Вы́піндырыць ’выставіць напаказ, убраўшы пышна; выгаварыць’ (Нас.). Запазычанне з польск.wypindrować ’дзіўна адзецца’. Параўн. польск.pinda ’франціха’. Магчыма, сюды ж чэш.дыял.pinda ’стары паношаны гальштук’. Брукнер (414) супастаўляе з прыпевам pindu‑ryndu. Далей няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаро́лка ’шыбеніца’ (ЭШ). Параўн. рус.дан., цвяр.жере́лка, жерёлка ’каўнер’, кур., маск., куйбыш. ’бусы’. Відаць, той самы семантычны ход, што ў фраземе сталыпінскі гальштук ’кара праз павешанне’. Корань прадстаўлены ў жарало́ (гл.) са знач. ’горла’.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Замацавацца, сцягнуцца вузлом, бантам і пад.
Гальштук добра завязаўся.
2. Абгарнуцца, пакрыцца чым-н., завязаўшы канцы вузлом.
Старая завязалася хусткай па самыя вочы.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Устанавіцца, распачацца (пра якія-н. узаемаадносіны, узаемныя дзеянні).
Завязалася гутарка.
Завязалася сяброўства.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць развівацца пасля апылення.
Плод завязаўся.
|| незак.завя́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Мікта́йза, накта́йза, ната́йза ’гальштук’ (гродз., Сцяшк. Сл.; беласт., Бел.-польск. ізал.). З англ.neckties ’гальштукі’. Слова прывезена рээмігрантамі Беласточчыны з Англіі і ЗША ў пач. XX ст. (Глінка, там жа, 30; Слушкевіч, JP, 1972, 377–378).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мыхта́йка ’гальштук’ (драг., З нар. сл.). З польск.miktajza ’тс’, якое з англ.necktie ’тс’, якое на Палессі асацыіравалася з дзеясловам мыхтітэ ’мігацець’: колеры на гальштуках звычайна былі яскравыя і мігацелі ў вачах. Гл. таксама міктайза (Глінка, Бел.-польск. ізал., 30).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
fontaź
м.
1. бант; гальштук, завязаны бантам;
2. кутас, кутасік; пуплік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
scarf
[skɑ:rf]
n.
1) шаль -я m., ша́лік -а m., ху́стачка f.
2) га́льштук -а m. (як у ска́ўтаў)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
krawat
krawa|t, ~u
м.гальштук;
chodzić w ~cie — хадзіць у гальштуку
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
fantazyjny
вычварны; мудрагелісты; незвычайны; вытанчаны;
fantazyjny wzór — мудрагелісты ўзор;
krawat fantazyjny — вычварны гальштук
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
фарсі́ць, ‑ршу, ‑рсіш, ‑рсіць; незак.
Разм. Франціць. [Люба] любіла фарсіць. Хоць вучыцца толькі ў дзевятым класе, а на руцэ — пазалочаны гадзіннік.Даніленка.Русіновіч сёння скінуў кіцель і фарсіў у Ярошкавым падношаным касцюме, гальштук і белую рубашку ўзяў у Рамашкі.Дамашэвіч.// Выхваляцца, выстаўляючы што‑н. напаказ. У яго [Перагуда] было многа напускнога, і ён трохі фарсіў сваім дзівацтвам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)