зава́ла, ‑ы, ж.

1. Прыстасаванне ў форме металічнага стрыжня або палкі для запірання дзвярэй. Жудро і Макарэнка зачыніліся на замок і завалу. Новікаў. Баніфацый імгненна зачыніў дзверы і наклаў завалу. Чарнышэвіч. У сенцах зноў заскрыпелі дзверы, грукнула адкінутая завала знадворных дзвярэй. Краўчанка.

2. Тое, што і завал (у 1 знач.). У гэту ноч яму [Грысю] з Модарам загадана зрабіць завалу на адной важнай дарозе. Кулакоўскі.

3. перан. Лянівы чалавек; лежабок. — Ну і народ, каб ён апрогся! Так запусціць зямлю нядбала? Не гаспадар быў, а завала! — Антось стаіць, штось разважае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пясо́чніца, ‑ы, ж.

1. Уст. Пасудзінка з пяском для пасыпання і высушвання напісанага чарнілам.

2. Уст. Урна, плявальніца з пяском.

3. У паравозе — скрынка з пяском, які аўтаматычна высыпаецца на рэйкі, калі пачынаюць буксаваць колы. У збірацца на пад’ём было цяжка, колы зноў і зноў буксавалі, і Аляксею ўвесь час прыходзілася ўключаць пясочніцу. Васілёнак.

4. Разм. Скрынка з пяском для дзіцячых гульняў. Няшчасце Віцева было ў тым, што Пеця, рыжы Пеця, з якім яны калісьці разам гулялі ў адной пясочніцы,.. гэты самы Пеця не даў яму першаму запусціць змея. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nspringen

*

1.

vi (s)

1) падбяга́ць падско́кваючы, падско́кваць

2) запрацава́ць, пача́ць дзе́йнічаць (пра матор)

~ lssen* — уключы́ць, запусці́ць, заве́сці (матор)

2.

vt кі́нуцца, наско́чыць (на каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Progrmm

n -s, -e

1) прагра́ма, лі́нія (партыі)

2) тэатр. прагра́ма; лібрэ́та

auf das ~ stzen — уключы́ць у прагра́му

3) план, прагра́ма (работы)

das stand nicht auf nserem ~ — гэ́та не ўвахо́дзіла ў на́шы пла́ны

das ~ strten — камп. запусці́ць [адкры́ць] прагра́му

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Teich

m -(e)s, -e са́жалка

den ~ blassen* — спусці́ць са́жалку

den ~ bespnnen — напо́ўніць са́жалку (вадой)

inen ~ (mit Fschen) bestzen — напо́ўніць са́жалку ры́бамі, запусці́ць у са́жалку ры́бу

◊ der grße ~ — Aтланты́чны акіцн

er ging über den grßen ~ — ён эмігры́раваў у Аме́рыку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

папусці́ць, ‑пушчу, ‑пусціш, ‑пусціць; зак.

1. што, у чым. Уступіць, адмовіцца ад чаго‑н. Я свайго не папушчу. □ Для Паходні касьба была першым сур’ёзным іспытам. Не дагледзець чаго, папусціць у дысцыпліне, пра якую вядзе размову штодня, — пойдзе так і ў жніво, і далей. Хадкевіч. // Разм. Тое, што і папусціцца (у 2 знач.). — О, як вы законы добра ведаеце, — сярдзіта крыкнуў Язэп, — скулу вам, а не штраф.. Гэта здзекі з мяне. Я не папушчу. Чарот.

2. што. Адпусціць, аслабіць, зрабіўшы даўжэйшым. Папусціць канцы вяроўкі. □ Я асцярожна ўзяў у рукі вудзільна і папусціў.. Але варта мне было аслабіць вуду, як паплавок кульнуўся і пайшоў на дно. Ляўданскі.

3. чым. Кінуць з размаху; запусціць. Папусціць каменем. □ [Чалавек] папусціў ламачынаю і якраз ўцэліў: востры сук сухой старадрэвіны разануў сабаку па баку. Чорны.

•••

Не папусціць у крыўду каго — тое, што і не даць у крыўду каго (гл. даць).

