Перапынак, перадышка ў якой‑н. рабоце, занятку; аддушына. Усе гэтыя часы .. [Зося] не спускала з сваіх вачэй дзіця, часта з ім гаварыла і знаходзіла разрыўку ў бесперапыннай рабоце.Чорны.«Нельга так бедаваць, як .. [Каспар], — падумаў Лайзан. — Нейкая разрыўка павінна быць для яго настрою. А так загубіць і сябе і дзяцей..»Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дакана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Давесці да знясілення, пагібелі; загубіць. Як ні мацаваўся Сулкоўскі, але настойка яго даканала.Чарнышэвіч.І памёр Тарас. Няволя З горам даканалі. Зашумелі сумна-сумна Дняпровыя хвалі.Купала.// Дакончыць што‑н., скончыць з чым‑н. — Сена ў стагах, лён у павецях, — пануе над іншымі тонкі, трошкі зрывісты голас, — засталася бульба. Даканаем яе — і баста.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угро́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
Разм.
1.Груб. Забіць. — А ты чаго маўчыш — вызверыўся .. [Кашын] на Севу. — Табе напляваць, што мяне бэсцяць і ўгробіць збіраюцца!Карпаў.
2. Сапсаваць, вывесці з ужывання. [Ладуцька:] — Паўтаратонку ўгробілі, дык цяпер вазі іх,..Хадкевіч.
3.перан.Загубіць, праваліць (якую‑н. справу і пад.). [Гаруноў:] — Дык што ж гэта ты, Андрэй Максімавіч, праваліў? Ты разумееш, якую ты прапанову ўгробіў?Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скасі́цьI
1.ábmähen vt;
скасі́ць траву́ Gras ábmähen;
2.перан. (загубіць, падарваць сілы) töten vt, zu Grúnde [zugrúnde] ríchten;
яго́ скасі́ла вайна́ der Krieg hat ihn getötet
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)