Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
rumble2[ˈrʌmbl]v.
1.груката́ць; грыме́ць;
A lorry rumbled along the road. Па дарозе прагрукатаў грузавік.
2. бурча́ць, бурката́ць
3.BrE, infml ба́чыць наскро́зь
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ламзану́ць ’ударыць’ (Нас.). Насуперак Насовічу (271), які разглядае гэту лексему як кантамінацыю ад ломіць і мазаць, — гэта аднаразовы дзеяслоў ад прасл.lomoziti. Параўн. чэш.lomzati ’ламаць’, hlomoziti ’грукатаць, тарахцець’, ’трашчаць’, ’праціраць (адзенне)’, славац.lomozit’, hlomaždit’, chlomaždit’ ’шумець, грукатаць’, ’біць, таўчы’, рус.ло́мзать ’шумець, грукаць’, якое з’яўляецца роднасным з літ.lamažyti ’ламаць’, ’давіць, ціснуць’, glamžyti, glamžuoti ’моцна абнімаць’, ’прыціскаць да сябе’. Больш падрабязна гл. Махэк₂, 169; Фасмер, 2, 516; Слаўскі, 5, 183; Трубачоў, Эт. сл., 6, 137–138.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыко́тка ‘трашчотка для спужвання звера’ (Сцяшк.). Відаць, з фанетычна адаптаванага і пераасэнсаванага польск.terkotka ‘гаварлівая кабета’ ад terkotać, tarkotać ‘трашчаць, грукатаць, тарахцець’, гукапераймальнага паходжання (да прасл.*tъrk‑, гл. таркатаць, туркатаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бурката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.
Разм.
1. Тое, што і буркаваць. Голуб .. нешта буркатаў галубцы.Сабаленка.
2.што і без дап. Бурчаць, мурлыкаць. Шафёр нешта буркатаў сабе пад нос.Кавалёў.
3.Грукатаць, тарахцець (пра гукі машыны ў часе работы). Блішчалі на пагорках у вёсках агні, на палях сям-там буркаталі трактары.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перабілі́ндаваць (неадабр.) ’перагаварыць аб усім’ (воран., Сцяшк. Сл.). Відаць, балтызм. Параўн. літ.bylà ’размова’, ’маўленне’. Магчыма, гэта кантамінаванае ўтварэнне ад bylà і bìldinti ’грукатаць, грукаць’, параўн. рус.натрепа́ться ’нагаварыцца’, бел.наля́скаць (языком).