убыва́ть несов.

1. (уменьшаться) ме́ншаць, памянша́цца, змянша́цца; (о воде) убыва́ць, спада́ць; (о луне) убыва́ць; (о здоровье, силе) падупада́ць;

дни убыва́ют дні ме́ншаюць (караце́юць);

вода́ начала́ убыва́ть вада́ пачала́ убыва́ць (спада́ць, змянша́цца);

к ста́рости си́лы убыва́ют пад ста́расць сі́лы ме́ншаюць (змянша́юцца, падупада́юць);

2. (выбывать) выбыва́ць; (отбывать) адбыва́ць; см. убы́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ме́ней, ме́ній, ме́няй, ме́ні ’менш’ (ТСБМ, Жд. 1, Шат., Касп.; Лат. ССР, астрав., паст., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Рус. ме́нее, польск. mniej, н.-луж. mjenjej, в.-луж. mjenje, чэш. méně, славац. menej, славен. mànj(е), серб.-харв. ма̏ње, ст.-слав. мьн̑е. Прасл. mьnje. І.‑е. паралелі гл. меншы. Сюды ж ме́нець, ме́няць, ме́ніць ’рабіцца меншым, змяншацца’ (ТСБМ, Янк. 2, Юрч., Ян., Бяльк., Растарг.; смарг., Сцяшк. Сл.; міёр., Нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радзе́ць1, радчэ́ць ’рабіцца рэдкім’, ’змяншацца колькасна’ (ТСБМ, Касп.). Ад рэ́дкі (гл.).

Радзе́ць2 ’спрыяць’ (Касп., Бяльк.), сюды ж радзі́вы ’клапатлівы, дбайны’ (Сцяшк. Сл.), ’старанны’ (Др.-Падб.), ’старанны, дбайны’ (Гарэц.), ст.-бел. радѣти ’клапаціцца, дбаць’. Параўн. рус. раде́ть ’клапаціцца’, ’хацець, жадаць’, ’спадзявацца на што-небудзь’, ’радавацца чаму-небудзь’, ради́вый ’клапатлівы’, в.-луж. rodzić ’хацець, імкнуцца’, н.-луж. rožeś ’клапаціцца’, славен. róditi ’клапаціцца, захоўваць’, серб.-харв. ра́дити ’імкнуцца, працаваць’, балг. радя́, раде́я ’клапаціцца, старацца’, ст.-слав. радити ’клапаціцца’. Ад ра́да (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ліцца ’паводзіць, уяўляць сябе як малое дзіця’ (Янк. 3., Нас., КЭС, лаг.), ’змяншаць гады’ (пух., З нар. сл.; віл., Жыв. сл.), ма́ліць ’прадстаўляць малым, змяншаць’ (Нас., Касп.), малі́цца ’прыкідвацца малым’ (ТС). Укр. малі́тизмяншацца’, мали́тися ’рабіцца меншым’, ’паводзіць сябе па-дзіцячаму’, рус. ма́лить ’змяншаць’, ст.-рус. малити (XIII ст.). Польск. malećзмяншацца, станавіцца малым, меншым’, чэш. máliti se ’значна змяншацца’, славац. maliť sa ’тс’, серб.-харв. ма́лити, макед. мали се, балг. малея. Прасл. maliti ’змяншаць, рабіць меншым’. Бел.-укр. ізасема. Да малы́ (гл.).

Маліцца ’звяртацца да бога, святых’, ’вельмі моцна прасіцца’, ’абагаўляць’, ’дагаджаць’ (віл., Сл. ПЗБ), малі́ць ’надта прасіць, умольваць’ (ТСБМ, Нас., Шат., Яруш.; КЭС, лаг.), браг. маліць ’маліцца’ (Мат. Гом.). Укр. моли́тися ’маліцца’, моли́ти ’маліць, упрошваць’, рус. молиться ’маліцца, чытаць малітву’, ’прасіць’, ’пераканаўча, настойліва прасіць’, польск. modlić (się) ’маліцца’, ’моцна прасіць’, н.-луж. modlić se ’маліцца’, в.-луж. modlić so ’тс’, ’дагаджаць’, чэш. modliti se ’маліцца’, ’абагаўляць каго-небудзь’, славац. modliť sa ’маліцца’, славен. móliti, mòdliti, серб.-харв. мо̀лити, макед. моли, ’прасіць літасці’, моли се ’маліцца’, балг. моля ’прашу’, моля се ’малюсь’, ст.-слав. молити. Прасл. modliti ’прасіць, звяртаючыся да багоў, прыносячы ім ахвяру’, ’ахвяраваць’. І.‑е. адпаведнікі: балт. (тут заканамерна ‑ld‑, у той час як у прасл. мове яшчэ да метатэзы tolt/trat адбылася мена ld > dl з прычыны аманіміі з групай слоў moldъ ’малады’): літ. maldá ’просьба’, maldýti ’маліць, упрошваць’, mel̃sti ’прасіць’, ’маліцца’, хецк. maltāi ’прасіць, гаварыць’, арм. małthem ’упрошваю’, ст.-в.-ням. melda ’плёткі’, meldôn ’заяўляць’, і.-е. *meldh‑ ’рытуальная прамова ў богаслужэнні’ (Покарны, 722; Міклашыч, 119; Бернекер, 2, 65; Фасмер, 2, 642; Махэк₂, 371–372; Скок, 2, 451–452; Бязлай, 2, 193). Прасл. modliti пранікла ў прагерм. maþljan ’заклікаць, звяртацца з урачыстай прамовай, абяцаць’ (Мартынаў, Лекс. взаим., 170–172).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГРЭ́ЧАСКАЯ МО́ВА,

