забаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каго (што).

Весяліць, пацяшаць чым-н. цікавым, забаўным.

З. дзяцей цацкамі.

З. публіку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забаўля́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. забаўля́ю забаўля́ем
2-я ас. забаўля́еш забаўля́еце
3-я ас. забаўля́е забаўля́юць
Прошлы час
м. забаўля́ў забаўля́лі
ж. забаўля́ла
н. забаўля́ла
Загадны лад
2-я ас. забаўля́й забаўля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час забаўля́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

забаўля́ць несов. развлека́ть; забавля́ть; увеселя́ть; занима́ть; см. заба́віць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

Весяліць, пацяшаць чым‑н. цікавым, забаўным. [Лабановічу] было надзвычайна вісела, язык развязаўся, ён забаўляў паненак; яны слухалі і смяяліся. Колас. [Эдвард Лявэр] узяў дзіця на рукі, прытуліў да сяк, падняў яго высока на руках, пачаў усміхацца, забаўляць дзіця, цмокаць яму губамі. Чорны. // Займаць гаворкай, адцягваць увагу ад чаго‑н. — Не забаўляй, вон з поля! — крычыць высокі. — Чаго зубы загаворваеш!.. Галавач. // Даглядаць, няньчыць. Цэлы дзень забаўляла бабка ўнучку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забаўляць unterhlten* vt; amüseren vt; zerstruen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пацяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго (што).

Весяліць, забаўляць.

П. дзяцей.

П. публіку жартамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забавля́ть несов. забаўля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заба́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які ўмее пацяшаць, забаўляць.

|| ж. заба́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць.

Зак. да забаўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́віць, ба́ўлю, ба́віш, ба́віць; незак. (разм.).

1. што. Бескарысна праводзіць час.

Б. вечары за картамі.

2. каго-што. Весяліць, забаўляць.

Б. дзіця.

|| наз. ба́венне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)