дубе́ц

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дубе́ц дубцы́
Р. дубца́ дубцо́ў
Д. дубцу́ дубца́м
В. дубе́ц дубцы́
Т. дубцо́м дубца́мі
М. дубцы́ дубца́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дубе́ц, -бца́, мн. -бцы́, -бцо́ў, м.

Тонкі гібкі прут.

З дубцоў плятуць кашы.

Не гані каня дубцом, а гані аўсом (з нар.).

|| памянш. ду́бчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дубе́ц, -бца́ м. хворости́на ж., хлыст; прут;

з дубцо́ў пляту́ць кашы́ — из пру́тьев плету́т корзи́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дубе́ц, ‑бца, м.

Тонкі гібкі прут; розга. Біць дубцом. □ Дзімка перадаў Крывачубу вуду, рыбу, нанізаную на лазовы дубец, і бягом кінуўся да Сяргея. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дубе́ц м Grte f -, -n, Rte f -, -n; Ritpeitsche f -, -n;

біць каго-н дубцо́м j-n mit iner Rte schlgen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Дубе́цдубец’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Рус. ду́бе́ц ’палка, дубец’, укр. дубе́ць ’тс’. Вытворнае (спачатку, магчыма, толькі памяншальнае ’малы, малады дуб’) ад прасл. ’дуб’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 95–96.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дубец, розга, прут, лазіна; хварасціна, хлабысціна (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

гну́ткі, -ая, -ае.

Здольны лёгка гнуцца, гібкі.

Г. дубец.

|| наз. гну́ткасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж.

1. Прут, дубец.

2. зб. Скручаная лаза, якой вяжуць плыты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хворости́на ж. дубе́ц, -бца́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)