Першыя сістэматызаваныя гідрагеалагічныя даследаванні на тэр. Беларусі праведзены ў 1873—98 Зах. экспедыцыяй пад кіраўніцтвам генерала І.І.Жылінскага, якая вывучала ўмовы асушэння балот Палескай нізіны. У сав. час комплексныя гідрагеал. даследаванні адноўлены, грунтоўна яны праведзены ў басейне р. Свіслач (1928), у выніку чаго выяўлены крыніцы водазабеспячэння Мінска. У 1929—35 дзейнічаў Інстытут геалогіі і гідрагеалогіі АНБССР, з 1935 — сектар гідрагеалогіі і інжынернай геалогіі ў Ін-це геал. навук АН. У 1936 на базе свідравіны, якая ўскрыла мінер. воды ў Бабруйску, пабудавана першая на Беларусі водалячэбніца. У 1944 складзены першы кадастр падземных вод. У 1945—46 складзены дробнамаштабныя гідрагеал. карты Беларусі, вывучаны хімізм і асн. элементы балансу падземных вод. З 1958 вядзецца сярэднемаштабная геолага-гідрагеал. здымка, з 1970 — гідрагеахім. здымка.
З пачатку 1990-х г. шырока вядуцца даследаванні па пошуку, народнагаспадарчым і медыкабальнеалагічным выкарыстанні мінер. падземных вод краіны. У выніку адкрыта шмат тыпаў мінер. вод, на базе якіх ствараюцца водалячэбніцы ў санаторыях, дамах адпачынку, прафілакторыях; створана новая галіна гаспадаркі — разліў у бутэлькі лячэбных вод; калектыў даследчыкаў (С.П.Гудак, Э.С.Кашыцкі, А.В.Кудзельскі, М.У.Нячаеў, П.З.Хоміч, М.Г.Ясавееў) адзначаны Дзярж. прэміяй Рэспублікі Беларусь (1998). У 1990—2000-я г.асн. акцэнт у навукова-прыкладных даследаваннях рабіўся на гідраэкалагічныя вышуканні; распрацавана навук. абгрунтаванне новай навукі гідрагеаэкалогіі, якая аб’ядноўвае гідрагеалогію, экалогію, геалогію, геаграфію і інш. навукі. Рэсурсы і хім. састаў падземных вод і расолаў, умовы іх фарміравання, прынцыпы аховы і рацыянальнага выкарыстання даследуюць у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі (Г.В.Багамолаў, М.Ф.Казлоў, А.В.Кудзельскі, В.І.Пашкевіч, У.М.Шымановіч, М.Г.Ясавееў), у Бел. н-д. геолагаразведачным ін-це (С.П.Гудак, А.П.Лаўроў, Г.Л.Фурсікаў), Бел. геолага-гідрагеал. экспедыцыі (У.С.Альхавік, У.А.Зубок, У.Дз.Коркін), Гомельскім ун-це (В.Г.Жогла), Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (В.П.Рагуновіч, В.С.Усенка, М.М.Чарапанскі) і інш.
root and branchгрунто́ўна, карэ́нным чы́нам; радыка́льна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
réichlich
1.a (больш чым) дастатко́вы, шчо́дры;
das ist étwas ~! (аб непрыемнасцях) гэ́та ўжо зана́дта
2.adv удо́сталь, з лі́шкам, ве́льмі, грунто́ўна;
es ist ~ Platz ме́сца дастатко́ва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пра́віла, ‑а, н.
1. Палажэнне, якое вырашае тую або іншую заканамернасць. Разам [піянеры] рашалі задачы, пісалі дыктоўкі, вучылі правілы.Шыловіч.
2.звычайнамн. (пра́вілы, правіл). Пастанова, палажэнне, якія абавязваюць захоўваць пэўны парадак пры выкананні чаго‑н. Правілы вулічнага руху. Захоўваць правілы канспірацыі.
3. Норма паводзін, прывычка. [Камісар] выйшаў з палаткі, каб праверыць перад сваім адпачынкам вартавых, што было ў яго непарушным правілам.Шамякін.У бацькі было правіла: дасягнуў паўналецця — жыві сваім одумам.Навуменка.
•••
Складанае трайное правіла — правіла для рашэння задач, у якіх велічыні звязаны прамой і адваротнай прапарцыянальнай залежнасцю.
Па ўсіх правілах — так, як трэба.