адна з індаеўрапейскіх моў (грэч. група), афіц. мова Грэцыі і Кіпра (разам з турэцкай). Пашырана таксама ў Турцыі, Паўд. Албаніі, Паўд. Італіі, Егіпце, ЗША і інш. краінах. У гісторыі грэчаскай мовы вылучаюць 3 асн. перыяды: старажытнагрэчаскі (14 ст. да н.э. — 4 ст. н.э.), сярэднегрэчаскі (5—15 ст.), новагрэчаскі (з 15 ст.). Стараж.-грэч. мова прайшла наст. этапы развіцця: архаічны (з 14 — 12 да 8 ст. да н.э.), класічны (з 8—7 да 4 ст. да н.э.), эліністычны — перыяд фарміравання агульна-грэч. мовы — кайнэ (4—1 ст. да н.э.), познагрэч. (1—4 ст.) і існавала ў выглядзе дыялектаў, паступова набываючы пісьмовую форму (гл. ў арт. Грэчаскае пісьмо). Захавалася багатая л-ра класічнага перыяду на эалійскім (творы Сапфо, Алкея), дарыйскім (творы Алкмана, Эпіхарма, Сафрона, Філалая, матэматыка Архімеда), іанійскім (творы Гамера, Герадота, Гіпакрата), атычных дыялектах (творы Эсхіла, Сафокла, Эўрыпіда, Арыстафана і інш.). Стараж. грэчаская мова мела ў фанетыцы 5 (кароткіх і доўгіх) галосных фанем, асобны рад прыдыхальных зычных, муз. націск; у марфалогіі — развітую сістэму дзеяслоўных формаў, спрошчанае імянное скланенне, развітое словаўтварэнне.

З цягам часу стараж.-грэч. мова мянялася, і да сярэдзіны 15 ст. завяршыўся працэс станаўлення на нар. аснове важнейшых асаблівасцей новагрэч. мовы, што працякаў у кірунку звужэння галосных, манафтангізацыі дыфтонгаў, ператварэння прыдыхальных зычных у спіранты, замены муз. націску сілавым, спрашчэння сістэмы скланення, замены многіх сінтакс. формаў аналітычнымі канструкцыямі.

Грэчаская мова здаўна была вядома на Беларусі. У 16—17 ст. яе вывучалі ў брацкіх школах. Павялічвалася колькасць перакладаў з грэч. на бел. мову («Евангелле вучыцельнае», «Бяседы Макарыя», «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа» і інш.). У лексічным складзе бел. мовы замацавалася шмат грэцызмаў. З канца 17 ст. папулярнасць грэчаскай мовы на Беларусі ў сувязі з паланізацыяй грамадскага жыцця пачала змяншацца. У 20 ст., калі бел. мова пачала абслугоўваць сферы навукі, асветы, культуры і інш. і ўзнікла патрэба ў разнастайнай навук. тэрміналогіі, грэчаская мова зноў стала адыгрываць прыкметную ролю, і гэты працэс працягваецца.

Літ.:

Соболевский С.И. Древнегреческий язык. М., 1948.

А.​М.​Булыка.

т. 5, с. 511

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

spadać

spada|ć

незак.

