Спыніў дзейнасць у пач. Айч. вайны.

т. 6, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

keep in with

падтры́мваць знаёмства або́ сябро́ўства з кім

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дылета́нт

(фр. dilettante, ад іт. dilettante)

той, хто займаецца мастацтвам або навукай без спецыяльнай падрыхтоўкі, хто мае павярхоўнае знаёмства з якой-н. галіной ведаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)