ДРОЗД (Валянцін Пятровіч) (16.9.1906, г. Буда-Кашалёва Гомельскай вобл. — 29.1.1943),

віцэ-адмірал (1941). Скончыў Вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя Фрунзе (1928), служыў на караблях Балт. флоту (БФ). Удзельнік грамадз. вайны ў Іспаніі (інструктар-саветнік рэсп. флоту ў 1936—37). З 1938 камандуючы Паўн. флотам, удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. З вер. 1940 нач. Чарнаморскага вышэйшага ваен.-марскога вучылішча. З лют. 1941 камандзір атрада лёгкіх сіл БФ, у пач. Вял. Айч. вайны на чале атрада караблёў БФ прарваўся з Таліна ў Кранштат. З вер. 1941 камандуючы эскадрай караблёў БФ; удзельнік абароны Маанзундскіх а-воў, эвакуацыі абаронцаў п-ва Ханка, абароны Ленінграда. Загінуў на лядовай трасе пад Кранштатам. Яго імем названы эсмінец БФ (гл. «Віцэ-адмірал Дрозд») і вял. процілодачны карабель Паўн. флоту. У Буда-Кашалёве помнік.

Р.К.Паўловіч.

В.П.Дрозд.

т. 6, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРОЗД (Мікалай Пракопавіч) (падп. псеўд. Дзядзька Вася; 1890, в. Селішча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 1943),

удзельнік Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. З 1939 працаваў на лямцавай ф-цы «Чырвоны Кастрычнік». У час акупацыі Мінска ням.-фаш. захопнікамі арганізаваў і ўзначаліў падп. групу. На яго кватэры захоўваліся зброя, боепрыпасы, медыкаменты, хаваліся падпольшчыкі і ваеннаслужачыя, якія трапілі ў акружэнне, у 1941 адбыліся 2 пасяджэнні Мінскага падп. гаркома КП(б)Б. Д. удзельнічаў у аперацыі па знішчэнні В.Кубэ. 24.9.1943 Д., яго жонка і дачка Рэгіна арыштаваны і пасля катаванняў загублены ў Трасцянецкім лагеры смерці.

М.П.Дрозд.

т. 6, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРОЗД (Станіслаў Сцяпанавіч) (н. 5.1.1936, в. Пушча Лагойскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны эканаміст. Канд. эканам. н. (1974). Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1958), Акадэмію нар. гаспадаркі пры Саўміне СССР (1985). У 1978—83 дырэктар Гомельскага з-да пускавых рухавікоў, у 1984—87 у Мін-ве трактарнага і с.-г. машынабудавання. У 1987—92 — ген. дырэктар ВА «Гомсельмаш». З 1993 у Гомельскім політэхн. ін-це, з 1995 праф., заг. кафедры эканомікі і кіравання прамысл. прадпрыемствам. Даследуе праблемы павышэння эфектыўнасці вытв-сці на прадпрыемствах трактарнага і с.-г. машынабудавання. Аўтар навук. прац, навуч. і навуч.-метадычных дапаможнікаў па эканам. і сац. праблемах.

Тв.:

Хозяйственный расчет и стимулы на промышленном предприятии. Мн., 1972 (у сааўт.);

Проблемы стабилизации трудовых коллективов. Мн., 1982 (у сааўт.).

т. 6, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРОЗД (Лявонцій Мікалаевіч) (24.1.1921, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 1.6.1982),

бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд. пед. н. (1958), праф. (1978). Скончыў і Мінскі пед. ін-т (1952). З 1956 у Гродзенскім пед. ін-це (з 1958 прарэктар). У 1962—80 у Мінскім пед. ін-це (з 1967 заг. кафедры педагогікі). Даследаванні па гісторыі педагогікі і гісторыі агульна- і адук. школы Беларусі, дыдактыцы і тэорыі выхавання, праблемах педагогікі вышэйшай школы.

Тв.:

Развитие средней общеобразовательной школы в Белоруссии, 1917—1941. Мн., 1986;

Асвета ў БССР у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі і стварэння фундаменту сацыялізма (1921—1931 г.) // Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968;

Развитие педагогической науки в БССР: Краткий обзор (19 19—1979) // Педагогика: Вопр. истории школы и пед мысли в БССР. Мн., 1980. Вып. 18.

т. 6, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пеўчы дрозд 12/46 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дрозд А. А. 12/466

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дрозд Е. П. 11/615

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дрозд М. Дз. 8/134

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дрозд М. Н. 8/258

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дрозд У. Л. 8/127

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)