Зяўры́ць, зе́ўраць ’быць адкрытым (пра адтуліну)’ (ТСБМ, З нар. сл., Жыв. сл.). Рус.маск., заурал.зеврить ’сачыць’. Ад назоўніка зеўра ’адтуліна’ з адназоўнікавым дзеяслоўным суфіксам ‑i‑ti > ‑ыць (адлюстраваным у безнаціскным складзе як ‑аць). Параўн. зеў, ззяць.