Скале́цкі ‘моцны, пякучы (пра мароз)’ (Сцяшк. Сл.). Ад скале́ць ‘змерзнуць, скачанець’ (гл. калець) па тыпу кі́даць > кі́дкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
схалада́ць, ‑ае; зак.
Разм.
1. безас. Пахаладаць. Ноччу схаладала. Пад нагамі хрумсцеў тонкі лядок. Новікаў.
2. Змерзнуць. Ногі схаладалі на марозе. // Стаць халодным. Страва схаладала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
празя́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. празяб, ‑ла; зак.
Моцна азябнуць, змерзнуць. Матчыны словы.. [Ганна] разумее прыкладна так: «Надзень жакетку, бо можа аатрымае Мікалай і ты празябнеш». Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скачане́ць ‘адубець’ (Сцяшк. Сл ). Да кача́н (гл.), г. зн. ‘зрабіцца цвёрдым, як качан’. Цікавая паралель серб. косава-мятох. скоча̄ни̏т ‘змерзнуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
акачане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Астыць, змерзнуць; адубець. У галаве.. [дзеда Талаша] з явілася новая думка: садраць з воўка скуру, покі ён не акачанеў — гэта будзе дзедаў трафей. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азя́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Адчуць холад, змерзнуць. [Валошын:] А ў чым ты пойдзеш? Ты ж уся азябла. Бяры пінжак. Глебка. Дрыжаць і лапочуць Чародкі асін: Пад ветрам паўночным Азяблі зусім. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Сказу́біцца, скозу́бытысь ‘пакарабаціцца, пагнуцца’ (Клім.). Гл. козуб, параўн. ку́зубом ‘насуперак’ (ТС), а таксама ўкр. ко́зубом ста́ти ‘змерзнуць, стаць як кара (аб адзежы)’ < козуб ‘лубяная каробка, кошык’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скалаваце́ць ‘змерзнуць; аканапаць’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ). Да скале́ць ‘тс’ з пашырэннем асновы, гл. калець; зыходнае калава́ты ‘цвёрды, як кол’, адкуль калава́цець ‘рабіцца цвёрда-пругкім, нягнуткім’ (ашм., Стан.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пакале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змерзнуць, замерзнуць — пра ўсіх, многіх.
2. Калець, мерзнуць некаторы час. Не хачу на сена лезці рана. Пастаю над рэчкай, пакалею. Свірка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акасцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць цвёрдым, як косць; ператварыцца ў косць.
2. Акалець, адубець, застыць (пра труп). // Страціць ад холаду гнуткасць, адчувальнасць; змерзнуць.
3. перан. Застыць у якіх‑н. формах, перастаць развівацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)