1. падаць; звальвацца; валіцца; зрывацца;

2. падаць; зніжацца; змяншацца; слабець;

3. абрыньвацца; звальвацца; нападаць; удараць;

4. падаць; звісаць; спадаць;

\\j! разм. адчапіся!; адлезь!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

narrow2 [ˈnærəʊ] v. звужа́ць, змянша́ць; звужа́цца, змянша́цца;

narrow one’s eyes прыжму́рваць/прыплю́шчваць во́чы;

The river nar rows at this point. Рака звужаецца ў гэтым месцы.

narrow down [ˌnærəʊˈdaʊn] phr. v. (to) скарача́ць, змянша́ць (да якой-н. колькасці, якога-н. памеру); абмяжо́ўваць (чым-н.), зво́дзіць (да чаго-н.);

The choice was narrowed down to two candidates. Выбар звёўся да двух кандыдатаў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

спад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне і стан паводле дзеясл. спадаць — спасці (у 2, 3 знач.); паніжэнне ўзроўню, сілы, аб’ёму і пад. чаго‑н. Пераважная большасць апавяданняў Коласа напісана ў гады спаду рэвалюцыйнай хвалі. Навуменка. Так, усё ў жыцці мае ўздым і спад, пачатак і канец. Мележ. Жанчыны падхапілі песню .. з узлётамі і спадамі да шэпту. Грахоўскі.

2. Пакаты схіл, спуск з гары, абрыў. Вось і бераг... Жоўты спад і круча. Прад вач[амі] — імклівыя стрыжы. Кірэенка. // Месца, дзе пачынаецца схіл. Толькі ж вельмі пятляе Выстранка, нібы мітусіцца, у хваляванні шукаючы спаду. Брыль.

•••

На спад (ісці, пайсці, хіліцца і пад.)змяншацца (па сіле, колькасці і пад.).

На спадзе чаго — на схіле, у канцы. Сяргей любіў гэтыя пагодныя, на спадзе лета, дні. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скапе́ць (skapieć) ‘сціснуцца, зменшыцца, захірэць, згінуць’: skapièŭ, jak skvarka (Федар. 4). Параўн. польск. skapieć, skapać ‘змарнець, апасці, згінуць’. Да прасл. *kapěti, якое Трубачоў (ЭССЯ, 9, 146) рэканструюе на падставе польск. kapiećзмяншацца, скарачацца, убываць, прападаць, чэзнуць’, што суадносіцца з *kapati (гл. ка́паць). Сюды ж адпаведныя балг. ска́пя ‘згніць, распасціся’, дыял. ска́па ‘данасіць адзенне, парваць’, макед. скапе ‘згінуць, распасціся; загінуць, прапасці’, серб.-харв. skȁpati ‘згінуць, загінуць’, славац. skapať ‘згінуць, здохнуць, знікнуць’, укр. ска́па́тися ‘знікаць, гінуць’ (лічыцца запазычаннем з польскай ці славацкай, гл. ЕСУМ, 5, 265). Развіццё значэння ‘капаць’, ‘ападаць, выцякаць кропля за кропляй’ (Брукнер, 217). Пра перыферыйнасць слова на Беларусі сведчыць замена выразу skapièŭ, jak skvarka выразам skipièŭ, jak skvarka (Федар. 4), што адлюстроўваюць спосаб спажывання сала на Палессі, параўн. плеска́ць сало на рожну́ на огне́ — дзе́ржыць лу́сту хле́ба і ка́пае тым са́лом (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Менш, меньш, мэнш, мэнч ’меней’ (ТСБМ, ТС; пруж., драг., Сл. ПЗБ), ме́ншы, ме́ньшы, ме́нчы ’малодшы на гады’, ’меншы’ (ТСБМ, Чуд., Нас., Бяльк., Янк. 2, Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), ст.-бел. менший, менши, меньший, менъший (Булахаў, Гіст., 130). Укр., рус. меньший, рус. ме́ньше, меньшо́й, укр. менше, польск. mniejszy, н.-луж. mjeńšy, в.-луж. mjeńši, чэш., славац. menší, славен. mȃnjši, ст.-слав. мьнии, мьн̑ьши, мьн̑ьша. Прасл. mьńьjь < mьnjь‑jь < mьnjes‑, mьnjьš‑; роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. meñkas ’дробны, нязначны’, лац. minōr ’меншы’, minus ’менш’, гоц. mins ’тс’, mínniza ’меншы’, ст.-грэч. μείων, μεῑον ’тс’, μινυδω ’скарачаю’, ст.-ірл. menb ’маленькі’, ст.-інд. mināti ’скарачае’, тахар. B meṅki ’меншы’ (Міклашыч, 181; Бернекер, 2, 19; Траўтман, 184; Фасмер, 2, 598; Бязлай, 2, 166; Махэк₂, 359). Сюды ж менша́к ’малодшы сын’ (мядз., Жыв. сл.; паст., швянч., Сл. ПЗБ), ме́ншаць, ме́ньшаць ’убываць, змяншацца’, меншыць ’памяншаць; вузіць боты’ (ТСБМ, Др.-Падб., Нас., Растарг., Янк. 1, ТС, Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)