Па ўсіх правілах мастацтва (часцейіран.) — грунтоўна, акуратна, улічваючы ўсе дэталі пры выкананні чаго‑н.
Узяць за правілагл. узяць.
Як правіла — звычайна, пераважна, найчасцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТАЦІ́ШЧАЎ Васіль Мікітавіч (29.4.1686. каля г. Пскоў, Расія — 26.7.1750),
расійскі дзярж. дзеяч, гісторык. Род Т. паходзіў ад смаленскіх князёў. Удзельнік Паўночнай вайны 1700—21, у т. л. баявых аперацый 1705—06 на тэр.ВКЛ і Польшчы, Палтаўскай бітвы 1709. Выконваючы ваен.-дыпламат. даручэнні Пятра I за мяжой, Т. узбагаціў свае веды ў галінах філасофіі і гісторыі, геаграфіі і горнай справы, эканам. і паліт. вучэнняў, што пазней дазваляла яму грунтоўна асвятляць адпаведныя пытанні ў сваіх творах і запісках. У 1720—22 і 1734—37 кіраўнік казённых заводаў на Урале, заснаваў г.Екацярынбург (1721); 1741—45 астраханскі губернатар. Аўтар прац па гісторыі, геаграфіі, філасофіі, эканоміцы (пры яго жыцці амаль не друкаваліся). На падставе шматлікіх летапісаў і інш. крыніц стварыў абагульняльную працу «Гісторыя Расійская з самых старажытнейшых часоў» (кн. 1—5, 1768—1848), дзе ўпершыню ў рас. гістарыяграфіі зрабіў спробу знайсці заканамернасці ў гіст. развіцці Расіі; гіст. прагрэс звязваў з развіццём асветы. Сярод выкарыстаных Т. крыніц былі летапісы, якія не дайшлі да нашага часу, у т. л. адзін са спісаў Полацкага летапісу. Па яго творах удакладняюцца многія падзеі з гісторыі Беларусі: месца бітвы кн. Уладзіміра Святаславіча з Яраполкам (на р. Друць), прычыны нападу Уладзіміра Святаславіча на Полацк у 980 (напад полацкага кн. Рагвалода на ўладанні Ноўгарада), уладкаванне спраў полацкіх князёў з Уладзімірам Усеваладавічам Манамахам у 1121, час заснавання Навагрудка (1044), Барысава (1102), акалічнасці ўзнікнення ВКЛ (вакол Навагрудскага княства), помсты Войшалка забойцам яго бацькі Міндоўга і інш. Т. упершыню даследаваў паходжанне тэрміна Белая Русь, які лічыў указаннем на прыгажосць і багацце гэтай зямлі і адносіў яго ўзнікненне да 12 ст. Даследаваў узнікненне герба ВКЛ«Пагоня», які лічыў запазычаным у стараж.-рус. княстваў. Т. паклаў пачатак этнаграфіі і крыніцазнаўства ў Расіі, упершыню апублікаваў Рускую праўду, Судзебнік 1550. Аўтар першага рас.энцыкл. слоўніка — «Лексікон расійскі гістарычны, геаграфічны, палітычны і грамадскі» (ч. 1—3, 1793, да літары «К»). Да праблем эканам. развіцця Расіі Т. падыходзіў з пазіцый развітога меркантылізму, адводзячы дзяржаве вырашальную ролю ў кіраўніцтве эканам. жыццём краіны. У працах па эканоміцы абгрунтоўваў тэорыю «гандл. балансу» і значную ролю купецтва ў павелічэнні даходаў дзяржавы. Адным з першых выказаў меркаванні аб неабходнасці банкаў, у т. л. для крэдытавання прам-сці і гандлю.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—8. М., 1994—96;
Записки. Письма, 1717—1750 гг.М., 1990.
Літ.:
Юхт А.И. Государственная деятельность В.Н.Татищева в 20-х — начале 30-х гг. XVIII в. М., 1985;
Шакинко И.М. В.Н.Татищев. М., 1987;
Кузьмин А.Г. Татищев. 2 изд. М., 1987;
Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. Мн., 2000;
Штыхаў Г.В. Дзевяць стагоддзяў Барысава. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
detail
[ˈdi:teɪl]1.
n.
