Не́рам (пером), у фразеалагізме пером лежиць ’моцна жадаць’. Няясна; павінна выводзіцца з незафіксаванага пер, магчыма, нерх? (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́сціць, пе́шчу, пе́сціш, пе́сціць; пе́шчаны; незак.

1. каго. Любоўна даглядаць, пялегаваць; патураць усім жаданням, балаваць.

П. дзяцей.

2. каго. Лашчыць, галубіць.

П. дачку.

3. перан., каго-што. Выклікаць прыемныя адчуванні (пра вецер, сонца і пад.).

Вецер песціць твар.

4. перан., што. Жадаць здзяйснення чаго-н. прыемнага.

П. надзею.

|| зак. вы́песціць, -пешчу, -песціш, -песціць; -пешчаны (да 1 знач.) і спе́сціць, спе́шчу, спе́сціш, спе́сціць; спе́шчаны (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ґе́ліць ’балець, нудзіць, ванітаваць, жадаць, карпець’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. gélti ’ныць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hanker

[ˈhæŋkər]

v.t.

1) (for) мо́цна хаце́ць, пра́гнуць чаго́

2) (after) жада́ць, пра́гнуць каго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Міжджэ́ць ’карцець’ (астрав., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. maũsti (1‑я ас. maũdžia) ’ныць’, ’жадаць’, ’сумаваць’, ’клянчыць’, ’клапаціцца, трывожыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бажа́ць ’моцна жадаць, прасіць’ (Нас.), бажа́ць (быжа́ць) ’хацець, жадаць’ (Бяльк.). Ст.-бел. бажати ’прасіць’ (Нас. гіст.: бажати о помочь). Рус. бажа́ть, бажи́ть, бажа́нить, баже́нить, укр. бажа́ти, бажи́ти, бага́ти, багну́ти, багти, багчи, польск. zabagać, чэш. bažiti se, zabahnouti. Вельмі няяснае слова. Знаходзяць сувязь з грэч. φώγω ’пяку, смажу’, ст.-в.-ням. bahhan ’пячы’. Семантычная паралель: польск. prażyć ’абпальваць, смажыць, сушыць’, pragnienie ’моцнае жаданне’; літ. garas ’выпарэнне, пара; моцнае жаданне’. Бернекер, 38; Фасмер, 1, 104–105. Іншыя версіі: 1) *bažati — каузатыў да *bežati (Остэн–Закен, IF, 22, 312 і наст.; супраць Бернекер, 38 і наст.; Ільінскі, ИОРЯС, 23, I, 127 і наст.); 2) сувязь з бог і грэч. φαγετν есці’ (Ільінскі, там жа; супраць, Фасмер, 1, 105); 3) запазычанне з цюрк. (уйгур. bakarmakжадаць’) неверагодна; 4) bag‑жадаць’ — метатэза з *gab‑ (параўн. літ. gobėtiжадаць, вымагаць’, gobùs ’прагны, скнара’); Петарсан, 5 і наст.; Махэк, 28, 5) сувязь з *bogatъ (*bažati ’хацець багацця’, Голуб-Копечны, 67); 6) сувязь з *bag‑ ’чырвоны, багровы’ (*bažati ’чырванець ад жадання’, Голуб-Копечны, 67; параўн. таксама Брукнер, 19). Этымалогія застаецца няяснай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віншаваць ’вітаць, славіць каго-небудзь з выпадку знамянальнай даты ці радаснай падзеі’ (БРС, КТС, Шпіл., Мал., Гарэц., Касп., Нас.), ст.-бел. виншоватижадаць’ (з XVI ст.). Укр. віншувати, вінчувати, польск. winszować ’віншаваць, выказваць пажаданні’, уст.жадаць што-небудзь каму-небудзь’; ’прасіць’. Бел. лексема запазычана з польск. winszować (< с.-в.-ням. wünschen) (Булыка, Запазыч., 64; Чартко, Дасл. (Гродна), 1967, 54; Карскі, Белорусы, 161).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дабро́, -а́, н.

1. Усё станоўчае, карыснае.

Жадаць дабра каму-н.

2. Добрыя справы, учынкі.

За маё д. ды мне ў рабро (з нар.). Зрабіць многа дабра людзям.

3. Маёмасць, рэчы, пажыткі (разм.).

У іх куфры поўныя дабра.

4. Што-н. нягоднае, непатрэбнае, дрэннае (разм., іран.).

Такога дабра нам і дарма не трэба.

Не з дабра — не ад добрага жыцця.

Не на дабро — пра тое, што можа прывесці да дрэнных вынікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

herbiwünschen

vt жада́ць, хаце́ць (прыбыцця, надыходу, канца чаго-н)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Прыя́ць ’спрыяць’ (ТСБМ, Мік., Нас., Бяльк., Мат. Гом., Ян., Мат. Маг.; паст., рагач., Сл. ПЗБ; ТС, ГЧ), ’гадзіць’ (люб., Нар. словатв.), прыя́ті, прыя́ты ’спрыяць; жадаць дабра, прыхільна ставіцца’ (Клім., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.), прыя́тэжадаць дабра, добра адносіцца да каго-небудзь’ (Сіг.); сюды ж вытворныя: прыя́т ’прыемнасць’ (Некр.), прыя́нне ’добразычлівасць, спагадлівасць’ (Нас., Яруш., Яўс.). Укр. старое прия́ти ’тс’, рус. прия́ть ’адносіцца прыхільна’, ц.-слав. приѩти, польск. (s)przyjać, в.-луж. přeć, přać, н.-луж. pśaś ’спрыяць, жадаць’, чэш. přáti, příti ’быць схільным, жадаць’, славац. priať ’спрыяць’, серб.-харв. прѝјати ’дасягаць поспеху, удавацца’, славен. príjati ’быць схільным’, балг. прия́я ’рабіць дабро, ставіцца прыхільна’. Прасл. *prijati. Роднасныя ст.-інд. priyas ’дарагі, дастойны’, авест. frya ’дарагі, каханы’, frīnãti ’цаніць, любіць’, гоц. frijôn ’любіць’, ням. freien ’сватаць’, лат. periêks ’радасць’ і інш. Гл. Траўтман, 231; Фасмер, 3, 369–370; Брукнер, 445; Голуб-Копечны, 299; Махэк₂, 490; БЕР, 5, 749; Сной₂, 575; ЕСУМ, 4, 586.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)