Раско́ль ’стары, зношаны венік’ (ст.-дар., Бел. дыял.). Няясна; магчыма, да ро́скадубец, розга’, гл. розга1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́ціць ’біць’ (Рамз.). Да лут1 (гл.) ’дубец’. Утворана, як хвастаць < ⁺хваст (параўн. укр. хваст ’зелле’, польск. chwasty ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тало́начка ’драўляная лыжачка’ (Сл. рэг. лекс.). Няясна; магчыма, звязана з польск. talon ’парожак у смычка’ (да лац. tālea ’палачка, дубец’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віці́на, ‑ы, ж.

1. Прут, дубец.

2. зб. Скручаная лаза, якой вяжуць плыты. Бярвенне, звязанае наспех віцінай, паціху ад моста адносіць рака. Машара.

3. Уст. Крытае судна для перавозкі збожжа па рацэ. Хадзіў на сплаў ён [Міхал], на віціны. Разоў са два схадзіў у Прусы — Куды не трапяць беларусы? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разка́ч ’зношаны венік’ (Янк. 1). Ад розга, роскадубец’ па мадэлі дзярка́ч, паколькі такі венік мае вострыя тоўстыя галінкі, параўн. разгачы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

накі́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Адзенне без рукавоў, якое накідваецца на плечы. Плашч-накідка. □ На плячах [хлопчыка] кароценькая накідка ці плашч, а ў руках нібы дубец, толькі сплецены з раменьчыкамі. Маўр.

2. Пакрывала на падушкі. Вышываная накідка. □ Ганна.. прыгладзіла пасцель і паправіла накідку на падушках. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́зга, ‑і, Р мн. ‑заг; ж.

1. Тонкая гнуткая галінка, дубец. Сталым крокам між бярозак З сябрам-кіем ён [Сымон] ідзе, А з ім лісце ў гушчы розаг Мову згодную вядзе. Колас.

2. звычайна мн. (ро́згі, ‑заг). Удары, пакаранне такімі дубцамі. Адной жанчыне, якая супраціўлялася, не хацела аддаць масла, тут жа ўсыпалі розаг. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лазі́на, ‑ы і лазіна́, ы́, ж.

Сцябло або галінка лазовага куста. З гушчару вылез стары гадоў сямідзесяці, узброены адным сцізорыкам ды зрэзанай лазінай. Шамякін. // Абл. Лазовы куст. Варановіч сеў на травяністую броўку пад разгалістай лазінай, апусціўся за ім і Шалюта. Дуброўскі. // Лазовы дубец. Наганяць каня лазінай. Пугаўё з лазіны. □ [Ціток] згамтаў .. [паддзёўку] у камяк, перавязаў кручанай лазіной і панёс. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Мыце́чка, лін. мытечка ’вязка сушаных уюноў’ (Сл. Брэс.). Да вітка (гл.) ’прут, дубец’. Параўн. серб.-харв. витка ’прут для пляцення кошыкаў’, ст.-бел. вить, виць ’лаза, скрутак шнуроў’. Роднасныя да віць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стусі́на, ‑ы, ж.

Разм. Прут, дубец. Пакручваючы над жывёлінамі стусінай, я раз-пораз пакрыкваў на іх: «Цоб, цабе!» Сабаленка. // Гібкае пугаўё. [Адзін дзядзька:] — Нехта пугу з сядзення выцягнуў. І такая ж была пуга, каб ён не спажыў яе! Стусіна, у краме куплена. Чорны. // перан. Пра высокага тонкага чалавека. — Ну, ну... сам ты трыбунал, бачыш, як пагладзеў, а быў, як стусіна, — пажартавала байчэйшая. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)