Ташну́ — пабочнае слова ’гэта ж трэба, такое дзіва’. З *то‑ж‑ну, гл. та (то), ж(а), ну.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАВАЛЮ́К (Аўгіння) (сапр.Сідаровіч Яўгенія Трафімаўна; н. 13.3.1934, в. Стральцы Гродзенскага р-на),
бел. паэтэса, перакладчыца. Скончыла Гродзенскі пед.ін-т (1959). Працавала настаўніцай у Рызе (1959—78), у Міжгаліновым ін-це павышэння кваліфікацыі спецыялістаў нар. гаспадаркі Латвіі (1978—82). З 1987 настаўнічае ў С.-Пецярбургу. Друкуецца з 1952. У зб-ках паэзіі «Белае дзіва» (1964, для дзяцей), «Маўклівыя скарбы» (1966), «Кропля бурштыну» (1974), «Імгненняў след» (1987) раскрывае драматызм чалавечых узаемаадносін, пачуццяў кахання, мацярынства, любоў да роднага краю, маральна-этычныя праблемы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
удиви́тельно
1.нареч. дзіво́сна, дзі́ўна; (чудесно) цудо́ўна; (необычайно) надзвыча́йна, надзвы́чай; (очень) ве́льмі; (на диво) на дзі́ва; (на удивление) на здзіўле́нне;
он удиви́тельно поёт ён дзіво́сна (цудо́ўна) спява́е;
всё э́то бы́ло удиви́тельно интере́сно усё гэ́та было́ надзвыча́йна (надзвы́чай, ве́льмі) ціка́ва;
молода́я удиви́тельно хороша́ малада́я на дзі́ва прыго́жая;
2.безл., в знач. сказ.дзі́ва, дзі́ўна, дзі́ўная рэч;
удиви́тельно, как ты не простуди́лсядзі́ва, як ты не прастудзі́ўся;
и не удиви́тельно і не дзі́ва;
мне кра́йне удиви́тельно твоё уча́стие в э́том де́ле мне ве́льмі дзі́ўна (дзі́ва), што ты ўдзе́льнічаеш у гэ́тай спра́ве, мне ве́льмі дзі́ўным здае́цца твой удзе́л у гэ́тай спра́ве;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БЯРО́ЗАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА, Бярозавае возера,
у Беларусі, ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 23 км на З ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 4,9 км², даўж. 4,1 км, найб.шыр. 1,5 км, найб.глыб. 3,9 м, даўж. берагавой лініі 12 км. Пл. вадазбору 458 км².
Схілы катлавіны выш. 3—5 м, усх. пад лесам і хмызняком, на З і ПдЗ разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя і сплавінныя. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае. Зарастае. Злучана ручаём з воз. Глыбач, праз возера працякае р.Дзіва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Д,
пятая літара бел. і некаторых інш.слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай Д («дабро»), што ўзнікла на аснове грэка-візант. устаўнай Δ («дэльта»), У старабел. графіцы абазначала гукі «д», «д’», «дз’» («вода», «день», «людзи»), мела таксама лічбавае значэнне «чатыры». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумны звонкі выбухны пярэднеязычны гук «д» («дарога», «дуброва»), а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў — парны да яго па звонкасці-глухасці гук «т» («кладка», «сад»). Уваходзіць у склад дыграфаў «дж» («ураджай») і «дз» («дзіва»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
змру́жыцца, ‑жыцца; зак.
Абл. Заплюшчыцца, самкнуцца (пра вочы, павекі). Якое дзіва тут, Што змружацца павекі: Ад рання інстытут, Пасля — бібліятэкі.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Wúnderdingn -(e)s, -e дзі́ва, цуд;
~ tréiben* рабі́ць цуд
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
наўздзі́ў, прысл. і прыназ.
1.прысл. На дзіва; надзвычайна. Трава.. [на лузе] была балотная, наўздзіў рослая, густая.Сачанка.Раніца настала наўздзіў спакойная і прыгожая.Дуброўскі.Адзенне на ўсіх [людзях] было наўздзіў абшарпанае, заношанае.Лынькоў.
2.прыназ.зД. Спалучэнне з прыназоўнікам «наўздзіў» выражае аб’ектныя адносіны: на дзіва каму‑, чаму‑н. Бацька.. зусім нечакана, наўздзіў суседзям захапіўся вудамі.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здзіў, здзіву, м.
Разм.Дзіва, здзіўленне. Хаця ўсё лета ў той год было пагодлівае, але гэта нядзеля выдалася на здзіў яснай.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чу́доср. (мн.чудеса́)
1. цуд, род. цу́ду м.; (диво)дзі́ва, -ва ср.;
соверши́ть чу́до зрабі́ць цуд;
чу́дом спасти́сь от сме́рти цу́дам вы́ратавацца ад сме́рці;