tickle2 [ˈtɪkl] v.

1. казыта́ць, ласката́ць; кало́цца; раздражня́ць;

My nose tickles. У мяне казыча ў носе.

2. прыно́сіць задавальне́нне; захапля́ць;

tickle one’s ears це́шыць слых

be tickled pink infml мо́цна ра́давацца, быць у захапле́нні;

tickle smb.’s fancy infml забаўля́ць, весялі́ць каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пялёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Суцэльны покрыў (туману, дажджу, снегу, дыму і пад.), які завалаквае, зацягвае што‑н. з усіх бакоў. І вось цяпер.. [снег] адразу шчодра заслаў зямлю сваёй пушыстай пялёнкай. М. Ткачоў. Лёгкі марозік зацяг[в]аў лужынкі тонкай пялёнкай лёду. Колас.

2. Прасцінка для ўкручвання, спавівання грудных дзяцей. Спрактыкаванымі рукамі жанчына ўкруціла дзіця ў пялёнку і пачала забаўляць. Даніленка. Каб заняць чым час, Саша бясконца перамывала пялёнкі і шыла што-небудзь для дзіцяці. Шамякін.

•••

З пялёнак — з ранняга дзяцінства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

panic

[ˈpænɪk]

1.

n.

1) па́ніка f., пярэ́палах -у m., сумятня́ f

2) Sl. ве́льмі заба́ўная асо́ба або́ рэч

2.

adj.

пані́чны

3.

v.

1) мо́цна хвалява́цца, нэрвава́цца, панікава́ць

2) мо́цна забаўля́ць, выкліка́ць захапле́ньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

beguile

[bɪˈgaɪl]

v.t.

1) ашу́кваць; зво́дзіць; падма́нваць

to beguile someone into doing something — ашука́нствам зму́сіць не́кага зрабі́ць штось

2) вы́маніць хі́трасьцю

3) забаўля́ць, займа́ць, весялі́ць

4) ба́віць, право́дзіць час

to beguile the tedious hours — ба́віць марко́тныя гадзі́ны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

entertain [ˌentəˈteɪn] v.

1. прыма́ць (гасцей); частава́ць;

They entertain a lot. У іх часта бываюць госці.

2. забаўля́ць;

Children’s TV not only entertains but also teaches. Дзіцячае тэлебачанне не толькі забаўляе, але і вучыць.

3. fml быць у ро́здуме (наконт чаго-н.);

entertain an idea разду́мваць;

entertain a hope спадзява́цца;

entertain a doubt сумнява́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

belstigen

1.

vt це́шыць, весялі́ць, забаўля́ць

2.

(sich)

1.

(mit D) забаўля́цца (чым-н.)

2) (über A) здзе́квацца (з каго-н.), смяя́цца (з каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Весяліць ’рабіць вясёлым, забаўляць, выклікаць весялосць’, сюды ж весяліцца ’рабіцца вясёлым’ (КТС, БРС, Касп.), укр. веселити(ся), рус. веселить(ся), ст.-рус. веселити (з XII ст.), польск. weselić (выходзіць з ужывання) ’весяліць, цешыць, радаваць’, weselić się ’весела праводзіць час, радавацца’ (ужывае А. Міцкевіч), в.-луж. wjeselić so ’радавацца’, чэш. veseliti se ’быць вясёлым, весяліцца’, славац. veseliť sa ’забаўляцца, радавацца, весяліцца’, славен. veséliti ’рабіць задавальненне, весяліць, радаваць, захапляць, быць мілым’, veselíti se ’радавацца, весяліцца, забаўляцца’, серб.-харв. весѐлити(се) ’тс’, макед. весели(се) ’весяліць’, балг. веселя(се), ст.-слав. веселити ’тс’. Праславянскі дзеяслоў, які выражае стан, утвораны ад veselъ (гл. вясёлы) і суф. ‑iti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мая́чыць1, ’выступаць на фоне чаго-небудзь, узвышацца над наваколлем’ (ТСБМ). Відавочна, з рус. мая́чить ’тс’, якое да маяк (гл.).

Мая́чыць2 ’рабіць паволі, з гультайствам, абы-як’ (Нас.), рус. валаг., разан. мая́чить ’рабіць праз сілу, ледзь-ледзь’, усх. ’марудзіць’, ма́ять ’мучыць’, балг. ма́язабаўляць, затрымліваць’, мая се ’бадзяцца без мэты’, ’здзіўляцца’. Роднасныя з лац. mōlēs ’цяжкасць, вага’, ст.-грэч. μώλυς, ст.-в.-ням. muoen ’працаваць, старацца’, muodi, гоц. afmauiþs ’стомлены’, muohî ’праца’, с.-в.-ням. müen, muowen ’працаваць’, і.-е. *mō‑ (Шмідт, KZ, 26, 5; Бернекер, 2, 7; Фасмер, 2, 587; БЕР, 3, 701–702).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

це́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак., каго-што.

1. Забаўляць, пацяшаць. [Невядома] каго елка больш цешыла: дзяцей ці дарослых! Таўлай.

2. Прыносіць асалоду, задавальненне; радаваць. Настрой быў ва ўсіх узняты, і гэта цешыла членаў камітэта. Пестрак. // Песціць (зрок, слых і пад.). Пяшчотныя гукі прыроды цешылі вуха. Маўр. [Тапурыя:] — Няхай жыве ўсё жывое і прыгожае, што чалавечае сэрца цешыць! Самуйлёнак.

3. Суцяшаць, супакойваць; абнадзейваць. Што з таго — слязой скупой Цешыць смутак над магілай брата. Кірэенка. Мінуў тыдзень, другі, і я ўсё цешыў сябе надзеяй, што Мухтару не спадабаецца там, сярод тых прышлых людзей. Васілёнак.

•••

Цешыць (пацяшаць) вока — радаваць, даваць асалоду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́віць, баўлю, бавіш, бавіць; незак.

Разм.

1. што. Праводзіць час за якім‑н. малаважным заняткам, у доўгіх гутарках, забавах. Пасля марозу дзённых дарог добра было чуць цяпло хаты, бавіць вечары на вячорках з дзяўчатамі, у гаворках з таварышамі. Мележ. Перакідваліся то жартам, то нязначным, пустым словам. Бавілі час, як ўмелі. Асіпенка. // Бескарысна траціць (час). Сілівон сядзеў на ахапку сухой асакі і, каб марна не бавіць час, выстругваў зуб’е для грабляў. Лынькоў. // Марудзіць, цягнуць (час). Бацька прыдзірліва сочыць, каб Юзік не ўставаў на наскі, знарок бавіць хвіліну і нарэшце .. здымае мерку. Хадановіч.

2. каго-што. Забаўляць. І нас, дзяцей, ён бавіў, як малых. Хведаровіч. // Весяліць, цешыць. Суседку нават бавіла бездапаможнасць Нюсі. Пестрак. У дзяцінстве апавядаюць казкі, і бавяць хлапечы розум у гэтых казках прыгожыя князёўны. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)