Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сво́лач, ‑ы, ж.
Разм.лаянк.
1. Агідны, подлы чалавек; паганец. [Скіба:] Няхай кожная сволач ведае, што здзекі ёй так не пройдуць.Крапіва.// Ужываецца як лаянкавае слова. — Што дзярэш тут горла! — грозна накінуўся.. [пісар] на Лукаша. — Крычы ў полі, а не пад вокнамі валаснога праўлення, няхай табе пуп трэсне, сволач ты!Колас.
2.зб.Зброд, вырадкі, подлыя людзі. [Лясніцкі:] — Не думай, што.. [гітлераўцы] дурні. Шпіянаж у іх першакласны. Яны набралі сабе розную сволач прыслугоўваць ім адкрыта.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хаці́на, ‑ы, ж.
Тое, што і хата (у 1 знач.). Крывавы зброд руйнуе брудным ботам Хаціны мірныя, дзе люд вясёлы жыў.Панчанка.Пабудавалі [Максім з Ганкай] сабе на востраве хаціну, набылі сёе-тое з хатніх рэчаў.Машара.// Убогая або старая, пахілая хата. — Хочаш не хочаш, а пераехаць прыйдзецца, — сказаў Раман Дзянісавіч, — хоць бы нават таму, што і наша хаціна асуджана на знос.Хадкевіч.Хаты невысокія, але ўсе добрыя, усе новыя. Старых, пахілых хацін нідзе не відаць.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зброй ’свавольнік’ (Нас.). Параўн. брой, бройка ’тс’ (Нас.); гл. броіць ’сваволіць’, адкуль з прэфіксам зброіць. Прасл. корань *broj‑ ітэратыў да briti (гл. брыць) ’рэзаць’. Магчыма, аднак, што ў зброй адлюстравалася уздзеянне (кантамінацыя) слоў з тым самым значэннем зброд (гл.) і збой (ст.-рус. XV ст. събои ’разбойнік’, укр.збій, польск.zbój ’разбойнік’, чэш., славац.zboj ’разбой’, бел.збойца ’разбойнік’ (Нас.), дзе корань бой, біць, гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прада́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да продажу (у 1 знач.). Прадажная цана.
2. Прызначаны для продажу. — А браток, а галубок, прадай нам свайго звярка! — Не, — кажа падарожны, — звярок гэты не прадажны.Якімовіч.
3. Такі, які прадае сябе і свае пачуцці за грошы. У Парыжы.. [пан] захапляўся рэстаранамі і сувязямі з прадажнымі жанчынамі.Казека.
4. Такі, якога можна падкупіць, здольны за грошы да ганебных учынкаў. Не! Не кароткая ў людзей савецкіх памяць, Каб так вітаць прадажны зброд!Маеўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Су́талака ’штурханіна, таўкатня’ (Нас.), ’мітусня, беганіна’ (Ласт., Цых.), су́талка ’тс’ (Юрч.), су́талач ’зброд, галота’ (Нас.), ’зборышча жулікаў, навалач’ (Цых.). Укр.дыял.су́толока ’таўкатня; несуладны рух’, рус.су́толка, су́толока ’тс’, су́толочь ’тс’. З су- і *tъlk‑, *tolk‑ ’штурхаць’ (параўн. талака); гл. Фасмер, 3, 811. Спецыяльна Борысь (Prefiks.), які ўзнаўляе прасл.*sǫtolka, *sǫtolčь як дэвербатывы ад *sъ‑telkti (гл. таўчы, таўчыся); першапачаткова адносілася да калектыўнай працы, гл. Мяркулава, Этимология–1974, 72 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зу́ндаль ’маўклівы чалавек’ (Жд. 3), ’вялікі і лянівы чалавек’ (Касп.). Параўн. рус.перм.зе́ндель ’лянівы, маларухомы чалавек’. Рус. забайк. зундогло́, зунтогло́ ’брахун; цяльпук’ не сюды (СНРГ, 12, 24: з бурацк.). Параўн. прозвішча Зу́нда (ад апелятыва *зунда ’?’, Бірыла, Бел. антр., 2, 161). Няясна. Магчыма, з ням.Sünde, ідыш zind ’грэх’, Sünder, zindler ’грэшнік’. Параўн. яшчэ ням.Gesindel ’зброд’, ідыш іранічн. gezindl ’група людзей’, прычым трэба ўлічваць, што ў яўр. дыялектах значныя хістанні галосных.
1. Жыць, рабіць гнёзды (пра птушак). Гусі і качкі гнездзяцца над самай вадою.Чорны.— Я зварачаў увагу на тое, што ёсць такія мясціны, дае птушкі не хочуць гняздзіцца і спяваць, а стараюцца абмінаць іх.Колас.// Мець прытулак, прыстанішча (пра людзей, звяроў, насякомых). — Вы думаеце — многія ведаюць пра падзямелле? — сказаў дзед Піліп. — Дзе там! Людзі здаўна стараліся абыходзіць гэта месца, бо тут вечна гняздзіўся ўсякі зброд...Ваданосаў.
2.перан. Моцна трымацца, караніцца ў кім‑, чым‑н. (пра абстрактныя паняцці). [Крамарэвіч] некалькі разоў на ноч курыў і ўжо заваду не было таго цяжкага, што раней гняздзілася ў душы яго.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Метучы ў розныя бакі, расчысціць. Выйду, выйду хутчэй за вароты я І на вуліцы снег размяту.Ставер.//перан. Ачысціць, вызваліць ад каго‑, чаго‑н. Радасць і шчасце дагонім сваё, шторм рэвалюцыі шлях нам размёў!Дубоўка.
2.перан. Разагнаць, раскідаць. Вайна размяла нас па беламу свету.Звонак.Ад дотаў Волгі да Берліна ты [армія] зброд фашысцкі размяла.Машара.
3.перан. Расхапаць, разабраць. Але немцы размялі і свякрусіну хату. Засталося ўсяго некалькі вянкоў, што ніжэй акон.Сяркоў.Словам не стала ансамбля. Спевакоў, .. [танцораў] маіх каго куды, усіх да аднаго размялі.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)