га́льштук, -а, мн. -і, -аў, м.

Стужка, палоска тканіны, якая завязваецца вузлом ці бантам пад каўняром сарочкі, блузы.

Завязаць г.

◊

Залажыць за гальштук (разм., жарт.) — выпіць спіртнога.

|| прым. га́льштучны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́льштук

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. га́льштук га́льштукі
Р. га́льштука га́льштукаў
Д. га́льштуку га́льштукам
В. га́льштук га́льштукі
Т. га́льштукам га́льштукамі
М. га́льштуку га́льштуках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

га́льштук м. га́лстук;

◊ залажы́ць (залі́ць) за г. — прост. заложи́ть (зали́ть) за га́лстук

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́льштук, ‑а, м.

Прадмет убору ў форме палоскі тканіны, якая завязваецца пад каўняром сарочкі, блузы вузлом або бантам. Па падсіненую сарочку з накрухмаленымі грудзьмі.. звісалі шырокія хвасты чорнага гальштука. Мурашка.

•••

Піянерскі гальштук — чырвоная касынка піянераў, якая завязваецца вакол шыі доўгімі канцамі наперад.

Залежыць (заліць) за гальштук гл. залежыць.

[Ад ням. Halstuch — шыйная хусцінка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́льштук (БРС). Непасрэднае запазычанне з польск. halsz tuk ’тс’, якое ўзята з ням. Halstuch ’хустка на шыю’ (аб фанетыцы слова, у прыватнасці аб пераходзе ням. ‑ch > ‑k у польск. мове, гл. Слаўскі, 1, 396). Форма, блізкая да бел., існавала калісьці і ў рус. мове: гальштук (гл. Шанскі, 1, Г, 20). У форме га́лстук, а́лстук гэта слова вядома ў сучасных бел. дыялектах, а таксама ў ст.-бел. мове (гл. Сцяц. Нар., 97–98, са спасылкай на слоўнік Гарбачэўскага). Невядома толькі, ці сучасныя дыялектныя бел. га́лстук, а́лстук працягваюць старыя бел. формы, ці гэта запазычанне новага часу з рус. мовы?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

га́лстук га́льштук, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сімпаты́чны¹, -ая, -ае.

Які выклікае сімпатыю, прывабны, мілы, прыемны.

Сімпатычныя суседзі.

Гэты чалавек мне с.

С. гальштук.

|| наз. сімпаты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́бачка

‘гальштук у выглядзе банта’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ба́бачка ба́бачкі
Р. ба́бачкі ба́бачак
Д. ба́бачцы ба́бачкам
В. ба́бачку ба́бачкі
Т. ба́бачкай
ба́бачкаю
ба́бачкамі
М. ба́бачцы ба́бачках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Га́лстук ’гальштук’. Гл. гальштук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

самавя́з, ‑а, м.

Гальштук або пояс, якія завязваюцца на сабе пры надзяванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)