1) падрабя́знасьць, дэта́ль, ча́стка f.
to go into details —
а) паглыбля́цца ў падрабя́знасьці
б) грунто́ўна разгляда́ць
2) падрабя́зная справазда́ча; дэталіза́цыя f.
in detail — падрабя́зна
3) Milit. нарад -у m., кама́нда f.
2.
v.t.
1) падрабя́зна раска́зваць, увахо́дзіць у падрабя́знасьці
2) Milit. пасыла́ць, прызнача́ць у нара́д, кама́нду
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПСІХАЛАГІ́ЧНАЯ ШКО́ЛАў літаратуразнаўстве,
навуковы кірунак, што склаўся ў Зах. Еўропе і Расіі на аснове філасофіі пазітывізму ў апошняй чвэрці 19 ст. і існаваў да 1920-х г.Асн. прадметам вывучэння быў унутр. бок маст. творчасці — матывы душы аўтара, што спрыяюць нараджэнню твора, і працэсы, што адбываюцца ў свядомасці чытача. П.ш. мела пашырэнне ў зах.-еўрап. эстэтыцы (В.Вунт, В.Вец, І.Фолькельт, Э.Эльстэр у Германіі, С.Жырардэн у Францыі), дзе моцным быў яе псіхафізіялагічны кірунак, што перабольшваў ролю біял. фактараў у эстэт. дзейнасці чалавека і паўплываў на фарміраванне тэорыі псіхааналізу З.Фрэйда. Грунтоўна, на ўзроўні навук.-пазітыўнага пазнання тут вывучалася псіхалогія творчасці, значнае месца ў творчым працэсе адводзілася інтуіцыі, падсвядомасці. У рус.літ.-знаўстве П.ш. прадстаўлялі А.А.Патабня і яго вучні — Дз.М.Аўсяніка-Кулікоўскі, Т.Райнаў, М.С.Грыгор’еў і інш. П.ш. працягвала ідэі культурна-гістарычнай школы — пра сувязі л-ры з матэрыяльным і духоўным развіццём грамадства або асяроддзя (разумеючы яго як дыферэнцыраванае цэлае, што па-рознаму ўздзейнічае на мастака — асобу псіхалагічна непаўторную) і на першы план у маст. творчасці ставіла індывідуальны аўтарскі пачатак. Паводле канцэпцыі П.ш., творчы працэс — акт самавыяўлення мастака, вызвалення яго ад маральна-псіхал. грузу, цяжару думак і пачуццяў; сакрэты творчасці — у таямніцах аўтарскага «я», складанасці яго інтэлектуальна-душэўнага комплексу. Грамадская абумоўленасць маст. творчасці для іх была другарадным фактарам, бо лічылі, што жыццё ўплывае на мастака ў залежнасці ад канкрэтных носьбітаў гэтага ўплыву. Паняцце «ўнутранай формы слова» (сінонім паняцця «вобраз»), якое ўвёў у навук. ўжытак Патабня, стала стрыжнем яго паэтыкі, дзе праблемы лінгвістыкі і літ.-знаўства разглядаліся непадзельна. Аўсяніка-Кулікоўскі вылучаў 2 тыпы творчасці — назіральны (рознабаковае, больш дакладнае, праўдападобнае адлюстраванне) і эксперыментальны (аднабаковае, больш умоўнае). Ён расчляняў л-ру на вобразную (эпас і драма) і лірычную (лірыку) і тлумачыў апошнюю як асобны від творчасці, што аперыруе не вобразамі, а непасрэднымі эмоцыямі, што ствараюцца рытмам гукавога і пачуццёвага характару. П.ш. праяўлялася, хоць і скупа, у бел.літ.-знаўстве ў 2-й пал. 1920-х г. як процідзеянне вульгарна-сацыялаг. канцэпцыям. А.Бабарэка, абгрунтоўваючы эстэт. сутнасць л-ры і навук. асновы крытыкі, падкрэсліваў значэнне суб’ектыўна-псіхал. фактару, ролю аўтарскага ўяўлення ў літ. творчасці («З далін на ўзвышшы», «Аб разуменні мастацкай творчасці і некаторых пытаннях у вывучэнні мастацкай літаратуры» і інш.). З індывід. псіхалогіяй пісьменніка лічыўся і М.Піятуховіч («Нарысы гісторыі беларускай літаратуры», 1928). І.Замоцін ідэі П.ш. прымаў як элемент сінтэзу яго літ.-знаўчай тэорыі. На іх абапіраўся М.Каспяровіч, раскрываючы ўнутр. складанасць творчасці пісьменнікаў («Матывы барацьбы ў творчасці М.Багдановіча» і інш.).
