палітычная групоўка клерыкальнага і манархісцкага кірунку (каталіцкае духавенства, вышэйшая знаць, вярхі арміі і інш.) у Іспаніі з 1833. Назва ад прыхільнікаў прэтэндэнта на ісп. прастол дона Карласа Старэйшага, сына караля Карла IV (правіў у 1788—1808). Адстойвалі рэліг. і абсалютысцкія традыцыі ў Іспаніі (адсюль другая назва традыцыяналісты). Развязалі Карлісцкія войны 1833—40 і 1872—76. У 1936—39 удзельнічалі ў антырэсп. мяцяжы ген. Ф.Франка, які ў 1937 аб’яднаў арг-цыі К. з іспанскай фалангай. Выступаюць за права на ісп. прастол прынца Бурбон-Пармскага Карласа Хуга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дакла́дна,
1.Прысл.да дакладны.
2.узнач.вык. Па-сапраўднаму, правільна, акуратна. — Давайце неадкладна, Ды каб было дакладна, Бо трэба знаць і трэба ўмець, Каго, калі і як сустрэць.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
твар, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Пярэдняя частка галавы чалавека.
Загарэлы т.
Прыгожы т.
2.перан. Індывідуальнае аблічча, выгляд, характэрныя рысы каго-, чаго-н.
Мяняецца т. гарадоў.
◊
Да твару (разм.) —
1) ідзе, падыходзіць каму што-н.;
2) адпавядае чыйму-н. становішчу.
У твар (ведаць, знаць каго-н.) — па знешнім выглядзе.
|| памянш.-ласк.тва́рык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чэсць, -і, ж.
1. Вартыя павагі і гордасці маральныя якасці чалавека; яго адпаведныя прынцыпы.
Справа чэсці.
2. Добрая, незаплямленая рэпутацыя чалавека.
Бараніць ч. свайго імя.
3. Цнатлівасць (пра жанчын).
4. Слава, павага, пашана.
Госці ведалі, каму аказваць ч.
Ч. таму, хто самааддана працуе.
◊
Аддаць чэсцькаму — прывітаць ваеннага, прыклаўшы руку да галаўнога ўбору.
Пара і чэсць знаць (разм.) — пара закончыць што-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАМНІ́НЫ (Komnēnoi),
дынастыя імператараў Візантыі ў 11—12 ст. Паходзілі фактычна ад военачальніка Ісаака I Камніна, імператара ў 1057—59, але заснавальнікам дынастыі лічыцца Аляксей I Камнін [1081—1118). Інш. прадстаўнікі: Іаан II Камнін [1118—43], Мануіл I [1143—80], Аляксей П [1180—83], Андронік I [1183—85]. Апіраліся на ваенна-феад.знаць і правінцыяльныя гарады. Умацавалі землеўладанне, ліквідавалі рухі багамілаў і інш., уладу ў правінцыях перадалі военачальнікам (дукам), апалчэнне замянілі наёмным войскам, падпарадкавалі правасл. царкву; атрымалі шэраг перамог над сельджукамі, аднак пасля захопу г. Фесалонікі нарманамі вымушана саступілі ўладу дынастыі Ангелаў. Нашчадкі Андроніка I у 1204—1461 правілі ў Трапезундскай імперыі пад імем «Вялікіх Камнінаў».
2) перан. прывілеяваная частка якой-н. сацыяльнай групы (напр. фінансавая а.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
самава́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да самавара. Самаварны кран. □ Ганна мігнула ў дзверы, падаўшы пра сябе знаць стукам самаварнай трубы ў калідоры.Гартны.// Які служыць для вырабу самавараў. Самаварны промысел.// Прызначаны для самавара. Самаварны столік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗІЛО́ТЫ,
палітычная групоўка ў г. Фесалонікі (Візантыя) у 1340-я г. Узнікла ў перыяд барацьбы паміж канстанцінопальскім урадам Аляксея Апакаўка (праводзіў цэнтралізатарскую палітыку) і правінцыяльнай знаццю на чале з Іаанам Кантакузінам. У склад З., якія былі на баку ўрада, уваходзілі сталічнае чыноўніцтва, купцы і заможныя рамеснікі, іх падтрымлівалі нар. масы. У 1342 яны паўсталі супраць мясц. знаці і захапілі ўладу ў горадзе. У выніку перавароту і забойства Апакаўка (1345) улада перайшла да феад. знаці, якая вырашыла перадаць горад Кантакузіну. Абураны народ летам 1345 перабіў феад.знаць і горадам зноў авалодалі З. Яны адмовіліся прызнаць уладу Кантакузіна, які ў 1347 пад імем Іаана VI узурпіраваў імператарскі прастол і ў 1349 задушыў рух З. з дапамогаю туркаў.