во́лкасць, ‑і, ж.

Разм. Насычанасць вільгаццю; вільгаць. Нечакана разнягодзілася, пайшлі дажджы, шэрасць і волкасць завалаклі далягляд. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wilgoć

wilgo|ć

ж. вільгаць;

zawartość ~ci фіз. вільготнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вы́маразіцца, ‑разіцца; зак.

1. Загінуць ад марозу.

2. Страціць на марозе ваду, вільгаць.

3. Выстудзіцца ад марозу. Хата вымаразілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КЛІМАТЫ́ЧНЫЯ РЭСУ́РСЫ,

невычарпальныя прыродныя рэсурсы, якія ўключаюць сонечную энергію, вільгаць і энергію ветру. Агракліматычныя і рэкрэацыйныя К.р. характарызуюцца колькасцю атм. ападкаў у вегетац. перыяд, паказчыкамі гадавой сумы ападкаў, т-ры паветра, інтэнсіўнасці сонечнай радыяцыі, ультрафіялетавай забяспечанасцю і інш. К.р. маюць занальны характар (гл. Клімат).

т. 8, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эксіка́тар, ‑а, м.

Спец. Шкляны таўстасценны прыбор для высушвання ці зберагання рэчыва ў сухім стане, што лёгка паглынае вільгаць з паветра.

[Ад лац. esiccāre — высушваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЛЮМАГЕ́ЛЬ,

аморфны высокасітаваты аксід алюмінію Al2O3. Хутка паглынае вільгаць, не раствараецца і не набракае ў вадзе і арган. растваральніках. Атрымліваецца абязводжваннем гідраксіду алюмінію. Адсарбент для сушкі газаў, ачысткі вады, асвятлення раствораў у цукр. вытв-сці; улоўнік растваральнікаў, каталізатар. Алюмагелем наз. таксама любы (у т. л. крышталічны) Al2O3.

т. 1, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прамака́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да прамокнуць.

2. Прапускаць вільгаць, сырасць.

прамака́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прамакнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вільжэ́ць1 ’рабіцца вільготным’ (Нас.). Утворана ад (незафіксаванага) прыметніка *вільгі, які ўзыходзіць да ст.-польск. wilgi ’сыры, мокры, вільготны’ < польск. wilżвільгаць’.

Вільжэ́ць2 ’слабець (аб марозе)’ (Нас.) з’яўляецца пераносным або ўтвораным ад ві́льгаць ’адліга’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прамака́льны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: прамакальная папера — мяккая порыстая папера, якая ўбірае ў сябе вільгаць і ўжываецца для высушвання напісанага чарнілам ці тушшу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вало́га1 ’поліўка з малака або канаплянага семя’ (КЭС, Вешт.); ’заправа, прыгатаваная з канаплянага семя’ (Лекс. Палесся); ’масла, усё скаромнае’ (віц.), валіга ’рэдкі жыр’ (Касп.). Паўн.-рус. волога ’скаромная вадкая страва; масла, малочныя прадукты: сыр, смятана, тварог і інш.’, укр. вологавільгаць’. Усходнеславянская семантычная інавацыя’ < прасл. *volgaвільгаць’ (Вештарт, Бел.-рус. ізал., 16; Фасмер, 1, 340; Скок, 3, 606).

Вало́га2 ’барана’ (КСТ). Магчыма, валога < валока (ад валачыць). Параўн. у фанетычным плане валошка і валожка ’Centaurea cyanus L.’ Параўн., аднак, укр. воложити ’палоць, трапаць’.

Вало́га3 ’дрыгва’ (Шатал.). Роднаснае з вільгаць, рус. влага, ц.-слав. влага, укр. вологавільгаць’. Да агульнаславянскага *volga, якое адлюстравана ва ўсіх славянскіх мовах са значэннямі ’вільгаць, вада, вадкасць, масла, жыр’ і інш. (Рудніцкі, 1, 467). Параўн. валака́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)