Літ.:
Потебня А. Мысль и язык. 5 изд. Харьков, 1926;
Осьмаков Н.В. Психологическое направление в русском литературоведении: Д.Н.Овсянико-Куликовский. М., 1981;
Мушынскі М. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 20—30-я гг.Мн., 1975;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
spell3[spel]v.(speltorspelled)
1. піса́ць або́ вымаўля́ць сло́вы па лі́тарах;
spell backward чыта́ць або піса́ць у адваро́тным пара́дку (пра літары слова);
How do you spell your name? Як пішацца тваё імя?
2. зна́чыць, цягну́ць за сабо́ю;
This weather spells ruin for many farmers. Гэтае надвор’е – катастрофа для многіх фермераў .
spell out[ˌspelˈaʊt]phr. v.
1. расшыфро́ўваць, разбіра́ць па лі́тарах
2. растлума́чваць дэталёва і грунто́ўна;
It is time to spell out what we want. Пара сказаць прама, чаго мы хочам.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
аслабані́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.
Разм.
1.што. Зрабіць пустым, парожнім, нічым не занятым. Госці.. павесілі верхнюю вопратку на вешалку, якую Вольга гасцінна аслабаніла ад свайго адзення.Корбан.Трэба было скарэй сцерці гэты лён, каб аслабаніць ток.Чарнышэвіч.// Пакінуць, вызваліць што‑н. [Начальнік:] — У дваццаць чатыры гадзіны аслабаніць гэту кватэру.Лынькоў.
2.каго-што. Тое, што і вызваліць (у 1, 2 знач.). Аслабаніць ваеннапалонных. Аслабаніць горад.
3.каго-што. Вызваліць каго‑, што‑н. з таго або ад таго, што трымае, не адпускае. Аслабаніць сініцу з сіла.// Даць палёгку каму‑, чаму‑н. Аслабаніць рукі.//перан. Перастаць абцяжарваць, скоўваць каго‑н. у яго дзеяннях, учынках. Аслабаніць ад апекі.
4.каго. Дазволіць не выконваць які‑н. абавязак. [Кацярына:] — Ад усякіх іншых работ аслабаніце, каб можна было сядзець усё лецечка толькі на сваім участку.Кулакоўскі.// Вызваліць, зняць з пасады. Абдумаўшы грунтоўна коўзкае пытанне, Заяву падала [Ліса:] «Прашу аслабаніць па ўласнаму жаданню».Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўда́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які канчаецца няўдачай; непаспяховы. Хоць рыбалка ў нас была няўдалая, хоць мы і не злавілі ніводнага язя, аднак дзед Мацей быў у добрым гуморы.Ляўданскі.А назаўтра па ўсёй вёсцы было толькі гаворкі, што пра няўдалыя заручыны.Ермаловіч.
2. Не такі, які павінен быць, якога чакалі, якога хацелі. Ліля расказала пра сваё няўдалае жыццё спаважна і грунтоўна.Асіпенка.[Рудзін:] — Дзякаваць богу, жыць можна і дзецям што-небудзь будзе... Толькі за сына баюся я. Нейкі няўдалы ён у мяне, усё з кніжкамі, а да справы зусім не прыглядаецца...Галавач.
3. Які дрэнна ўдаўся; нездавальняючы. Няўдалы малюнак. Няўдалы адказ.
4. Які не адпавядае свайму прызначэнню; няўмелы. Няўдалы ваяка. □ Паніч аж заскрыгатаў зубамі. Цэліўся.. ды не папаў. Вось няўдалы стралец...Бядуля.
5. Нікуды не варты; дрэнны. [Гальвас] дажыў да старасці, няўдалае гаспадаранне год за годам усё больш уганяла яго ў беднасць.Чорны.І вось цяпер палыхае сонца на прасторы і ходзяць людзі, якіх ніяк не адарвеш ад гэтай няўдалай зямлі, ад непраходных нетраў, дзе толькі плодзіцца і звонам звініць адна непалоханая заедзь.Пестрак.// З фізічнымі недахопамі, непрыгожы (пра чалавека). Ці рабіць не ўмею, Ці сама няўдала, Ці цябе, хлапчына, Я не так кахала?Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)