Які мае адносіны да ўзлёту самалётаў, прызначаны для ўзлёту. Загорын рукою даў знак, і машына панеслася па ўзлётнай паласе на другі канец аэрадрома.Алешка.Пераскокваючы прыступкі рухомай лесвіцы-трапа, Павел збег на ўзлётную пластыкавую дарожку.Шыцік.
•••
Узлётна-пасадачная паласагл. паласа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фата́льны, ‑ая, ‑ае.
Непазбежны, немінучы; быццам прызначаны лёсам. Фатальны збег акалічнасцей. □ І заўсёды нейкае фатальнае супадзенне і паслядоўнасць: Валатовіч — Лемяшэвіч...Шамякін.// Які выяўляе нешта наканаванае. [Гюнтэр] зарагатаў.. І ў гэтым смеху было нешта злавеснае, фатальнае, што ў пісара і ардынарца прабег мароз па скуры.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАВЫ́Д І́ГАРАВІЧ (да 1061 — 25.5.1112),
князь Валынскай зямлі. Сын уладзіміра-валынскага кн. Ігара Яраславіча. Паводле сцвярджэння гісторыка В.М.Тацішчава, у 1078 атрымаў ад вял.кн. кіеўскага Усевалада Яраславіча Тураў. У 1081 Давыд Ігаравіч разам з Валадаром Расціславічам захапіў Тмутаракань, дзе яны княжылі да 1083. У 1084 з князямі Расціславічамі выгнаў Яраполка Ізяславіча з Уладзіміра-Валынскага, але пад пагрозай войска Уладзіміра Манамаха збег адтуль. Пасля атрымаў Дарагабуж, Уладзіміра-Валынскае княства (1085). Любецкі з’езд 1097 пацвердзіў паўнамоцтвы Давыда Ігаравіча, але той паспрабаваў замацавацца і ў Церабоўлі. Уладзімір Манамах і князі Святаславічы пазбавілі Давыда Ігаравіча княжання і адправілі ў Чэрвень, адкуль ён уцёк на Захад. Пасля спробы Давыда Ігаравіча з дапамогай Расціславічаў захапіць вылынскія землі Віцічаўскі з’езд князёў (1100) пастанавіў не дапускаць яго да Уладзіміра-Валынскага і Чэрвеня. Атрымаў гарады Бужск, Астрог, Дубен і Чартарыйск, пазней Дарагабуж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Zusámmentreffenn -s, -
1) сустрэ́ча, спатка́нне
2) супадзе́нне (па часе)
3) збег (абставін і г.д.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
раскуда́хтацца, ‑хчуся, ‑хчашся, ‑хчацца; зак.
1. Пачаць кудахтаць моцна і доўга (пра курэй).
2.перан.Разм. Раскрычацца без толку, без прычыны. [Нічыпар:] — Толькі ж не я збег ад цябе, а ты. Дык чаго ты раскудахталася годы?Асіпенка.— Раскудахталіся! — раптам раззлаваўся Хамутоўскі. — У ступі ды ўступі. Сам ведаю, што рабіць.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вярох ’верх прадметаў, на які можна пакласці што-небудзь’ (Нік. Заг.), паўн.-рус. (паўсюдна) верех ’верх’; ’верхні паверх дома’; ’гара (у будынку)’; ’верхні слой, паверхнасць’. Відаць, бел. лексема складае адзіны бел.-рус. арэал. Гук ‑о‑ другасны, новы; ён узнік паміж дзвюма зычнымі, збег якіх цяжка вымаўляецца (Карскі, 1, 201). Параўн. гэту з’яву ў інш. словах: ваўк.zubiòr ’зубр’ (Федар., 1), лід.мудзʼор ’мудры’ (КЭС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лёс1
(польск. los, ад с.-в.-ням. lōz)
1) незалежны ад волі чалавека ход падзей, збег абставін;
2) далейшае існаванне, будучыня;
3) доля, становішча ў жыцці (напр. жаночы л.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
залі́вішча Паніжанае або жолабападобнае месца на схіле гары, дзе збягае патокам вада вясной ці ў час вялікіх дажджоў (Слаўг.). Тое ж вы́ліў, зале́ва, збег, плыццё (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
здарэ́нне, ‑я, н.
1. Тое, што здарылася; падзея, выпадак (звычайна нечаканыя, непрадугледжаныя). Цікавае здарэнне. Здарэнне ў лесе. □ У жыцці чалавека бывае адзін такі выпадак, адно здарэнне, якое магчыма цягнецца ўсяго некалькі хвілін, але помніш аб ім усё жыццё.Шамякін.
2. Спрыяльны збег акалічнасцей, зручны момант. І калі бацька каго стрэне, Не прапускае ўжо здарэння Спытаць, праведаць аб зямельцы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стече́ниеср.
1.(слияние) сцёк, род. сцёку м.;
2.(скопление) збор, род. збо́ру м.; сціск, род. сці́ску м.;
3.(обстоятельств, условий)збег, род. збе́гу м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)