запалява́ць 1, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго.

Палюючы, злавіць або забіць звера, птушку. Запаляваць лісу.

запалява́ць 2, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.

Пачаць паляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заарка́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго.

Злавіць арканам. На ўсім скаку мог заарканіць Касым самага дзікага жарабка, за кароткі час аб’ездзіць яго. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налётчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца налётамі; грабежнік. Злавіць налётчыка. // перан. Пра таго, хто робіць налёты з мэтай ваеннага захопу, прыгнёту; агрэсар. Фашысцкія налётчыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

cop2 [kɒp] v.

1. атрыма́ць або́ перажы́ць што-н. непрые́мнае

2. заўва́жыць, прыме́ціць

3. infml злаві́ць, заста́ць, накры́ць, засту́каць;

cop smb. at it злаві́ць каго́-н. на ме́сцы злачы́нства

cop it BrE, slang атрыма́ць на ганя́й; тра́піць у непрые́мнае стано́вішча

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

catch with the goods

злаві́ць на гара́чым учы́нку або́ на ме́сцы злачы́нства

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

track2 [træk] v. сачы́ць, высо́чваць; напада́ць на след

track down [ˌtrækˈdaʊn] phr. v. дакапа́цца (да прычыны); вы́сачыць і злаві́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зло́дзей, -я, мн. зладзе́і і (з ліч. 2, 3 і 4) зло́дзеі, зладзе́яў, м.

1. Той, хто крадзе, займаецца крадзяжом.

Злавіць злодзея.

2. Ужыв. як лаянкавае слова (разм.).

Што ж ты, з., тут натварыў!

|| ж. зладзе́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -дзе́ек.

|| прым. зладзе́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падлаві́ць, -лаўлю́, -ло́віш, -ло́віць; -ло́ўлены; зак.

1. каго-што. Падпільнаваўшы, злавіць або знянацку застаць.

П. спадарожную машыну.

П. каго-н. на месцы злачынства.

2. перан., каго (што) на чым. Раптоўна спыніць увагу на чым-н. (сказаным, зробленым).

П. каго-н. на слове.

|| незак. падло́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

schwytać

зак. злавіць;

schwytać na gorącym uczynku — злавіць (заспець) каго на месцы злачынства; выкрыць каго; накрыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Паня́ць ’тое ж, што і зразумець’ (ТСБМ), ’абучыцца добра якому-н. рамяству; заліваць вадою; уступіць у шлюб’ (Нас.), ’заліць вадою; зразумець’ (Бяльк., Юрч.), ’зразумець, злавіць, знайсці’ (Сл. ПЗБ), поня́цьзлавіць’ (ТС), поня́цца ’узяцца; набрацца, пакрыцца, праявіцца’ (ТС). Дэрыват з прыстаўкай po‑ ад прасл. jęti з устаўным н. Гл. узяць. Значэнне ’зразумець’ — семантычнае запазычанне з рус. понять ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)