Пра каго‑н. незвычайна высокага росту або пра што‑н. вялікіх памераў. Інстытуцкі велікан Іван Вараціла і, усяго росту падпахі яму, Дрозд Мікалай.. забаўлялі студэнтаў.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпаркано́гі, ‑ая, ‑ае.
Які хутка ходзіць і бегае. Шпарканогі заяц. □ — А што лепш, Пеця, — шпарканогі кенгуру ці галапузы дрозд?Ракітны.Завывае, бы ў лесе ваўчыца, Шпарканогі кур’ерскі цягнік.Чарнушэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
kos
м.заал. чорны дрозд (Turdus merula L.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
kwiczoł
м.заал.дрозд-рабіннік (Turdus pilaris L.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
цёхкаць, ‑ае; незак.
Разм. Абзывацца гукамі, падобнымі на «цёх-цёх» (пра салаўя). Цёхкае салавей, прысвіствае дрозд, і, як заўсёды, укладае некага спаць перапёлка.Сачанка.У лазовых кустах усё яшчэ цёхкалі салаўі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыракаску́лы, ‑ая, ‑ае.
Які мае шырокія скулы. Гэта сапраўды быў Дрозд — шыракаскулы, са смяшлівымі вачыма.Хомчанка./узнач.наз.шыракаску́лы, ‑ага, м.— Няўжо так і не помніш? Хе-хе-хе! — засмяяўся шыракаскулы.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кос ’чорны дрозд’ (Маш.). Укр.кіс ’тс’, рус.кос ’шпак’, балг.кос ’чорны дрозд’, серб.-харв.ко̑с, славен.kós ’тс’, польск.kos, чэш.kos, славац.kos, в.-луж.kos, н.-луж.kos ’тс’. Да прасл.kosъ, калі прыняць думку аб генетычнай сувязі з kosъ ’косы’ (Ваян, RÉS, 35, 94–95). Этымалогія гэта цалкам адвольная. Таксама цяжка адказаць на пытанне, ці звязана генетычна *kosъ з літ.šėše ’тс’ (Брукнер, 259) (параўн. прасл.kosa і ст.-інд.śásati ’рэжа’). Але найбольш верагодным здаецца вывядзенне славянскіх паралелей з прасл.kopsъ (Мейе, MSL, 18, 171–172), якое, аднак, мы лічым палеабалканізмам у праславянскай мове: ст.-грэч.κόψιχος κόσσυφος ’чорны дрозд’. Кноблах (Glotta, 57, 1—2, 76–77) звязвае абедзве назвы са ст.-грэч.κόπτω ’капаць’ і прасл.kopati.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГІДРО́ГРАФ (ад гідра... + ...граф),
храналагічны графік штодзённых расходаў вады за пэўны перыяд у пэўным створы вадасцёку. Будуецца паводле звестак пра расход вады ў месцы назірання за сцёкам у вызначаны адрэзак часу. Адрозніваюць гідрограф разводдзя, паводкі, сезона, за каляндарны або гідралагічны год; бывае адзінкавы, абагульнены (разводдзя і паводкі), тыповы (за год). Служыць асновай для выдзялення крыніц жыўлення вадацёку. Выкарыстоўваецца ў гідратэхн. праектаванні і воднагасп. разліках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБІ́ННІК, дрозд-рабіннік (Turdus pilaris),
птушка роду драздоў сям. драздовых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў Еўропе і Азіі. Жыве на ўзлесках, у рэдкалессі, па далінах рэк, у парках, садах. Селіцца на дрэвах парамі і калоніямі. На Беларусі пралётны, пералётны і часткова зімуючы від.
Даўж. да 29 см, маса да 103 г. Корміцца насякомымі, інш. дробнымі беспазваночнымі, восенню і зімой ягадамі. Адкладвае да 7 яец, двойчы за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэкламава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., каго-што.
Аб’явіць (аб’яўляць) аб чым‑н., карыстаючыся сродкамі рэкламы. Будаўнічая кампанія рэкламавала продаж гатовых дамоў.Лынькоў.// Расхваліць (расхвальваў) з мэтай папулярнасці. — Гэта ўсё новы старшыня! — рэкламаваў свайго сябра Дрозд.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)