1. Страціць адчувальнасць, стаць мёртвым (пра клеткі, тканкі, часткі цела); здранцвець. [Міхась (устаючы):] А сапраўды, у мяне ўжо змярцвела адна нага.Козел.
2.перан. Стаць нерухомым пад уплывам чаго‑н.; анямець. Змярцвець ад страху. Змярцвець ад нечаканасці.// Апусцець, заціхнуць. І палёў змярцвелі гоні, Снег, бы посцілка, ляжыць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
у яе сшэ́рхлі но́гі die Füße sind ihr éingeschlafen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
абамле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Страціць прытомнасць. [Панас] змогся, страціў многа крыві і абамлеў ад голаду, холаду і страху.Колас.// Абмярцвець, анямець, збянтэжыцца ад нечаканага страху, здзіўлення і пад. Вось.. [хлопчык] падышоў зусім блізка і абамлеў ад страху і здзіўлення.Маўр.
2. Аб частках цела — знямець, здранцвець, зацячы. Ад нязручнага сядзення абамлела нага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памле́ць, ‑млее; ‑млеем, ‑млееце, ‑млеюць; зак.
1.(1і2ас.мн.неўжыв.). Аслабець, здранцвець, анямець (пра часткі цела). Дошкі.. [Люба] трымала рукамі, рукі памлелі, яна падпёрла дошкі галавой і плячыма.Чорны.Віця і Грыша ледзьве выбраліся з каляскі — памлелі ногі.Місько.
2. Страціць прытомнасць ад якога‑н. моцнага перажывання, пачуцця і пад. — пра ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
зняме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Страціць магчымасць гаварыць (ад здзіўлення, страху, нечаканай радасці і пад.). Пятрок і Грышка знямелі ад страху, стаіліся каля печы і пазіралі на бацькоў перапалоханымі вочкамі.Колас.Ад гэтых слоў Звераў, здавалася, знямеў, ён не мог прамовіць ні слова.Алешка.
2. Страціць адчувальнасць, гібкасць; здранцвець. У Паўла і Віці ад хвалявання знямелі ногі: недзе тут павінен быць карабель, які панясе іх у космас.Шыцік.
3.перан. Сціхнуць, змоўкнуць, застыць у маўчанні. Нясцерпны боль пранізаў горла, коратка бліснула хмарнае неба, і ўсё назаўжды знямела.Быкаў.Плюхнула, нібы камень з разгону, ёмкая рыбіна. І зноў усё сціхла, змоўкла, знямела.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Страціць прытомнасць. Галіна Адамаўна самлела, у яе здарыўся сардэчны прыступ.Шамякін.// Анямець ад нечаканага страху, здзіўлення і пад. Зірнуў я і аж самлеў — за авечкамі з ашчэранай пашчай здаравенны рыжы воўк бяжыць.Ляўданскі.Паварушыліся [хлопцы] — і зараз жа храснуў леташні сухі чаротнік. Самлелі хлопцы, затаілі дыханне, прыслухаліся — нічога.Маўр.
2.Здранцвець, страціць адчувальнасць. Доўга Міхалка пісаў. Самлела, моцна зайшлася ў яго рука.Лужанін.
3. Знясілець ад стомленасці, спёкі і інш. Дзед адцягвае Лазара ад мяшка, і рукі ў Лазара дрыжаць мацней, вось-вось самлеюць пальцы і пусцяць мяшок.Галавач.[Гарпіна:] Ой, не, адпачнём пакуль у садзе, а то я так самлела ў спякоце, што хоць у бочку з вадой лезь...Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)