здранцве́ць гл. дранцвець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здранцве́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. здранцве́ю здранцве́ем
2-я ас. здранцве́еш здранцве́еце
3-я ас. здранцве́е здранцве́юць
Прошлы час
м. здранцве́ў здранцве́лі
ж. здранцве́ла
н. здранцве́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час здранцве́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

здранцве́ць сов.

1. (потерять чувствительность, гибкость) одеревене́ть, онеме́ть, зате́чь; занеме́ть;

2. перен. (застыть, замереть) оцепене́ть, помертве́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здранцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Страціць адчувальнасць, гібкасць ад холаду або нязручнага становішча; амярцвець, адзеравянець. — Усё цела здранцвела: мусіць, гадзін пяць ляжалі нерухома. Маўр. Ногі Андрэя так здранцвелі, што ён ледзь адчуваў іх. М. Ткачоў.

2. перан. Прыйсці ў стан нерухомасці, знямення ад моцнага перажывання, страху і пад.; замерці. [Гольц-Мілеру] раптам стала ясна, што брат памірае, і ўсё ў ім здранцвела... Мехаў. Фішар таксама ўчуў нешта і як быў, укленчыўшы ў іржышчы, так і здранцвеў у напружанай позе сполаху. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здранцвець, самлець, анямець, знямець, адзеравянець, апруцянець; замлець, занямець (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

дранцве́ць, -ве́ю, -ве́еш, -ве́е; незак.

Траціць адчувальнасць, дзеравянець.

Нага дранцвее.

|| зак. здранцве́ць, -ве́ю, -ве́еш, -ве́е і адранцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

|| наз. дранцве́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адранцве́ць сов., см. здранцве́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задеревене́ть сов. здзеравяне́ць, задзеравяне́ць, здранцве́ць, сшэ́рхнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абамле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. Страціць прытомнасць.

А. ад голаду.

2. Анямець, збянтэжыцца ад нечаканага страху, здзіўлення і пад.

А. ад страху.

3. Здранцвець, знямець (пра часткі цела).

Абамлелі ногі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знежыве́ць

‘здранцвець, змярцвець’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. знежыве́ю знежыве́ем
2-я ас. знежыве́еш знежыве́еце
3-я ас. знежыве́е знежыве́юць
Прошлы час
м. знежыве́ў знежыве́лі
ж. знежыве́ла
н. знежыве́ла
Загадны лад
2-я ас. знежыве́й знежыве́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час знежыве́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)