Папусціць лейцы — паслабіць увагу, патрабаванне, пільнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Griff

m -(е)s, -e

1) спарт. хва́тка, захо́п, прыём

ein iserner ~ — жале́зная хва́тка

2) схо́пліванне, хапа́нне

inen ~ in etw. (A) tun*запусці́ць руку́ ў што-н.

3) pl хі́трыкі, вы́круты

~e und Knffe — хі́трыкі і вы́круты

4) ру́чка, дзяржа́льна, рукая́тка, эфе́с; муз. грыф

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

уключы́ць

1. (увесці ў лік, склад) inschließen* vt; inreihen vt, infügen vt, hininnehmen* vt (прыняць); inbeziehen* vt, mtrechnen vt (у лік); ufnehmen* vt (у праграму, план); usbedingen vt (умовы);

2. (святло, радыё і г. д.) inschalten vt, schlten vt; in Gang stzen (запусціць);

уключы́ць ток den Strom inschalten;

уключы́ць счапле́нне аўта. inkuppeln vi;

уключы́ць ста́ртар аўта. nlassen* vt, den Mtor nlassen*;

эл. уклю́чана! ingeschaltet!;

уключы́ць парале́льна paralll schlten;

уключы́ць паслядо́ўна in Sri¦e [hintereinnder, in Rihe] schlten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спадаро́жнік м.

1. Gefährte m -n, -n; Risegefährte m;

спадаро́жнік жыцця́ Lbensgefährte m;

2. астр., касм. Satellt m -en, -en, Trabnt m -en, -en;

спадаро́жнік Зямлі́ rdsatellit m, rdtrabant m;

шту́чны спадаро́жнік Зямлі́ Sptnik m -s, -s, künstlicher rdtrabant [rdsatellit];

натура́льны спадаро́жнік natürlicher Satellt;

спадаро́жнік плане́ты Plantenmond m -es, Plantensatellit m;

метэаралагі́чны спадаро́жнік Wttersatellit m;

спадаро́жнік су́вязі Nchrichtensatellit m;

запусці́ць спадаро́жнік inen Sptnik strten;

вы́весці спадаро́жнік за ме́жы зямно́й атмасфе́ры den Satellten aus der Lfthülle hinusbefördern

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адско́чыць, ‑скочу, ‑скочыш, ‑скочыць; заг. адскоч; зак.

1. Аддаліцца ад каго‑, чаго‑н. хутка, скокам. [Хлопцы] рынуліся да труса, але з страшэнным крыкам адскочылі назад: нешта так ўкусіла іх за ногі, што аж уваччу пацямнела. Маўр. Як толькі.. [Турсевіч] адышоўся. Лабановіч зноў таемна пастукаў у шкло і борздзенька адскочыў. Колас. // перан. Размясціцца ў аддаленні. Ніводнага гуку ні на прыстані, ні на вёсцы, што адскочыла ў поле ад стромкага берага. Ракітны.

2. Ударыўшыся, стукнуўшыся аб што‑н., адляцець у процілеглым напрамку ці ўбок. Я падняў нават кій, намерваючыся запусціць ім у жалезную бочку.., але ў апошнюю хвіліну стрымаўся, бо пабаяўся, што адскочыць кій ад бочкі і яшчэ трапіць каму-небудзь у галаву. Карпюк.

3. Разм. Пачаць расці, адрасці. Пад яловаю лапай з сонечнага боку адскочыў кусцік зялёнай, па-вясноваму свежай травы. Лужанін.

4. Аддзяліцца, адарвацца, адляцець. На дзвярах вісеў замок. Даміра пакратаў за думку, яна адскочыла. Асіпенка. [Дзераш] разы чатыры ўдарыў.., потым падважыў пешняй, і цэлая ёмкая і важкая скіба гліны адскочыла. Шынклер.

5. Разм. Адлучыцца на кароткі час. [Вэня:] — Пакуль ты будзеш гэтым займацца [калоць свіней], я пехатой адскочу на хутары, прыгавару пару япрукоў. Чорны.

•••

Недалёка адскочыць — быць амаль аднолькавым з кім‑н. у чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)