Трамаце́ць ’мігцець (пра зоры на марозе)’ (ваўк., Сл. ПЗБ), ’пералівацца (пра кветкі)’ (ваўк., ЛА, 2), ’ззяць’ (узд., Сл. ПЗБ). Дзеяслоў шматразовага дзеяння ад трамце́ць, трымцець, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прамяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Свяціцца праменямі. Ясна зоры твае [Масква] прамянеюць, Поўна дум пра цябе галава. Броўка. // перан. Блішчаць, ззяць (пра вочы). Па .. [Люсіным] твары палалі падобныя на вяснянкі крапінкі, вочы прамянелі ціхім сарамлівым шчасцем. Карпюк. // перан. Выяўляць сваім знешнім выглядам задавальненне, радасць, шчасце (пра чалавека). [Пецька] увесь прамянеў ад радасці, што сядзіць.. разам з усімі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блиста́ть несов.

1. (издавать блеск) блішча́ць; (время от времени) блі́скаць; (сиять) ззяць; (сверкать) зіхаце́ць;

2. перен. (отличаться) вызнача́цца;

блиста́ть красноре́чием вызнача́цца красамо́ўствам; см. блесте́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

blaze2 [bleɪz] v.

1. пала́ць, палымне́ць; я́рка гарэ́ць

2. зіхаце́ць, ззяць; блішчэ́ць;

The flowerbed blazed with different colours. Кветнік палыхаў рознымі колерамі.

3. кіпе́ць, вар’ява́цца;

blaze with fury кіпе́ць ад гне́ву

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

promieniować

promieniowa|ć

незак.

1. вылучаць прамяні; выпраменьваць;

~ła z niego energia — ён проста выпраменьваў энергію;

2. ззяць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Зяўры́ць, зе́ўраць ’быць адкрытым (пра адтуліну)’ (ТСБМ, З нар. сл., Жыв. сл.). Рус. маск., заурал. зеврить ’сачыць’. Ад назоўніка зеўра ’адтуліна’ з адназоўнікавым дзеяслоўным суфіксам ‑i‑ti > ‑ыць (адлюстраваным у безнаціскным складзе як ‑аць). Параўн. зеў, ззяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

glänzen

1. vi

1) блі́шчаць, ззяць

2) вызнача́цца, сла́віцца

2. vt наво́дзіць бляск [гля́нец] (на што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

schmmern vi

1) сла́ба свяці́ць

2) мільга́ць, міг(а)це́ць

3) блішча́ць, зіх(а)це́ць, ззяць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Зяні́ца ’зрэнка’. Рус. зени́ца, укр. зіни́ця, чэш. zenice, славен. zęníca, серб.-харв. зе̏ница, зје̏ница, балг. зенѝца, макед. зеница. Ст.-слав., ст.-рус. зѣница. Прасл. zěnica ад zěn‑a з суф. ‑ica. Пра *zěn‑ гл. зенкі; гл. яшчэ ззяць, зрэнкі. БЕР, 1, 635.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зяпа ’пашча’. Рус. дыял. зяпа калуж. ’рот’, дан. ’крыклівы чалавек’, серб.-харв. зја̑п ’адтуліна’. Параўн. зіепа́ті ’ледзь дыхаць’ (Сл. паўн.-зах.), віц. зіпа́ць ’раўці’ (Касп.). Параўн. славац. ziapať ’крычаць, раўці’, балг. зяпам ’стаю з адкрытымі вуснамі’, макед. зјапаззяць (быць адкрытым)’, рус. зя́пать, зепа́ть ’зяваць, крычаць’, укр. зіпа́ти ’крычаць’, польск. ziepać, zipać ’цяжка дыхаць’. Зяпа — бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *зяпа́ць ’адкрываць (пашчу)’ < прасл. zěpati. Параўн. літ. žiopsóti ’быць разявакай’, ст.-ісл. geipa ’балбатаць’, нарв. geipa ’адкрываць’, ням. geifen, geipen ’быць разявакай’. І.‑е. аснова тая ж, што ў зяваць, ззяць, зяхаць (гл.) з пашырэннем ‑p‑: *gʼhoi‑p‑, *gʼhei‑p‑. Фасмер, 2, 94–95; БЕР, 1, 671.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)