Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЛО́НДАНСКІ ДАГАВО́Р 1854,
пагадненне паміж Вялікабрытаніяй, Францыяй і Турцыяй аб ваенным саюзе супраць Расіі. Падпісаны 10 крас. ў Лондане, у перыяд Крымскай вайны 1853—56, пасля аб’яўлення Вялікабрытаніяй і Францыяй вайны Расіі (15—16 сак. 1854). Л.д. дапаўняў і пашыраў Канстанцінопальскі саюзны дагавор, заключаны паміж гэтымі дзяржавамі 12.3.1854. Паводле Л.д. Вялікабрытанія і Францыя абавязаліся дапамагаць Турцыі, паслаць дастатковую колькасць сваіх войск на еўрап. і азіяцкі тэатры ваенных дзеянняў, дзейнічаць сумесна і неадкладна. Турцыя ў сваю чаргу пазбаўлялася права ўступаць у любыя перагаворы з Расіяй без паведамлення і згоды саюзнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
насу́страч, прысл. і прыназ.
1.прысл. У напрамку, процілеглым каму-, чаму-н., што рухаецца, набліжаецца.
Ісці н. брату.
2.прыназ. з Д. Ужыв. для ўказання на прадмет ці асобу, да якіх спераду ці наперарэз ім хто-, што-н. рухаецца.
Кінуцца н. танкам.
Выйсці н. гасцям.
◊
Ісці насустрач — дапамагаць каму-н., спачувальна адносіцца да каго-, чаго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паку́ль.
1.прысл. На працягу некаторага часу.
Пастой п. тут.
П. нічога не вядома.
2.злуч. На працягу таго часу як.
П. дзяўчына вучыцца, трэба ёй дапамагаць.
3.злуч. Да той пары як.
Не пайду, п. не скончу работы.
◊
Пакуль што (разм.) — пакуль (у 1 знач.), незалежна ад таго, што можа здарыцца потым.
Пакуль што мы тут усім задаволены.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Перабабіць (перэбабіць) ’прыняць дзіцё ад парадзіхі’ (Кос.). Да ба́біць (гл.) ’рэзаць пупавіну’ (< прасл.*babiti ’дапамагаць парадзісе ў час родаў’), семантыка якога зацямнілася, таму ўжыта прыстаўка пера- з пераразаць (пупавіну).
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КАРДЫ́СКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1661 Падпісаны паміж Расіяй і Швецыяй 1 ліп. ў мяст. Кардыс
(цяпер Кярдэ каля г. Тарту, Эстонія). Канчаткова завяршыў рас.-швед. вайну 1656—58. Апынуўшыся ў неспрыяльных умовах (шэраг паражэнняў ад войск Польшчы і ВКЛ, заключэнне Аліўскага міру 1660 паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй),
Расія ў абмен на згоду Швецыі не дапамагаць Рэчы Паспалітай у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 саступала Швецыі гарады, якія раней утрымлівала паводле Валіесарскага дагавора 1658 і пагаджалася на аднаўленне рас.-швед. мяжы, устаноўленай Сталбоўскім мірам 1617 (без выхаду да Балтыйскага м.). У 1683 дагавор пацверджаны без змен.